Фиялки ы сераду (на белорусском языке) :: Моруа Андрэ
Страница: 3 из 5 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЯ не перестану удивляться 23.08.10 - 16:44 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
У наступную сераду зноў у апошнiм антракце бiлецёр з усмешкай перадаў Жэннi букецiк фiялак. - Ого! - павесялела яна. - Няйначай, ад таго самага студэнта. - Ад яго, мадмуазэль. - А якi ён на выгляд? - Не ведаю, мадмуазэль. Пайду запытаюся ў дзяжурнага. - Не трэба. Гэта не мае значэння. Праз тыдзень яна не iграла ў сераду, але з'явiўшыся ў чацвер на рэпетыцыю, знайшла ў сваёй прыбiральнi крыху завялы букецiк фiялак. Выходзячы, яна запыталася ў вартаўнiка: - Скажыце, Бернар, мне гэтыя фiялкi ад таго самага маладога чалавека? - Ад таго самага, мадмуазэль... Ужо трэцi раз. - А якi ён сабою, гэты студэнт? - Сiмпатычны... Вельмi сiмпатычны... Худаваты крыху, шчокi ўпалыя, кругi пад вачамi... Цёмныя вусiкi прабiваюцца. Пенснэ. I яно так смешна - мундзiр са шпагай... Пабажуся, мадмуазэль, хлопец - закаханы па вушы... Працягвае мне букецiк i кажа: "Паважанай панне Жэннi Сарб'е" - i пачырванеў... як ружа. - А чаму ён прыходзiць заўсёды ў сераду? - А хiба вы не ведаеце. Серада - выхадны дзень у Полiтэхнiчным. Кожную сераду партэр i галёрка перапоўнены студэнтамi. I кожны з дзяўчынай. - I ў майго ёсць дзяўчына? - А як жа, мадмуазэль, але гэта яго сястра... Страшэнна падобная... - Бедны хлопчык! Каб я была смялейшай, я б вас папрасiла прывесцi яго ў фае хоць адзiн раз, каб ён мне сам перадаў свае фiялачкi. - Яшчэ чаго! Не раю вам, мадмуазэль. Гэтыя тэатральныя кавалеры, калi з iмi не цацкацца, - мiлыя людзi, нiякай шкоды ад iх. Яны любяць актрыс здалёку, на сцэне, i гэтым задавальняюцца... А калi iх хоць капельку прылашчыць, яны адразу пачынаюць чапляцца, i тады проста жах... Дай iм кончык пальца, схопяць далонь, працягнi далонь, руку адарвуць... Вам смешна, мадмуазэль, а я маю горкi вопыт. Я ўжо гадоў дваццаць служу тут. Нагледзеўся!.. Бачыў каля дзвярэй i закаханых дзяўчатак... I ашалелых дзецюкоў... I лысых, i сiвых... Заўсёды прымаў ад iх i кветкi, i лiсты, але каб пускаць iх наверх - нiзашто. - Ваша праўда, Бернар... Будзем раўнадушнымi, асцярожнымi i жорсткiмi. - Гэта не жорсткасць, мадмуазэль, а жыццёвая мудрасць. Мiнула некалькi тыдняў. Кожную сераду Жэннi акуратна атрымлiвала букецiк фiялак. У тэатры ўжо ўсе ведалi гэту гiсторыю. Адна з сябровак сказала Жэннi: - Бачыла твайго студэнта... Нiшто сабе з твару, рамантычны... Гатовы тыпаж на ролю ў камедыi Мюсэ "З каханнем не жартуюць". - А як ты пазнала, што ён мой? - Якраз сышла ўнiз у той момант, калi ён, саромеючыся, прасiў дзяжурнага перадаць табе кветкi: "Паважанай панне Жэннi Сарб'е, калi ласка..." Мне ён спадабаўся. Далiкатны хлапчына, разумны, баiцца быць смешным i не ўмее схаваць свайго захаплення... Я нават пашкадавала, што ён не да мяне прыходзiць... Я б яго так не выпусцiла, аддзякавала б... Заўваж, ён нiчога не просiць, нiчым цябе не турбуе... Каб я была табою... - Ты б яго прыняла? - Так, але ненадоўга... Не першы тыдзень ён сюды ходзiць. Хутка вакацыi. Ты паедзеш... Нiякай рызыкi, што ён прывяжацца... - Твая праўда, - згадзiлася Жэннi. - Гэта проста глупства не заўважаць паклоннiкаў, калi iх многа i яны маладыя, каб потым, гадоў праз трыццаць, бегаць за iмi, калi яны ўжо засвецяць лысiнамi i ў большасцi адвернуцца. У той жа вечар, выходзячы, яна сказала вартаўнiку: - Бернар, у наступную сераду, калi студэнт з Полiтэхнiчнага прыйдзе з фiялкамi, скажы, каб ён мне iх сам прынёс пасля трэцяга акта... Я iграю ў "Мiзантропе". Пераапранацца мне не трэба... Я буду ў прыбiральнi i прыму яго... Не! Я буду чакаць яго ў калiдоры каля лесвiцы... Альбо, можа, у фае. - Добра... А мадмуазэль не баiцца?.. - Чаго баяцца? Дзён праз дзесяць я еду на гастролi, а гэтага хлопца з вучэльнi не пусцяць. - Добра, мадмуазэль... Але ўсё ж, на мой погляд... У прызначаную сераду Жэннi мiжвольна iграла Селiмену з асаблiвым запалам, каб спадабацца незнаёмаму. У антракце, зацiкаўленая i ўзрушаная, села ў кутку фае i чакала. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|