Плацинавы абруч (на белорусском языке) :: Бааль Вольдемар
Страница: 33 из 33 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕИ вот опять в квартире тишина, 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
А тая стаяла ў светлым адзеннi. Яна была статная i лёгкая. Тварык адкрыты i прыветлiвы, з ледзь-ледзь раскосымi вачыма; з-пад лейкападобнага капялюшыка спадалi на шыю блiскучыя чорныя валасы. Яна нешта напявала. Потым азiрнулася, нiчога, мабыць, што б магло яе бянтэжыць, не заўважыла i спакойна пачала рваць кветкi. - Хто гэта? - шэптам спытаўся ў Настаўнiка Першы. - Гэта - чалавек. I тут Другi iмгненна пераапрануўся: замест блiскучага аблягаючага камбiнезона на iм былi закасаныя, як у Настаўнiка, штаны, белая кашуля, хустачка вакол шыi i гэткi ж капялюш лейкай. Ён паглядзеў на таварышаў, адвярнуўся, расставiў рукi i пайшоў насустрач дзяўчыне, напяваючы ў тон ёй няхiтрую мелодыю. Першы напружыўся, нiбы хацеў кiнуцца следам, але зiрнуў на старэйшага i застаўся на месцы; рукi яго павiслi ўздоўж цела. - Ён не вернецца, - сказаў Настаўнiк. Другi адыходзiў усё далей; дзяўчына заўважыла яго, узмахнула букетам i засмяялася. - Я мушу даць яму апошнi наказ, - сказаў Настаўнiк. - Я зараз вярнуся, i мы зоймемся эвалюцыяй разумнага Хi. Цяпер ты бачыў яго. Ён адышоў толькi на некалькi крокаў, як раптам нешта шчоўкнула. Настаўнiк павярнуўся: Першы адчынiў люк астралёта i нырнуў у яго. У наступнае iмгненне паветра над тым месцам стала гусцейшае, здрыганулася, паднялося лёгкае воблачка пылу i - усё знiкла. Доўгiм позiркам глядзеў Настаўнiк у неба, а калi апусцiў вочы, на паляне нi дзяўчыны, нi Другога ўжо не было. "Паспяшаўся далей ад гэтых мясцiн i я, - пiша Пасвячоны, - бо заставацца тут далей не было патрэбы. Хаваючыся за кустамi, цягнучы за сабой ужо не патрэбны цяпер транскамунiкатар, я выбраўся туды, дзе стаяла замаскiраваная мая ракетка. I ўжо калi набраў вышыню i iмклiва ляцеў у патрэбным мне напрамку, я ўвесь час нiбы адчуваў на сабе нейчы далёкi ўсёбачны позiрк; у свядомасцi ўзнiкалi цьмяныя вобразы, сэнс якiх быў добры. I я зразумеў, што гэта - Настаўнiк-нобл развiтваецца са мною". * * * Да сказанага дадаць няма чаго, акрамя хiба таго, што, паводле чутак, наш Пасвячоны ўступiў з нобламi ў непасрэдны кантакт (праз гэтага Настаўнiка, трэба меркаваць) i ў хуткiм часе мы даведаемся аб вынiках гэтага кантакту. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|