Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница: 3 из 16 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕУважаемые господа! Недавно открылся сайт www.yuri-kuzovkov.ru, на котором содержатся тексты и иллюстрации к моим книгам: «Глобализация и спираль истории», «Мировая история коррупции», «История коррупции в России». Предлагаю разместить тексты этих книг в Вашей интернет-библиотеке. Вы можете скачать интернет-версии всех трех книг с сайта www.yuri-kuzovkov.... >> 16.08.10 - 10:00 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Зорка яўна спрыяла Ёну, якi мог такiм чынам спалучаць у сабе без лiхога намеру вартасцi добрай памяцi з выгодамi няпамятлiвасцi.
Але найбольш яркiм агнём перлы Луiзiнай адданасцi зiхацелi ў будзённым жыццi Ёны. Гэты добры анёл пазбаўляў яго ад неабходнасцi самому купляць сабе абутак, вопратку, бялiзну - ад усяго таго, што кожнаму нармальнаму чалавеку пакарочвае днi i без таго нядоўгага жыцця. Яна самаахвярна прымала на сябе цяжар тысячы ўсялякiх хiтрасцяў, якiя ўтварае машына для марнавання часу пачынаючы з незразумелых квiткоў службы сацыяльнага страхавання i канчаючы вечна новымi пастановамi падатковай сiстэмы. "Безумоўна, - казаў Рато, - усё гэта добра. Але ж не можа яна пайсцi замест цябе да дантыста". Яна i не хадзiла, але тэлефанавала i дамаўлялася аб прыёме ў найбольш зручны час; яна займалася запраўкай Ёнавай малалiтражкi, здымала месцы ў гатэлях падчас адпачынку, дамаўлялася наконт вугалю, каб Ёну было чым палiць у сваiм хатнiм камiнку, сама купляла падарункi, якiя ён хацеў паднесцi, выбiрала i пасылала замест яго кветкi, а часам, калi яго не было дома, паспявала забегчы да яго на кватэру i заслаць ложак, каб перад сном Ёну не было пра што клапацiцца. З такiм жа iмпэтам яна заняла ў гэтым ложку сваё месца, потым уладкавала ўсе фармальнасцi з мэрыяй, завяла туды Ёну (гэта здарылася за два гады да таго, як быў прызнаны яго талент) i наладзiла вясельнае падарожжа такiм чынам, каб можна было наведаць усе вартыя таго музеi. Мiж iншым яна загадзя паклапацiлася знайсцi - у самы разгар жыллёвага крызiсу - трохпакаёвую кватэру, у якой па прыездзе яны i асталявалiся. Потым, амаль адно за адным, яна нарадзiла двое дзяцей, хлопчыка i дзяўчынку, што было згодна з яе планам, якi прадугледжваў i трэцяе i быў неўзабаве выкананы - пасля таго, як Ёна пакiнуў выдавецтва, каб цалкам прысвяцiць сябе жывапiсу. Зрэшты, абрадзiўшыся, Луiза ўвесь свой клопат аддавала ўжо толькi свайму, а пасля - сваiм дзецям. Яна часам яшчэ старалася дапамагаць i мужу, але часу ёй бракавала ўсё больш. I хоць яна шкадавала, што не можа дагледзець Ёну, як раней, рашучы характар не дазваляў ёй занадта зважаць на гэту прыкрую акалiчнасць. "Тым горай, - казала яна, - кожнаму свой варштат". Гэты выраз зачароўваў Ёну, бо, як i ўсе сучасныя яму мастакi, ён таксама хацеў лiчыцца за рамеснiка. Дык вось, рамеснiк аказаўся крыху занядбаны i вымушаны быў сам купляць сабе чаравiкi. Рэч гэта звычайная, але i ў ёй Ёна iмкнуўся бачыць толькi прыемны бок. Вядома, каб хадзiць па крамах, яму трэба было рабiць пэўнае намаганне, але аддзякай гэтаму была адна з тых гадзiн адзiноты, якая дазваляе па-сапраўднаму ацанiць сямейнае шчасце. Аднак найбольш вострай з усiх праблем маладой пары была праблема жыццёвай прасторы, бо прастора, як i час, звужалiся вакол iх з аднолькавай хуткасцю. Нараджэнне дзяцей, новы занятак Ёны, цеснае памяшканне i сцiплы заробак, якi не дазваляў наняць большай кватэры, пакiдалi вельмi абмежаваную плошчу пад дзейнасць Луiзы i Ёны. Iх кватэра была на другiм паверсе колiшняга асабняка ХVIII стагоддзя, у старым квартале сталiцы. У гэтым раёне жыло шмат мастакоў, верных таму прынцыпу, што ў мастацтве пошук новага павiнен праходзiць у межах старажытных традыцый. Ёну, якi падзяляў гэтае перакананне, жыць у такiм квартале вельмi падабалася. Да старажытнасцi ва ўсякiм выпадку яго кватэра мела сама непасрэднае дачыненне. Праўда, некаторыя занадта сучасныя перабудовы надалi ёй даволi арыгiнальны выгляд, якi заключаўся ў тым, што кватэра давала сваiм гаспадарам вялiкi аб'ём паветра, займаючы адначасова маленькую плошчу. Пакоi з надзвычай высокiмi столямi i раскошнымi рамамi вокнаў, несумненна, некалi прызначалiся, мяркуючы па iх велiчных памерах, пад урачыстыя прыёмы i святочныя балi. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|