Каханне (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница: 3 из 3 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕНе пишите стихов обо мне, умных строк не слагайте, 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Наш будан, якi меў форму конуса, нагадваў вялiзную зiхоткую перлiну, якая неспадзеўна вырасла на замёрзлым балоце. У сярэдзiне варушылiся нейкiя фантастычныя постацi: гэта каля агню грэлiся нашы сабакi.
I тут да нас дапаў нейкi дзiўны, далёкi, пераменлiвы крык. Наша вогнiшча пабудзiла дзiкiх птушак. Нiшто не ўражвае мяне так, як гэты першы воклiч жыцця, калi самую iстоту яшчэ ўтойвае змрок, а прасцяг прашываецца пададзеным ёю голасам, якi апавяшчае пра з'яўленне на гарызонце першых проблiскаў зiмовага дня. У такую сцюдзёную досвiткавую часiну мне мроiцца, што крык, якi iмглiва праносяць над зямлёю птушыныя крылы, - гэта ўздых самой душы свету! Карл сказаў: - Тушыце вогнiшча. Свiтае. Неба напраўду святлела, i над намi доўгiмi шпаркiмi хмаркамi пацягнулiся чароды качак i таропка знiкалi з вiдавоку. Жмук агню працяў змрок: Карл стрэлiў, i сабакi рынулiся шукаць здабычу. I вось ужо напераменку, то Карл, то я, заўзята ўскiдваем раз-пораз стрэльбы, як толькi над трыснягом з'яўлялася крылатая хмарка, а П'еро i Плёнжон узбуджана, задыхана нясуць нам апырсканую крывёю дзiчыну, якая часта глядзела на нас яшчэ вiдушчым вокам. Дзень займаўся ясны, блакiтны; за ўзгоркамi ўставала сонца, i мы ўжо намервалiся вяртацца дадому, як тут нечакана проста на нас, выцягнуўшы шыi i растапырыўшы крылы, спiкiравалi два чыркi. Я стрэлiў. Адзiн упаў мне амаль пад ногi. Гэта была качка-мандарынка з серабрыстым жыватом. А ў небе раздаўся адчайны крык. Жаласны, пакутны, нясцерпны крык ацалелай птушкi паўтарыўся ў падсiненым небе, i маленькая iстота закружылася над намi, гледзячы на сваю мёртвую спадарожнiцу, якую я падняў з долу. Карл - на каленях, з упёртай у плячо стрэльбаю - з трывогаю сачыў за ёю, падчэкваў, каб яна падляцела блiжэй. - Ты забiў самку, - растлумачыў ён, - самец ужо не паляцiць адсюль. I праўда, чырок не адлятаў; ён безупынна вiўся i енчыў над намi. Нiколi яшчэ крык болю не рваў мне сэрца так, як няўцешны поклiч, гаротнае нараканне гэтай абнядоленай, засмучанай крылатай iстоты. Часам качар кiдаўся ў бок ад нацэленай на яго стрэльбы; здавалася, ён быў ужо гатовы ляцець далей адзiн. Але ён так i не наважваўся на гэта i неўзабаве вяртаўся назад, шукаючы сваю сяброўку. - Пакладзi качку на зямлю, - сказаў Карл, - тады ён падляцiць блiжэй. I праўда, чырок адразу ж кiнуўся да яе, забыўшыся пра небяспеку, ашалелы ад сваёй птушынай любовi да птушкi, якую я звёў са свету. Карл стрэлiў; было такое ўражанне, што знячэўку лопнула нябачная струна, якая падтрымлiвала птушку ў небе. На маiх вачах чорны камячок крута сарваўся ўнiз i з шумам упаў у трыснёг. П'еро прынёс птушку. Я паклаў абодвух чыркоў, ужо халодных, у адзiн падсумак... У той жа дзень я вярнуўся ў Парыж. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|