Буранны паыстанак (на белорусском языке) :: Айтматов Чингиз
Страница: 139 из 139 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЕсли бы у вас спросили: что бы вы хотели больше всего? Что бы вы ответили? Дом? Машину? Много денег? Или чего-то другого? Но в одном небольшом городке Рени, жила одна девушка. Ее звали Настя. Она была невысокого роста, с длинными черными волнистыми волосами и карими глазами. Она-то и ответила,что хочет любви.... >> 26.08.10 - 14:23 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Чалавек, вярблюд, сабака - гэтыя безабаронныя iстоты звар'яцела кiнулiся прэч. Ахопленыя жахам, яны беглi разам, шукаючы падтрымкi адно ў адным, беглi стэпам, i аграмадныя вогненныя блiскi высвечвалi iх...
Але як бы доўга яны нi беглi, гэта быў бег на месцы, бо кожны новы выбух накрываў iх з галавой вiхурай неабдымнага полымя i святла, аглушаў нетутэйшымi грымотамi... А яны беглi - чалавек, вярблюд i сабака, беглi не аглядваючыся, i раптам, здалося Едыгею, над iм з'явiлася нейкая белая птушка - цi не тая, што некалi пырхнула з белай хусцiнкi Найман-Аны, калi жанчына падала з сядла, працятая стралой уласнага сына-манкурта... Белая птушка ляцела побач з чалавекам i крычала яму ў тых грымотах i ў тым сконе свету: - Чый ты? Як тваё iмя? Успомнi сваё iмя? Твой бацька - Даненбай, Даненбай, Даненбай, Даненбай, Даненбай... I доўга яшчэ чуўся яе голас у пагусцелай цемры... Праз колькi дзён з Кзыл-Арды прыбылi на Баранлы-Буранны абедзве Едыгеевы дочкi Саўле i Шарапат, з мужамi, з дзецьмi, атрымаўшы тэлеграму аб смерцi саразекскага Казангапа. Памянуць, падзялiць з усiмi жалобу прыехалi, а разам з тым i пагасцяваць у бацькоў, бо не бывае дабра без горычы. Калi яны сышлi з цягнiка ўсёй гурмой i аб'явiлiся каля Едыгеева парога, бацькi дома не было, а Укубала выбегла насустрач i, плачучы, кiдаючыся ў абдымкi, цалуючыся, усё прыгаворвала: - Дзякуй, вялiкi дзякуй табе, божа! Ай, як добра! Бацька як узрадуецца! Як добра, што прыехалi! I ўсе разам прыехалi, сабралiся ды прыехалi! Бацька такi ўжо будзе рады! - А дзе ж бацька? - спыталася Шарапат. - А ён вернецца пад вечар. Паехаў з ранiцы да начальства нейкага, па важнай справе. Потым раскажу. Ды што ж вы стаiцё? Гэта ж ваш дом, дзецi мае... Цягнiкi ў гэтых мясцiнах усё гэтак жа iшлi з захаду на ўсход i з усходу на захад... |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|