Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Среда, 15 мая, 19:03

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Чи існує дружба на світі?
Питання цікаве й тонке.
Воно постає перед кожним
І кожному воно близьке.
Друг найближча людина
Яка завжди допоможе в біді.
Вона вірна, щира й правдива-
Такі риси друга прості.
У дружби немає загадок,
І підлості, заздрощів, зла.
Вона, як тиха вода,
У плині летить водоспадом.... >>

29.08.10 - 08:51
Внутрішній світ

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Загадкавы святы   ::   Буль Пьер

Страница: 9 из 19
 
Некалькi пракажоных, якiя не спалi, убачылi яго ў гэты момант у святле лiхтара, якi трымаў брат Роз. Яны заўважылi, што яго твар быў бледны i мокры ад поту, i ад думкi, што ён ахвяруе сваiм здароўем дзеля iх, iм зрабiлася прыемна. Брат Роз тым часам малiў яго крыху адпачыць, перш чым iсцi ў вялiкi лепразорый, што ён збiраўся зрабiць. Манах хацеў забраць яго ў сваю халупу, раз ужо ён не скарыстаўся з гасцiннасцi абата, але незнаёмы адмовiўся махам галавы. Яны перакiнулiся некалькiмi словамi, якiх нiхто не пачуў, i схавалiся ў цемры. Святы знiк, i ў тую ноч на вулiчках пасёлка больш не бачылi яго ценю. Усе былi перакананыя, што ён урэшце заначаваў у манаха. Паступова размовы сцiхлi, i цiша зноў запанавала на Гары Хворых.

6

Тама д'Арфёй падняўся незадоўга да першай ранiшняй малiтвы (яшчэ не было шасцi) i пайшоў у каплiцу, каб падзякаваць небу. Ён прабыў там зусiм нядоўга, бо яму было вельмi цiкава даведацца, як там новы госць лепразорыя. Выходзячы, ён напаткаў Жана Маяра. Той акурат скончыў ранiшнi абход у лякарнi. Лякарня, або, як казалi, Божы дом, уяўляла сабой доўгi барак, дзе размяшчалi хворых, стан якiх вымагаў сталага лячэння. Манахаў, якiя хадзiлi б ля хворых, не было, а брат Роз часцей за ўсё быў заняты iншымi справамi, i таму лекар патрабаваў ад пракажоных, якiя яшчэ былi чагосьцi вартыя, па чарзе глядзець хворых, што яны рабiлi, не хаваючы агiды.

Жан Маяр размаўляў з братам Розам. У адказ на пытанне: "Дзе ён?", якое абат задаў яшчэ здалёк, ён пацiснуў плячыма i буркнуў:

- Пайшоў да вялiкага лепразорыя. Пайшоў яшчэ давiдна, пераначаваўшы ў Божым доме.

- У Божым доме! Але ж наша ўбогая лякарня заваленая хворымi, нават пракажоным не хапае ложкаў.

- Ён так пажадаў, - сказаў брат Роз, - ён спаў з двума самымi страшнымi хворымi.

- Ён спаў з пракажонымi?!

- Ён так пажадаў, - паўтарыў манах. - Ён паспаў усяго некалькi гадзiн, а перад тым дапамагаў даглядаць хворых.

- Мэтр Жан, - сурова сказаў абат, - хiба гэта не захапляе вас?

- Не спрачаюся, гэта смелы ўчынак, i я не адмовiўся б, каб бог паслаў нам добраахвотнага санiтара, да таго ж святога. Я не пярэчыў бы гэтаму, калi б святы дух не выяўляўся ў iм праз шкодную гарачку. Ён ашалеў. Калi так пойдзе далей, яго здароўе не вытрымае. Да таго ж няма хваробы больш шкоднай за шаленства, нават калi яно святое, i сёння з ранiцы ўсе мае лайдакi заразiлiся iм. Гэтыя эмоцыi нiчога iм не дадуць. Вам трэба ўжыць свой аўтарытэт, каб прымусiць яго крыху сцiшыцца i праяўляць сваю святасць больш памяркоўна. Гэта вам кажа медык. Баюся, каб уся гэтая ўзрушанасць не перарасла ў вар'яцтва.

Абат задумаўся. Ён ведаў, што яго сябар - чалавек цвярозага розуму i добры лекар i што ён часта, як бы мiмаходзь, дае добрыя парады. Ён сам не ўхваляў нiякiх эксцэсаў, i, хоць ён не прызнаваўся сабе ў гэтым, яго бянтэжылi паводзiны незнаёмага.

- Не мая воля патушыць святы агонь, - сказаў ён, - але, магчыма, мне ўдасца пераканаць яго паберагчы свае сiлы дзеля самой яго мiсii.

- Тады правядзiце мяне. Я павiнен наведаць вялiкi лепразорый. Мы абавязкова сустрэнем гэтую птушку, i вы зможаце яго паўшчуваць. Сёння я збiраюся заначаваць на паўдарозе да вяршынi, а заўтра падымуся на самы верх. Ужо даўно я не адведваў майго цемнаскурага калегу.

Гэтай фамiльярнай фразай пра мурына, якi жыў на вяршынi, Жан Маяр намякаў на элементарныя веды ў медыцыне, якiя, як яму здалося, ён у таго разгледзеў. Але нiякi жарт не мог уратаваць абата ад трымцення, калi гаворка iшла пра чорную жудасць. Аднак лекар стаяў на сваiм:

- Апошнiм часам вы не пакiдалi сценаў манастыра, а гэта вам не пашкодзiла б. Пракажоным патрэбен мацыён у разумных межах.

З хвiлiну абат вагаўся. Яго зусiм не вабiла правесцi ноч дзе бог дасць. Але лекар меў рацыю: ён не выяўляў нiякага жадання пакiдаць манастыр i адчуваў дакоры сумлення за тое, што стараўся пазбягаць сустрэч са страшнымi пракажонымi.

1<<8910>>19


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]