Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 17 мая, 03:12

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Не надо слов. Ты всё поймёшь сама,
Когда закат в твои заглянет окна,
Когда в холодном сумраке зима
Вдруг ранит сердце памятью жестокой.

Ты скроешься под сенью облаков,
Где исцеляют даже прокажённых.
Но мёртвая листва, как месть Богов,
Как призрак промелькнет в ночах бессонных.

Похоронить бы старую печаль.... >>

30.06.10 - 05:37
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Беларусы, вас чакае Зямля (Гараватка - 3) (на белорусском языке)   ::   Акула К

Страница: 3 из 192
 
На аднэй зь iх Хвёдар Бахмач трымаў позу - проста ў лоб, у поўным муньдзiры чыгуначнiка ў нейкага традыцыйнага фатографа. Сур'ёзны, бяз усьмешкi, васковы твар. Вiдаць, што фатографы гэныя можа на цэлую шырыню "нiаб'ятнай" дый калiшняй Рэчыпаспалiтай ад аднаго нямудрага бацькi вялiся: "Рукi так во перад сабой, нi глядзець у бакi, вачмi ня моргаць, а так во проста на плёнку. Не, не варушыцца, бо ня выйдзе..." Тэхнiка! Чорт вас ведае, - думаў аб'ект плёнкi, - можа й ня брэшаце. Руб цi злот улепiш i хвашчыся тады, як ня выйдзе!

- Давольна, мамаша, неяк будзе, - буркнуў пры стале Ўладзiмер. - Калi нiчога нi сказаў дык уж, пажалуй, вернецца.

- От да, разумнiк найшоўся! Неяк будзе! - паднецiлася Марыя Iванаўна ды шпарчэй затупала па вытаптанай падлозе. - Уж ты, мой ангел хранiцель, пасаветуеш, старую бабу забясьпечыш. Што будзе, як германцы прыйдуць?

- Пачакай, - адазваўся заклапочаны Пракоп, - давай нi сьпяшым, памяркуем. Чаму ўжо адразу так Немцы прыйдуць? Адкуль вы гэта ўзялi?

- Як адкуль? З запада во iзьвесьцiя прыйшлi: Беласток, Гродна, Лiда занятыя. Наверна яны ўжо ў Маладзечне. Тут-жа во праездам людзi былi, перадалi. Нашы на цэльным фроньце ў панiцы. Афiцыяльна-ж нiчога няма, усе ўцякаюць напралом. Можа й майго тая вална падхвацiла. Учора вечарам пайшоў, хоць ужо пасьля бамбёжкi тут нармальна нi работалi. Я ўсю ноч нi спала. Пабегла утрачкам, а там нiкога...

- Дык, што ў Гацях нiхто з савецкiх нi астаўся?

- Усё начальства на скрут галавы ўдрала: i НКВД, i мiлiцыя, i з жалезнай дарогi. Пасьля першай бамбёжкi як падурэлi, а ўчора яшчэ хужэ. От толька некаторыя сем'i жалезнадарожнiкаў асталiся, тых, значыцца, што ў разьездах. Учора позна прыйшло iзьвесьцiя, што недзе окала старай гранiцы германцы вялiкi мост збамбiлi, так поездам ужо пуцi нету...

- Дык можа Хвёдар i вернецца? - мяркаваў Пракоп.

- Вернецца, вернецца... Чаму-ж ён нас з сабой не забраў?

Настала прыкрае маўчаньне.

- Знаеш што, Марыя? Як што якое, перабiрайся з сынам да нас. Пакуль усё ўляжыцца, у вёсцы перасядзець лепi. А калi й Немiц прыйдзiць, дык што ён табе, бабе з сынам, зробiць? Ня можа-ж быць, каб ён да цябе прычапiўся...

- Дзякую табе, Пракоп, - адказала братавая, - але цесна ў вас. Што будзе тое й будзе, лепей ужо тут будзем. А там далей будзiць вiдаць. Так, сынок?

- Ну да, мамаша, так i зробiм, - згадзiўся Ўладзiмер.

Сядзелi й разважалi доўга. Канфузiяй i трывогай перасыпалася гутарка. Зьдзiўленьню ня было мяжы: як гэта такая, на выгляд магутная, бальшавiцкая армiя ў першыя днi вайны рассыпалася-разьбеглася ў жаху й панiцы?

Прыгадаў Янук учарашнi дзень. Намовiў Стася, - дый цi трэба было яго намаўляць? - каб зьбегаць у Гацi й праведаць, як вайна йдзе. Перад полуднем, каля дзясятай, нацянькi, праз пушчу дайшлi яны ўжо польскага вайсковага могiльнiку, як на захадзе пачуўся роўны гул, што рос, прыблiжаўся. Нiзка над чыгункай паказалiся тры сярэбраныя, двухматорныя самалёты. Выглядала, што двайныя хвасты мелi. З-над станцыi прыляцеў жахлiвы гук узрываў, якога ня толькi раней ня чулi, але i ўявiць не маглi. Насамперш сьвiст, а пасьля выбухi. Зь перапалоху хлопцы на зямлю пападалi. Бомбы трапiлi ў вялiкi склад будаўляных матар'ялаў ля таго "фазаво", некалькi ўзарвалася мiж вагонаў. Уверх шуганула полымя й дым. Моцна бiлася Янукова сэрца, зусiм зьбянтэжыўся Стась.

- Каб iх халерачка, але-ж i ўпсяюрылi. Глядзi, загарэлася!

Адно хлопцы ўсталi, каб падыйсьцi блiжэй, як самалёты зрабiўшы вялiкую дугу ў паўночны бок, зноў прыляцелi з захаду й яшчэ раз паўтарыўся ашаламляючы сьвiст i выбухi. Усё гэта стаяла цяпер у Януковых вачох.

Марыя Iванаўна, Уладзiмер, Янук i Пракоп выйшлi з хаты, спынiлiся ля даўгой, некалi зялёнай, цяпер ужо шэрай лаўкi. На яе сьпiнцы вiдаць былi пачарнелыя мэталёвыя лацiнскiя лiтары - ПКП, а пад iмi глыбака ножам выразанае - "палякi курвы праклятыя". Бахмачы пазiралi на чыгуначныя шляхi. Дымiў яшчэ склад ля "фазаво", курылiся й некаторыя вагоны.

1234>>192


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]