Афицыянтка (на белорусском языке) :: Карпюк Алексей
Страница: 1 из 6 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ....в доме том темно и пусто, 12.08.10 - 12:38 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Карпюк Алексей Афiцыянтка (на белорусском языке) Аляксей Карпюк Афiцыянтка I Было iх тры. Ранiцой сталовая пуставала, таму, чакаючы клiентаў, дзяўчаты грэлiся ля печы. Спiной да яе прыткнулася гордая, як каралева, з халоднымi карымi вачыма прыгажуня Мiра. Каля Мiры шчакой да белай кафлi тулiлася ўдава Надзя - паблеклая пажылая жанчына. Яна вадзiла далонямi па печы i цiха сыкала, бо кафля пяклася. Трэцяя афiцыянтка, дзяўчына гадоў васемнаццацi - Люся, - лятала па зале. На Люсi была з ружовага шоўку кофтачка, лёгкая, як ветрык. Светлыя валасы дзяўчыны абхапляў абадок карункаў. На стале блiшчаў крышталь пасуды. Скрозь шыбы падалi промнi сонца, iх афiцыянтка перасякала лёгкай радаснай паходкай. Люся з прытворнай строгасцю, прыемным грудным голасам закрычала: - Афiцыянтка, меню мне, бягом! З-за буфета пазiрала тоўстая цёця Глаша. Яна там заўсёды стаяла як укопаная, на адным месцы, i нагадвала пiўную бочку. Толькi бочка цямнела вiльготнымi плямамi, а ў Глашы нос, шчокi чырванелi, дыхалi здароўем i задавальненнем. На ёй самой заўсёды бялеў чысты халат з квадратамi ад прасавання i дзiркамi ад гузiкаў. Гузiкi ў цёцi Глашы нiяк не трымалiся, зараз буфетчыца моўчкi цешылася Люсiным блазенствам. Баючыся, каб дзяўчына чаго-небудзь не разбiла, цёця Глаша дабрадушна прабурчала: - Люська, абсядзь! - Люська, абсядзь! - перадражнiла буфетчыцу дзяўчына i пабегла да сябровак. Калi мала было людзей, афiцыянткi абслугоўвалi клiентаў не па сваiх сталах, а па чарзе. Зараз была чарга Надзi, потым Мiры. Удава не хацела iсцi да клiента проста таму, што надта прыемна ёй было стаяць ля печы. А Мiра не iшла, бо яна гаварыла, што паступiла на працу ў сталоўку толькi для таго, каб выйсцi замуж, а клiент быў пажылы, скрыўлены i, на погляд Мiры, нiчога не варты. Хапiўшы на ляту са стала меню, да чалавека паляцела Люся i здалёк спытала: - Вам што? Клiент надзеў акуляры, пачаў прыглядацца да меню. Прыглядаўся ён доўга, быццам там былi не лiтары, а макавыя зернi. Потым стаў уголас чытаць. Прачытаўшы "бiфштэкс", чалавек паморшчыўся яшчэ больш. Прамовiўшы "свiнiна", ён застагнаў i ўзяўся за жывот. Тады Люся спачувальна падказала: - Вам, можа, блiнчыкаў? Малочнага супу? - О-о! - з палёгкай уздыхнуў грамадзянiн i ўдзячна падняў вочы на афiцыянтку. А тая ўжо iмчалася на кухню, успамiнаючы аднаго знаёмага, якi з апетытам еў катлеты, баршчы, вiнегрэты, ды яшчэ i не па адной порцыi. Ужо з тыдзень, як у сталовую на абед пачаў хадзiць гэты хлопец. Браць заказ у яго першай прыйшлося Люсi. Яна звярнула на яго ўвагу i здзiвiлася. Наогул дзяўчына дзiвiлася з усяго. Дзiвiлася, калi цёця Глаша прыносiла ў буфет вялiкую рыбiну, дзiвiлася, калi ўвечары буфетчыца здавала ў касу кiпы грошай, дзiвiлася, калi на двары iшоў дождж, дзiвiлася, калi дождж пераставаў. Яна i зараз прыбегла да буфета i шапнула: - Ой, ён жа раней катлету папрасiў, а потым боршч! Сыны цёцi Глашы, абедаючы, з'ядалi па кавалку мяса з тушанай бульбай цi капустай, а потым ужо, як яны казалi, запiвалi супам або баршчом. Таму гэта буфетчыцы здалося зусiм натуральным, i яна сказала: - Ну дык i што? Няхай сабе i есць на здароўе! З таго дня хлопец наведваў сталовую дзень у дзень у адну пару. Ён садзiўся ў кутку i заўсёды на адно i тое ж месца. Яму было гадоў дваццаць. Твар i нос ён меў абветраны, вочы шэрыя, упартыя i хiтрыя. Калi ён нагiнаўся над талеркай, цёмна-русыя валасы яго рассыпалiся на бакi, утвараючы белы прабор. На хлопцу быў рабочы камбiнезон з засохлымi плямамi ад вапны. Еў хлопец заўсёды па-свойму - спачатку другое. Часамi разгортваў з паперы вясковы хлеб i варанае мяса. Рабiў ён гэта не спяшаючыся i акуратна. Аднаго разу ў яго не было двух капеек. Хлопец нясмела працягнуў ёй дзесяць. Люся не ўзяла. На другi дзень падаў ёй дзве капейкi. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|