Дзень ранняе восени (на белорусском языке) :: Адамчик Вячеслав
Страница: 2 из 5 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕРимма Казакова 05.09.10 - 09:08 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
- Гэта ж во адтуль, дзе ты служыў у войску, - невядома чаму зарадавалася жонка, прымошчваючыся на лаве, каля стала, i беручы пад пахi дзяўчынку да сябе на каленi. Ходас устаў, хiстаючыся, дастаючы галавою да столi. - А да каго ж ты прыехаў? - Да вас. - Адтапыраныя вушы ў хлопчыка чырванелi i тонка свiцiлiся. Мама казала, што вы мой бацька. Разам з дымам Ходас суха сплюнуў з языка крошку горкага тытуню i пайшоў да дзвярэй, наступаючы на адну ўсё дошку: яна гнулася i рыпела пад лiштвою, каля перагародкi. Жонка глядзела недзе мiма, на чыстыя белыя дзверы, пафарбаваныя iм учора, i, пэўна, бачыла тую цiхую чарнату, што была там, за белымi дзвярыма ў пустых сенцах. У яе з каленяў нячутна спаўзала дзiця, i яна раптам падхапiла яго. - А як жа цябе завуць? То садзiся вячэраць... - Ванька. Яна няўпэўна, як пасля вiна, паднялася i, сiнеючы ў губах, пайшла з дзiцем на руках да белае печы. Недзе ў пячорцы холадна i востра зазвiнелi нажы i вiдэльцы. - То на выпадак чаго можа бутэльку... - сказаў ён, квола i нямоцна ўсмiхаючыся. Яна маўчала, цяжка абярнуўшыся да яго плячамi. Iрванаю дзяружкаю на сцежцы калыхаўся цень: ад маладое грушы за плотам. Цесна павязаны пучкамi, на вострым частаколе ветраў насенны кмен. У глыбiнi нечага падворку стракаталi i мiльгалi белым воллем у нерухомым вiшняку быстрыя сарокi. Хлопчык iшоў наперадзе, мiльгаючы парэпанымi, як у лусцэ, нагамi. "Якi ён вялiкi, - нешта цёплае, абамлелае падкацiлася Ходасу пад грудзi. - I калi гэта я хадзiў да Аксенi? Дванаццаць год... А як учора..." - i раптам у яго перад вачыма гэтая вулiца, зелянiна гародчыкаў змяшалася з тым далёкiм i гэтак нечакана выразным, нiбы ўсё было ўчора. Была вось гэтакая пара, блiзкая да восенi, калi ў садах пачынаюць цяжэць яблыкi, а скрозь па вёсках пяюць нядужыя, маладыя пеўнiкi, яшчэ не ўзлятаючы на плот. Быў гарадок з белымi атынкаванымi хаткамi ў цёплым сасняку. На стрэхах, на зялёнай гонце прэла нацярушаная iглiца. На вулiцы пад нагамi мякка качалiся леташнiя растаптаныя шышкi. Над галавою ў хвойках трашчалi сухiм галлём сытыя гракi, укладваючыся нанач, i трывожна-рэдка крычалi ў густой цемнаце. Гэта пазней. А перад тым як пачынала шарэць, з раптоўным шумам абсядалi старую таполю, што стаяла недалёка ад iхняй часцi, каля вакзала. У часцi салодка пахла дымам ад блiзкiх чорных паравозаў i было чуваць, як цяжка лязгалi мяккiм жалезам буферы, калi паравозы падавалiся назад, каб зрушыць з месца. Чорныя паравозы беглi за Моладава, туды, куды ён, Ходас, кожнае нядзелi хадзiў на вечарынку. У Моладаве жыла i соладка мучыла яго раздабрэлаю дзявочай чысцiнёй Аксеня. Ад Iвана Ходаса холадна пахла трайным адэкалонам i на нагах блiшчалi сабраныя ў гармонiк хромавыя боты, калi ён падыходзiў да сяла. Ля рэдкага цвiлога частаколу, туга нацягнуўшы на каленях спаднiцы i пахаваўшы пад лаўку босыя ногi - мусiць, ад камароў, - сядзелi моладаўскiя дзяўчаты. Хлопцы недзе пiлi i паiлi музыканта. Дзяўчат весялiў прасцякаваты, няхiтры, прыгожы ў твары конюх Мiкiта. Iван Ходас стаяў зводдаль, бачыў, як шчаслiва саромелася i мякка хавала ад яго свае вочы Аксеня. Горача чырванела i на вечарынцы, калi iшла з iм у танец. Цiха-радасна нагiнала галаву; валасы яе пахлi далёкаю ласкава-зялёнаю мятаю. I толькi праваю рукою праз нячутную блузку ў белыя ёлачкi, ад якiх балюча кружылася ў вачах, Iван Ходас адчуваў яе ўсю, сарамлiва i стомлена паслухмяную. Да Аксенi хадзiў Мiкiта, i ёй было сорамна перад людзьмi, перад сабою, перад Мiкiтам: казала, быў у сватах, з паўтараком, з боханам хлеба ў ручнiку, i яна сядзела за сталом, пiла i ўсё яшчэ не заплацiла за гарэлку. А Мiкiта на нешта спадзяваўся: ленавата i моцна абдымаў дзяўчат, а Аксенi паблажлiва i стрымана старанiўся. I няхiтра-затоена хаваў злосць на яго, на Iвана Ходаса. Але нядоўга. Раз, набраўшыся, як смалы, асалавелы, брыдка выпусцiўшы з портак рубашку, увалiўся на вечарынку, убiўся ў вёдры i нарабiў раптоўнага адчайнага звону. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|