Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Вторник, 21 мая, 13:26

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Я знаю, ты живёшь на облаках,
Служанки-музы шьют тебе наряды,
Хозяин ветра носит на руках
И фея звёзд всегда с тобою рядом.

Летит по небу чёрная стрела
Моей судьбы печально и надменно...
Я знаю, ты ещё не умерла!
И знаю, ты умрёшь с моей изменой.... >>

30.08.10 - 01:29
Ли Шин Го

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Буланы (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 8 из 11
 


Карась рабiў так: калi дасць ён нажом каню ў грудзi, то, значыцца, конь скора кончыцца, i гэта нiяк неяк не ўспрымалася: вецер шумiць сабе, за ўзгоркам дарога маўчыць, а там нехта праехаў, вечарам сонца заходзiць, а я каня кончыў - ну, то што тут такога?!

От так гэта тады Раман Драгун пянчук той калоў, а пасля аб Буланым думаў. Дык у гэтага ўсё жыццё было такiм. Не было нiчога нi нiжэйшага, нi вышэйшага, нават як бы патрэбнага i непатрэбнага. Усё было роўным, усё было на сваiм месцы. Б'ю конi - бо гэта мне патрэбна, каб жыць... I слёзы не з'яўлялiся нi радасцю, нi тугою - гэта тое, што з вачэй льецца...

Можа i з'яўлялася што ў яго, што абуджвае пачуццё аб выяўленнi ў слёзах радасцi цi смутку, але днi iшлi, плылi сабе, i ўсё плыло, рабiлася, варушылася. Пускаўся ў дзела амаль кожны дзень нож, прывыклася бачыць цёплую кроў, таксама, як прывыклася бачыць, што вакол цябе ходзяць людзi, на градах растуць гуркi, што калi тупы нож, дык iм трудна арудаваць i што наогул, калi ён тупы, то, значыцца, тупы...

Мiкалай жа Бяляк востра жыў момантамi. Як памагаў ён Карасю на шырокiм поплаве цi дзе ў полi ў рабоце каля коней, вельмi хацеў, каб хто гэта i чым пабольш людзей бачылi гэтую работу. I каб гаварылi аб гэтым, бо тут жа i было аб чым гаварыць - гэта ж колькi вакол тысяч людзей жыве, а толькi яны ўдвух тут робяць гэта.

I з вялiкiм захапленнем Мiкалай Бяляк расказваў пасля, як часам ад першага ўдару не падаў конь i загэтым было каля яго тады больш работы работы важнай, нават вялiкай у сваiм значэннi, такой важнай, як няважна ўся работа ўсiх тых, хто яго слухае...

Нi ён, нi Карась доўга не гаварылi з Раманам Драгуном. Вырашылi яны справу ў двух словах. Вырашэнне гэтых спраў ляжала галоўным чынам на Мiкалаю Беляку, i ён зараз жа ва ўсiм, у чым хацеў, упэўнiў Рамана Драгуна i назаўтра пасля гаворкi забраў у яго Буланага i павёў у поле, куды Карась неўзабаве прыйшоў вузкаю, абветранаю за восень сцежкаю...

I тут, у вялiкiм прасторы, сярод неабдымнасцi зямлi, павiнна было адбыцца тое, што ёсць самае важнае для разумення цi адчування iстоты: што жыццё - бязмернае i неабдымнае, i перад адчуваннем яго нiшто абшары свету, i сэнс яго - у радасцi; адчуваючы смутак, iстота адчувае i не забывае, што iснуе радасць i што ў ёй i ў вечным iмкненнi да яе - апраўданне жыцця.

VI

Пяць дзён пад вятрамi ляжала зямля, а пасля гэтыя ж вятры пагналi з захаду мяккiя хмары, а ад хмар цямней стала на зямлi, i тады прапалi вятры. I як бы хмары прыняслi цяпло - растала трохi падмёрзлая зямля, i зеляней, i весялей стаў выглядаць мох у задумёных кустах.

А хмары ўсё iшлi ды iшлi, усё паўзлi па нiзкаму небу i неўзабаве пачалi прападаць за даляглядам. I ўжо вiдаць стала шэрую яснасць неба; зноў пачалi ўпарта зваць у свае далi дарогi, зноў пачала далечыня зямных абшараў здавацца прывабнай, i зноў нараджалiся жаданнi ўсё iсцi ды iсцi.

Гэта так было на зямлi для людзей.

А тым часам Буланы бег паволi, наколькi дазвалялi старыя ногi ды нейкая, нiколi раней невядомая, трывога. Была яна недзе ў глыбiнi iстоты, неяк хадзiла па ўсiх жылах i паменшвала моц ног, але разам з тым i застаўляла бегчы. З'явiлася яна раптам, зразу пасля таго, як Мiкалай Бяляк хвацiў яго за морду, а ў руках Карася блiснуў нож. Тады раптам рвануўся Буланы, i некая сiла, зусiм незнаёмая ўжо на старасцi год, панясла яго па вузкай дарозе... Толькi ногi паднiмалiся ды капыты чаплялiся за высокiя межы асеннiх палеткаў... Пасля пайшлi за полем цiхiя кусты, а за кустамi блiснула срэбрам вады вузкая рэчка. Буланы пабег цераз яе. Трохi нават падскочыў, перакiнуў пярэднiя ногi на той бераг, а заднiмi боўтнуў у самае дно. I тады нешта цьмянае шавяльнулася недзе ў адчуваннях: "Гэта ж, мусiць, дагналi ды зрабiлi нешта". I тады ўжо залапатаў-забоўтаў нагамi ў вадзе, з усiх сiл рвануўся наперад i зноў пайшоў ва ўвесь дух па пустых паплавах.

1<<789>>11


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]