Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 17 мая, 03:39

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Не надо слов. Ты всё поймёшь сама,
Когда закат в твои заглянет окна,
Когда в холодном сумраке зима
Вдруг ранит сердце памятью жестокой.

Ты скроешься под сенью облаков,
Где исцеляют даже прокажённых.
Но мёртвая листва, как месть Богов,
Как призрак промелькнет в ночах бессонных.

Похоронить бы старую печаль.... >>

30.06.10 - 05:37
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Залаты век Беларуси (на белорусском языке)   ::   Акиньчиц Станислав

Страница: 3 из 40
 
I гэтае жаданьне знаходзiла жывы водгук у сэрцах многiх сучасьнiкаў, якiя прагнулi паглыбiцца ў сьвет Божага аб'яўленьня, прачытаць i зразумець Кнiгу кнiгаў.

Яшчэ адна падзея ўскалыхнула Эўропу на прыканцы XV стагодзьдзя. Генуэскi марак Хрыстафор Калюмб адкрыў новы кантынэнт - Амэрыку. Аказваецца, ёсьць яшчэ iншыя землi, iншыя народы, якiх нiхто ня ведаў, аказваецца, той сьвет, да якога прызвычаiлася сярэднявечная Эўропа, - гэта толькi частка вялiкага, яшчэ неспазнанага сьвету.

Страх перад будучыняй i поўнае надзеi чаканьне новага перапаўнялi сэрца кожнага, хто жыў у гэтую эпоху. Царква, якая сваёй дзейнасьцю пранiкала ўсе сфэры жыцьця эўрапэйскiх народаў, павiнна была адказаць на выклiк часу i даць арыентыры, так неабходныя ў сытуацыi, калi рушыцца стары, звыклы сьвет. Аднак яна, далёка адыйшоўшы ад бiблiйных каранёў, была бязрадная. Крывадушнасьць царкоўных лiдараў, iх нязгоднае з Эвангельлем жыцьцё прымушалi многiх шукаць вобраз царквы, адпавядаючы Сьвятому Пiсьму, шукаць шляхi духоўнай адновы хрысьцiянства. Джыралама Саванарола, флярэнцкi манах, бачучы паўсюднае маральнае сапсуцьцё, усклiкаў: "У першаапостальскай Царквы келiхi былi з дрэва, але служыцелi - з золата; сёньняшняя Царква мае келiхi з золата, але служыцеляў - з дрэва". Тысячы людзей думалi гэтак сама, i таму голас, якi прагучаў у Вiтэнбэргу ў 1517 годзе, адгукнуўся рэхам па ўсiм хрысьцiянскiм сьвеце.

Дзевяноста пяць тэзiсаў, якiя зьмянiлi сьвет

Вечарам 31 кастрычнiка 1517 году вулiцы Вiтэнбэрга, сталiцы аднаго з Саксонскiх княстваў, былi запоўненыя ўзрушаным натоўпам, якi выходзiў з замкавага касьцёлу пасьля ўрачыстай iмшы напярэдаднi сьвята Ўсiх Сьвятых. Некалькi гадоў назад курфюрст саксонскi Фрыдрых Мудры, якi прагнуў зрабiць Вiтэнбэрг, невялiкi яшчэ горад на беразе Эльбы, новай сталiцай Саксонii, канкурэнтам славутаму сваiмi кiрмашамi i ўнiвэрсытэтам Ляйпцыгу, атрымаў ад папы рымскага прывiлей адпушчэньня грахоў для кожнага, хто на сьвята Ўсiх Сьвятых паспавядаецца i будзе на iмшы ў замкавым касьцёле. На гэты фэст з усёй Саксонii зьбiралiся жадаючыя атрымаць душэўны супакой. На некалькi дзён колькасьць жыхароў у Вiтэнбэргу павялiчвалася ў два-тры разы. Тут можна было ўбачыць князёў i баронаў, здрабнелую шляхту i вiтэнбэргскiх месьцiчаў. Тлумна цягнулiся жабракi аж з-пад Дрэздэна, студэнты новаўтворанага ўнiвэрсытэту сьпяшалiся замольваць свае грахi, сяляне з усяго навакольля зьяжджалiся цэлымi сем'ямi, ператвараючы гарадзкi пляц у вялiкi табар.

I вось увесь гэты разнастайны, галасьлiвы натоўп напоўнiў замкавы касьцёл, суцiшваючыся, здымаючы каптуры i капелюшы, каб пабожна ўдзельнiчаць у iмшы, спадзеючыся атрымаць нейкую пэўнасьць, калi ня ў гэтым жыцьцi, дык хаця б пасьля сьмерцi. Пачалася iмша. Хор манахаў з кляштару аўгустынiянаў засьпяваў "Альлелюя", i ўрачыстая мэлёдыя ўзьнялася пад гатычнае скляпеньне касьцёла. Пасьля на амбону ўзыйшоў сярэдняга веку манах у пацёртым, латаным манаскiм адзеньнi. Лёгкi шум прабег па натоўпу. "Марцiн Лютар, прафэсар", - зашаптаў студэнт месьцiчу, у якога здымаў пакой на паддашшы. Марцiн Лютар стаў на амбоне, выцягнуў некалькi аркушоў паперы, сьпiсаных дробнымi лiтарамi, i гучным голасам прамовiў: "Наш Госпад i Настаўнiк Iсус Хрыстос гаворыць: "Пакайцеся!" Ён прагне, каб усё жыцьцё веручых было пакаяньнем". У касьцёле запанавала цiшыня. Брат Марцiн гаварыў пра тое, што мучыла многiх, што сабралiся ў гэты вечар. "Калi ўсё жыцьцё павiнна быць пакаяньнем, чаго вартыя iндульгенцыi? Калi можна за грошы набыць прабачэньне грахоў, у чым тады сэнс пакаяньня?" - працягваў манах. З гневам, з абурэньнем Лютар гаварыў пра iндульгенцыi, пра безсэнсоўныя спробы адкупiцца ад кары, пра тых, якiя падманваюць людзей дзеля асабiстай выгоды, прадаючы неiснуючыя квiткi ў Валадарства Нябеснае.

1234>>40


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]