Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Четверг, 02 мая, 21:39

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

ОСЕНЬ

Всё ближе с осенью я чувствую родство,
Исповедальницей мне тихая подруга,
Мне горько нравятся прощанье и разлука,
И утомительно мне встречи торжество.
И одиночества задумчивая грусть,
И чувство вечности застывшего мгновенья...
Тогда я к новому свиданию очнусь
И Музы дальнее услышу пенье.

21.08.10 - 11:34
Владимир Ванке

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Адступник, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 9 из 10
 
Гэтай ноччу я пачакаў, пакуль яны ўсе заснуць, яшчэ загадзя я ўшчамiў у дзвярах замочную засаўку i потым выйшаў, сваёю звычайнай хадой, вымеранай вяроўкай, я ведаў усе вулiцы, знаў, дзе тая старая стрэльба, якую мне трэба ўзяць, i дзе такi выхад, якi не вартуюць, i вось я прыйшоў сюды, я прыйшоў сюды ў той час, калi ноч выцвiтае над жменькаю зорак, а колер пустэльнi трошкi гусцее. I цяпер мне здаецца, што я доўгiя днi сяджу тут, зашыўшыся ў скалы. Хутчэй, хутчэй, о, хутчэй бы ўжо ён прыйшоў! Праз хвiлiну яны спахопяцца i кiнуцца мяне шукаць, яны паляцяць па сцяжынах ва ўсе бакi, iм невядома, што я пайшоў дзеля iх, каб лепей iм слугаваць, о, гэтая млявасць у нагах, я п'янею ад голаду i нянавiсцi. О-о-о! Вунь! Там, хр-р, хр-р, у самым канцы сцяжыны, два вярблюды, растуць, бягуць iнаходдзю, падвоеныя кароткiмi ценямi, нясуцца сваёю звычайнай, шпаркаю i летуценнай хадой. Нарэшце, вось яны, вось!

Стрэльбу, хутчэй, зараджай. О фетыш, мой божа, ты тут, няхай жа ўмацуецца твая магутнасць, няхай расплодзiцца крыўда i над светам праклятых запануе нарэшце бязлiтасная нянавiсць, няхай назаўжды ўладаром i настаўнiкам стане злыдзень i кат, няхай жа нарэшце ўсталюецца царства, дзе ў адзiным салёна-жалезным горадзе чорныя тыраны будуць акрутна ўладарыць i панаваць! А цяпер, хр-р, хр-р, агонь па лагоднасцi, агонь па бяссiльнасцi i яе дабрадзейству, агонь па тых, хто замiнае прыходу лiха, агонь, агонь, i вось, яны куляюцца, падаюць, а вярблюды бягуць да небакраю, узганяючы чорныя гейзеры птахаў у непарушнае неба. Я смяюся, смяюся, а той, вось ён - курчыцца ў сваёй пагарджанай сутане, ён крыху падняў галаву, ён глядзiць на мяне, на мяне, яго ўсемагутнага ўладара з перавязанымi нагамi, чаму ён яшчэ ўсмiхаецца, я раструшчваю гэтую ўсмешку! О, як прыемна гучыць удар прыкладам у твар дабрынi, сёння, сёння нарэшце ўсё даведзена да завяршэння, i ў пустэльнi, паўсюль, на гадзiны вакол, шакалы прынюхваюцца да нячутнага ветру, i бягуць цярплiвым трушком, да банкету над падлай, якi iх чакае. Перамога! Я працягваю рукi да неба, якое мякчэе, па дальнiм краi разлiваецца ледзь прыкметны фiялетавы цень, о ночы Эўропы, радзiма, дзяцiнства, навошта ж я плачу ў такi трыумфальны час?

Ён варухнуўся, не-не, гэты гук прыйшоў не адсюль, ён ляцiць зусiм з iншага боку, вунь - то яны набягаюць, ляцяць, нiбы змрочныя птахi, мае ўладары, яны мкнуць да мяне, i хапаюць, ах, ох, правiльна, бiце, яны баяцца свайго згвалтаванага, расшкуматанага горада, баяцца мсцiўцаў-салдат, якiх я наклiкаў на святую святых, вось што трэба было! Баранiцеся ж, бiце, бiце, спачатку мяне, бо праўда - за вамi! О мае ўладары, яны перамогуць салдат, перамогуць любоў i слова, i знiкнуць у пустэльнях, а потым пяройдуць моры, захiнуць сваiм чорным крыллем святло над Эўропай, - бiце ў вочы, правiльна, бiце ў жывот, пасеюць соль над усiм кантынетам, i ўсё, што расце, пачэзне, уся маладосць пагасне, i нямыя натоўпы з вяроўкамi на нагах пацягнуцца побач са мной па сусветнай пустэльнi пад бязлiтасным сонцам правiльнай веры, i я буду ўжо не адзiн. Ах, якi боль, як балюча яны мяне б'юць, iх раз'юшанасць вельмi прыемная, вось i воiнскае сядло, на якiм мяне распiнаюць, лiтасцi, я смяюся, як прыемна адчуць гэты ўдар, што мяне прыцiнае да крыжа, як цвiк.

..............................

О, як цiха, пустэльня маўчыць. Ужо ноч, я адзiн, памiраю ад смагi. Зноў чакаць, але што там за гукi, здалёк, можа быць, пераможцы-салдаты, не, не трэба, i нават калi перамогуць салдаты, яны не настолькi бязлiтасныя, i не здолеюць панаваць, i зноў скажуць, што трэба стаць лепшым, i зноў мiльёны людзей па-ранейшаму будуць вагацца, раздзiрацца мiж злом i дабром, о мой фетыш, нашто ты пакiнуў мяне? Усё кончана, хочацца пiць, цела згарае ад смагi, i сама цёмная ноч пакрывае мне вочы.

Гэты доўгi, бясконцы сон, прачынаюся, не, я ўжо хутка мушу памерцi, пачынае займацца на дзень, гэты першы прамень, гэты золак - дзеля iншых, для тых, каму жыць, для мяне ж - няўмольнае сонца i мухi.

1<<8910


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]