Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
Страница: 3 из 122 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕТебя в этом мире нет. 22.07.10 - 07:28 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Поделись ссылкой Так сказаы Заратустра (на белорусском языке) :: Ницше Фридрих Вильгельм
А справядлiвы - жар i вуголле!"
Часiна, калi вы кажаце: "Што ёсць мiлажальнасць мая? Хiба мiлажальнасць не крыж, да якога прыбiваюць таго, хто любiць людзей? Але мая мiлажальнасць - не ў крыжаваннi!" Цi ж не вы казалi так? Цi ж не вы крычалi так? О, калi б я чуў, як крычалi вы так! Не вашы грахi - ваша задаволенасць енчыць да неба, ваша скнарнасць у грэху вашым енчыць да неба! Дзе ж тая маланка, каб лiзнула вас сваiмi языком? Дзе той шал, якiм вы прышчэплены мусiце быць? Бачыце, я вучу вас пра Звышчалавека: ён - тая маланка, ён - гэты шал!" Калi Заратустра сказаў сваю казань, нехта крыкнуў з натоўпу: "Досыць мы ўжо наслухалiся пра танцора на вяроўцы; дай нам пабачыць яго!" I вось людства смяялася з Заратустры. А скакун на вяроўцы, думаючы, што запрашаюць яго, пачаў свае штукi. 4 Заратустра глядзеў на людзей i дзiву даваўся. Пасля ён сказаў так: "Чалавек - гэта вяроўка, напятая памiж жывёламi i Звышчалавекам, вяроўка над прорваю. Небяспечна iсцi, небяспечна станавiцца на пераходзе, небяспечна азiрацца, небяспечна баяцца i спыняцца. Велiчнае ў чалавеку тое, што ён мост, а не мэта: што вартае ў чалавеку любовi, дык гэта тое, што ён - пераход i захад. Я люблю таго, хто не ўмее жыць iнакш, як у iмя свайго захаду, бо ён на пераходзе. Я люблю таго, хто мае ў сабе вялiкую пагарду, бо ён - вялiкi шанавальнiк i страла палымянасцi, што тужыць па тым беразе. Я люблю не таго, хто шукае за зоркамi прычыны загiнуць i стаць ахвярай, а таго, хто ахвяруе сабою зямлi, каб калi-небудзь яна зноў зрабiлася зямлёй Звышчалавека. Я люблю таго, хто спазнае i спазнаваць хоча, каб калi-небудзь жыў Звышчалавек. Бо такога ён хоча захаду сабе. Я люблю таго, хто працуе i вынаходзiць, каб пабудаваць жытло Звышчалавеку i падрыхтаваць яму зямлю, жывёл i раслiны: бо такога ён хоча захаду сабе. Я люблю таго, хто любiць цноту сваю: бо цнота - гэта воля да захаду i страла палымянасцi. Я люблю таго, хто не пакiдае сабе анiводнай кроплi духу, а прагне быць цалкам духам сваёй цноты: так, нiбы дух, праходзiць ён па мосце. Я люблю таго, хто з цноты сваёй робiць вабу i лёс: толькi дзеля сваёй цноты ён яшчэ хоча жыць i болей не жыць. Я люблю таго, хто не хоча мець лiшне шмат цнотаў. Адна цнота - больш за дзве, бо яна той вузел, на якiм трымаецца лёс. Я люблю таго, чыя душа раскiдае сябе, хто не хоча падзякi i сам не дзякуе: бо ён заўсёды дорыць i не хоча ацалiць сябе. Я люблю таго, хто саромеецца, калi шчасцiць яму ў гульнi, i хто пытаецца ў сябе: няўжо я няшчасны гулец? - бо ён прагне страцiць усё. Я люблю таго, хто кiдае залатыя словы наперадзе ўчынкаў сваiх i заўсёды робiць больш, чым абяцае: бо ён хоча захаду сабе. Я люблю таго, хто апраўдвае будучыя пакаленнi, а мiнулым дае збавенне, бо ён хоча пагiбелi ад сённяшнiх. Я люблю таго, хто карае Бога свайго, бо ён свайго Бога любiць: бо ён мае загiнуць ад гневу Бога свайго. Я люблю таго, чыя душа глыбокая нават у сваiх пошасцях; хто можа загiнуць ад малога выпрабавання: самохаць iдзе ён па мосце. Я люблю таго, чыя душа перапоўнена так, што ён забывае сябе i ўбiрае ў сябе ўсе рэчы: так усе рэчы нясуць яму захад. Я люблю таго, хто свабодны духам i свабодны сэрцам; таго, чыя галава толькi часцiнка ягонага сэрца, - а сэрца вядзе яго да захаду. Я люблю ўсiх, падобных да цяжкiх кропляў, што падаюць адна за адной з чорнай хмары, якая навiсла над чалавецтвам: яны запабягаюць блiзкасць блiску маланкi i гiнуць, як вешчуны. Бачыце, я - вяшчун маланкi, я - цяжкая кропля з хмары; а завуць тую маланку - Звышчалавек..." 5 Сказаўшы гэтыя словы, Заратустра зноў паглядзеў на натоўп i змоўк. "Вось стаяць яны i смяюцца, - казаў ён свайму сэрцу, - не разумеюць мяне: не на iхнiя вушы казань мая. Няўжо спачатку трэба iм аглушыць вушы, каб яны навучылiся слухаць вачыма? Няўжо трэба грымець, як лiтаўры, i трашчаць, як прапаведнiкi каяння? Цi, можа, яны вераць толькi заiкам? У iх ёсць нешта, чым яны ганарацца. Як жа яны называюць тое, чым ганарацца? Называюць "адукацыяй", яна нiбыта адрознiвае iх ад пастухоў. Таму яны i не любяць прымаць на сябе слова "пагарда". Што ж, я звярнуся да iх гонару. Я хачу сказаць iм пра сама пагарднае, а яно - гэта апошнi чалавек". I гаварыў Заратустра да людзей такiмi словамi: "Наспела чалавеку паставiць перад сабою мэту. Трэба пасадзiць расадзiну сваёй найвышэйшай надзеi. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|