Дзики сабака дзинга, альбо аповесць пра першае каханне (на белорусском языке) :: Фраерман Рувим
Страница: 4 из 52 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕДа... время лечит - всё проходит. И даже ярый пессимист лазейку для себя находит и снова пишет чистый лист 21.08.10 - 04:28 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Поделись ссылкой Дзики сабака дзинга, альбо аповесць пра першае каханне (на белорусском языке) :: Фраерман Рувим
Але ў такiм разе я паведамляю вам, таварыш паляўнiчы, што ваш сын Фiлька любiць есцi сырую рыбу i частуе ёю iншых, напрыклад, Таню Сабанееву. Гэта адно. А па-другое, са свайго пiянерскага гальштука ён робiць плаўкi i купаецца ля Вялiкiх камянёў, што яму катэгарычна забаронена.
Сказаўшы гэта, Косця пайшоў да другiх кастроў, якiя ярка гарэлi на паляне. А паколькi паляўнiчы не ўсё зразумеў з таго, што гаварыў яму Косця, то ён паглядзеў услед яму з павагай i на ўсякi выпадак пакiваў галавой. - Фiлька, - сказаў ён, - я жыву ў стойбiшчы, палюю на звера i плачу грошы, каб ты жыў у горадзе, вучыўся i быў заўсёды накормлены. Што ж з цябе будзе, калi за адзiн толькi дзень ты нарабiў столькi лiха, што на цябе скардзяцца начальнiкi? Бяры рэмень, iдзi ў лес i прывядзi сюды майго аленя. Ён пасвiцца недзе паблiзу. Я пераначую ля вашага вогнiшча. I ён даў Фiльку рэмень, выраблены з ласiнай скуры, такi доўгi, што яго можна было закiнуць на вяршалiну самага высокага кедра. Фiлька ўстаў, пазiраючы на сяброў, цi не падзелiць хто з iм пакаранне. Танi стала шкада яго: гэта ж ён частаваў яе ранiцай сырой рыбай, а ўвечары мурашкавым сокам i, можа, дзеля яе купаўся ля Вялiкiх камянёў. Яна ўскочыла з зямлi i сказала: - Пойдзем, Фiлька. Мы зловiм аленя i прывядзём яго да твайго бацькi. I яны пабеглi да лесу, якi сустрэў iх па-ранейшаму маўклiва. Скрыжаваныя ценi ляжалi на iмху памiж ялiн, а воўчыя ягады блiшчалi на кустоўi пад зорным святлом. Алень стаяў зусiм блiзка, пад пiхтай, i аб'ядаў мох, што звiсаў з яе галiн. Алень быў такi рахманы, што Фiльку не давялося нават разгортваць аркан, каб накiнуць яго на рогi. Таня ўзяла аленя за повад i па роснай траве вывела яго на ўзлесак, а Фiлька прывёў яго да вогнiшча. Паляўнiчы засмяяўся, убачыўшы дзяцей з аленем. Ён падаў Танi сваю люльку, каб яна пакурыла, бо ён быў добры чалавек. Але дзецi засмяялiся. А Фiлька строга растлумачыў яму: - Тата, пiянеры не кураць. Iм нельга курыць. Паляўнiчы быў вельмi здзiўлены. Але ж нездарма ён плацiць грошы за сына, нездарма ж сын жыве ў горадзе, ходзiць у школу i носiць на шыi чырвоную хустку. Ён павiнен знаць такiя рэчы, пра якiя не ведае бацька. I паляўнiчы закурыў сам, паклаўшы руку Танi на плячо. А алень падыхаў ёй у твар i дакрануўся да яе рагамi, якiя таксама ўмелi быць далiкатнымi, хаця ўжо даўно зацвярдзелi. Таня села на зямлю побач з iм амаль шчаслiвая. На паляне гарэлi кастры, вакол кастроў спявалi дзецi, i доктар хадзiў сярод дзяцей, турбуючыся за iх здароўе. I Таня здзiўлена думала: "Сапраўды, хiба гэта не лепш за аўстралiйскага сабаку дзiнга?" Чаму ж ёй так хочацца плысцi па рацэ, чаму звiнiць у вушах голас рачных хваль, якiя б'юцца аб каменне, i так хочацца перамен у жыццi? II Саранкi, якiя ўчора Таня выкапала вострым сучком з зямлi, цудоўна захавалiся да ранiцы. Яна ахiнула iх каранi мокрай травой i мохам, загарнула сцяблiны ў свежую бяросту i, калi ўзяла кветкi пад паху, а на плечы прыладзiла свой рэчавы мяшок, адразу зрабiлася падарожнiкам, гатовым у далёкую дарогу. Змены аказалiся нечакана хуткiмi. Лагер вырашылi закрыць, а дзяцей завезцi ў горад, бо доктар палiчыў, што начная раса вельмi шкодзiць iх здароўю. Што нi кажыце, а была ўжо восень. I сапраўды, паменела летнiх траў, i вось ужо тыдзень, як палаткi ранiцай пакрывалiся шэранню, а на лiсцi ў лесе да паўдня вiселi кроплi расы, ядавiтыя ўсе да адной, як змеi. Аднак шлях, якi чакаў Таню, не быў далёкi. Карацей кажучы, гэта была тая самая дарога, па якой учора праехаў з шумам аўтобус. I хаця яна выбягала з лесу, i ўцякала ў лес, i здавалася новай, сёння на ёй стаяў пыл - крамянiсты пыл, якi нiяк не маглi суняць нават старыя пiхты, што раслi ўздоўж абочын. Яны только адмахвалiся ад яго сваiмi сiнiмi лапамi. Таня добра бачыла гэта, iдучы ззаду ўсiх у залатым вянку з пылу. А побач з ёй iшоў Фiлька разам са сваiм бацькам, i самы апошнi - алень. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|