Цемра зямлю ахинае (на белорусском языке) :: Анжиевски Ежи
Страница: 59 из 59 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЗадумчив взгляд мой одинокий, 14.09.10 - 18:29 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Вядома, смута з гэтага вынiкне немалая i цяжкiя днi настануць, тым не меней, каб уратавацца ад яшчэ большага лiха, мы павiнны шаленства нашай веры назваць шаленствам, а яе фальш фальшам. Трэба будзе, сыне мой, навучыцца жыць без Бога i без сатаны.
- Ойча! - крыкнуў Дыега. - Так, сыне мой. Iх няма. Дыега прыпаў да каленяў Тарквемады i дрыготкiмi рукамi схапiў яго далонi. - Ойча, прашу цябе, апамятайся... гэта я, Дыега... цi чуеш мяне? - Чую цябе, з табою ж я i гавару. Не перабiвай, аднак, хутка ўжо ноч. Памятай, ты павiнен яшчэ напiсаць дэкрэт аб скасаваннi страху. З сённяшняга дня не будзе страху на зямлi. Мы пачнём усё нанава, i менавiта ты, сыне мой, пачнеш. Ты малады, палкi i чысты... Падрэ Дыега, ужо не валодаючы сабою, устаў, ухапiўшыся аберуч за футраны плашч вялебнага айца, страсянуў яго. - Перастань, ойча, чуеш? Перастань, я табе загадваю, чуеш, змоўкнi! Тарквемада паглядзеў на яго i ўбачыў твар чужога чалавека, бледны, перакрыўлены страхам i злосцю. На вуснах пачуў гарачае дыханне. Разумеючы, што ён апынуўся ў руках невядомага яму ворага, хацеў паклiкаць на дапамогу, але здолеў толькi шапнуць: - Дыега! Той трос старца. - Маўчы, маўчы, маўчы... I раптам знерухомеў. Хвiлiну Дыега глядзеў на пашарэлы твар Тарквемады, у яго шырока расплюшчаныя вочы, ужо шклiстыя i мёртвыя. Ён баяўся паварухнуцца, нарэшце адпусцiў плашч, якi трымаў сцiснутымi пальцамi. Цела вялебнага айца асунулася трохi, але засталося ў крэсле. - Божа! - шапнуў Дыега. Слёзы цяклi па яго шчоках. Ён яшчэ не мог зразумець таго, што здарылася. Губляўся сярод супярэчлiвых пачуццяў i думак. Нарэшце ўстаў, адышоў трохi ад нябожчыка, аслабелы i здранцвелы, не могучы адарваць ад яго вачэй, поўных слёз. Потым, не вельмi ўсведамляючы тое, што хоча зрабiць, падняў цяжкую, як камень, руку i з усёй сiлы ўдарыў вялебнага айца ў твар. Снежань 1955 - красавiк 1957 |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|