Апэрацыя Прусаки (на белорусском языке) :: Орлов Владимир (2)
Страница: 1 из 2 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕТы не скажешь. А я не спрошу ни о чём. 29.06.10 - 12:52 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Орлов Владимир (2) Апэрацыя 'Прусакi' (на белорусском языке) Уладзiмiр Арлоў Апэрацыя "Прусакi" Сёмыя ўгодкi сьмерцi Ларысы Генiюш Яшчэ й цяпер у зiмовую ранiцу, у тыя колькi хвiлiнаў сьцiшанага йснаваньня памiж яваю й сном, я магу зьнячэўку ўсьцешана падумаць: перад Калядамi паеду да Бабулi. Так мы называлi яе мiж сабою ў гаворках, у лiстох i ў тэлефонных перамовах - зь любасьцю, а таксама (уважаючы на "товарища майора") з асьцярогаю. Зрэшты, мяркую, "товарнищ майор" цудоўна ведаў, што Бабуля - гэта Ларыса Антонаўна Генiюш. Мо калi-небудзь я напiшу пра ўсё гэта больш падрабязна. Пра тое, як мы зь Сержуком Сокалавым грэлiся пасьля марознае дарогi ля печкi, i Бабуля, што кагадзе ўзрадавана называла нас "сакалянятамi i арлянятамi", раптам нядобра блiснула вачыма. "А хто вас, хлопчыкi, да мяне прыслаў?" Пра бандэролькi зь лекамi для ейнага хворага сэрца, якiя па два месяцы йшлi з Наваполацку ў Зэльву. Пра тое, як пасадзiўшы нас за шчодры стол, яна падымала кiлiшак са сваiм улюбёным цытрынавым лiкёрам i, зьвяртаючыся непасрэдна да электраразэткi, казала: "Выпьем за нашего дорогого Леонида Ильича!" Пра тое, як праз колькi хвiлiнаў пасьля прыезду гасьцей у хаце неадменна зьяўлялася ўвiшная мэдсястрычка, якая рабiла Ларысе Антонаўне ўколы тых самых (дай Бог!) лекаў i якую ў гэты дзень ужо марна чакалi ўсе астатнiя зэльвенскiя хворыя, бо мэдсястрычка добра разумела, якi адказны ўчастак работы даручылi ёй таварышы. Калi-небудзь я, вiдаць, напiшу, як зьневажалi яе зэльвенскiя настаўнiкi. Як яна дасылала лiсты Машэраву i якiя атрымлiвала адказы. Як угаворвалi яе прыняць савецкае грамадзянства, а яна ўпарта хацела заставацца грамадзянкаю Беларускае Народнае Рэспублiкi. Як, пахаваўшы мужа, яна жыла са сваiм сабачкам Жуком у абторканай мiкрафонамi i абкружанай сьцяной падазронасьцi й нянавiсьцi хаце. "Нi адзiн народ так не прынiжаў сваiх паэтаў, сваiх жанчын", - напiсала яна ва ўспамiнах. Калi-небудзь я распавяду, кiм была яна для нас у тыя гады. Сёньня ж найперш прыгадваецца iншае: складзеныя на грудзях васковыя рукi, увачавiдкi сьсiвелы ад гора Жук ля труны з гаспадыняю, твары Зянона Пазьняка, мастака Яўгена Кулiка, гiсторыка Мiхася Чарняўскага, якi за год да гэтага, шмат чым рызыкуючы, вывез з Зэльвы Бабулiну "Споведзь", што цяпер друкуе часопiс "Маладосць"... У краiне незалежнай, дэмакратычнай i культурнай разьвiтаньне з адной з найталенавiцейшых яе паэтак сталася б днямi народнага смутку. У нас, у Беларусi, гэтая журботная падзея прайшла непрыкметна, бо амаль нiхто проста ня ведаў нi пра паэтку, нi пра яе сьмерць, а калi б i ведаў, дык большасьцi ўсё адно было б "да лiхтара". Ну, а што тычыцца беларускай iнтэлiгенцыi, дык яе ў тыя красавiцкiя i, дарэчы, выхадныя днi апанавала пошасьць раптоўных хваробаў, сумеры якой можна параўнаць хiба што з колькасьцю тэрмiновых камандзiровак, маршруты якiх пралеглi дужа далёка ад Зэльвы. Тым часам там, дзе трэба, выпiсвалi камандзiроўкi менавiта ў Зэльву. I ўсё-ткi на кожнага, хто прыехаў хаваць Паэтку, прыпала, здаецца, ня больш, чым па двое падсуседзяў. Далiбог, гэта былi неблагiя суадносiны, i няхай выбачаюць тыя, каго я не ўзгадаю. З Наваполацку прыехаў iнжынэр Вiнцэсь Мудроў, зь Менску - археолягi Iгар Чарняўскi й Валеры Шаблюк, а таксама дырэктар акадэмiчнага Музэю старажытнабеларускае культуры Вольга Церашчатава з каляжанкамi. Вянок ад Саюза пiсьменьнiкаў Беларусi прывезьлi Вольга Iпатава й Адам Мальдзiс. З Гораднi прыехала Данута Бiчэль зь сябрамi, з Жлобiна - былы лягернiк Мiкола Канаш, якога мы зь Вiнцэсем (даруйце нам, Мiкола Iмполевiч) прынялi ў цягнiку за чалавека з канторы. Сапраўдныя ж людзi ў цывiльным прыбылi на машынах зь менскiмi, гарадзенскiмi й берасьцейскiмi нумарамi. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|