Апэрацыя Прусаки (на белорусском языке) :: Орлов Владимир (2)
Страница: 2 из 2 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕОдуряющий запах лип 28.06.10 - 10:04 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Яны няўтомна шпацыравалi па вулiцы, хадзiлi пад вокнамi, згуртаваным натоўпам стаялi ў часе адпяваньня нябожчыцы ў царкве, перапiсвалi зьвесткi аб прыежджых у зэльвенскiм гатэльчыку. Ня ведаю, чаго ў падсуседзкiх позiрках было болей: удзячнасьцi да нас, "недобитых националистов", што неяк пацьвярджалi неабходнасьць iхняга йснаваньня i дапамагалi атрымлiваць новыя званьнi i ўзнагароды, гэтае ўдзячнасьцi, або прыкрасьцi, што "главная националистка" i тут нашкодзiла: памерла акурат так, каб у iх прапалi выхадныя.
Далiкатнасьць падсуседзяў ня ведала межаў. Калi сын Ларысы Антонаўны, беластоцкi лiтаратар Юрка Генiюш прыцiшана чытаў мне зь сябрамi на ганку свой верш "Чаму я чорны, мама?", двое ў цывiльным падышлi да яго амаль усутыч i сталi за плячыма. Хацелi закруцiць "выкормышу" рукi й кiнуць у варанок? У аднаго зь iхнiх калегаў, нястомнага фатографа з партрэтным аб'ектывам, Вольга Iпатава запыталася, якi орган друку ён прадстаўляе, i той замест адказу шчоўкнуў i яе. Цiкава, як называлася ў iх тая апэрацыя? "Крыж"? Цi мо якая-небудзь "Незабудка"? Цi "Прусакi", як назваў бы яе я сам? Але як бы яна нi звалася, увесь плян ейным кiраўнiкам выканаць не ўдалося: спробы ўгаварыць цi змусiць везьцi труну й вялiкi драўляны крыж на машыне былi марныя. Увесь няблiзкi шлях да зэльвенскiх кладоў труну несьлi на руках. Сьледам iшла ўся Зэльва. Бел-чырвона-белых сьцягоў не было. Да iх мы тады яшчэ не дарасьлi. Над сьвежаю магiлай я прачытаў напiсаны на сьмерць паэткi верш Сержука Сокалава, якi яшчэ не пiсаў песень i ня меў у прозьвiшчы ваярскага прыдомку, але Воюшам ужо быў. Гучала лера мiлагучным ранкам, Каб сьпевам вольнай Бацькаўшчыны стаць, Каб Вашы песьнi вечная Зэльвянка Магла вякамi голасна пяяць. Вясновы вецер сьлёзы нам астудзiць, I зубы сьцяць шчэ прыйдзецца ня раз, Каб голасна сказаць на поўны грудзi: Над памяцьцю ня мае ўлады час. Пасьля нягод, чужыны, ператрусак, Пасьля таго, пра што маўчаць гады, Вы здолелi мiж iншых беларусак Застацца Беларускай назаўжды. 7 красавiка 1990 г. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|