Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница: 36 из 36 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕКогда окинешь взглядом свое прошлое, 19.08.10 - 11:33 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Ён не меў часу адпачыць i падмацавацца, хоць яму гэта было вельмi трэба.
Бег i бег Дынга - Жоўты Сабака Дынга, страшэнна галодны i зусiм збiты з панталыку, i ўсё больш дзiвiўся: чаго гэта Стары Кенгуру надумаўся гэтак скакаць? А скакаў ён, як конiк, як гарошына ў рондалi або новы гумавы мячык па падлозе ў дзiцячым пакоi. Нiчога не зробiш - давялося! Ён падкурчыў пярэднiя лапы, ён скакаў на заднiх; для раўнавагi ён абапiраўся на хвост i гэтак перамахнуў цераз Пагоркi Дарлiнга. Нiчога не зробiш - давялося! Бег i бег Дынга - Стомлены Сабака Дынга, страшэнна згаладалы i зусiм збiты з панталыку, i ўсё больш дзiвiўся: калi ж нарэшце Стары Кенгуру надумае спынiцца? Тут вылез Нконг са сваёй ванны ў саляным азярцы i сказаў: - Ужо роўна пяць гадзiн. Апусцiўся на зямлю Дынга - Небарака Сабака Дынга, вечна галодны i вельмi запылены, што было прыкметна на сонцы, - высалапiў язык i завыў. Апусцiўся на зямлю Кенгуру - Стары Кенгуру, - сеў на свой хвост, як на табурэтку, i сказаў: - Дзякуй Богу, скончылася! I тады Нконг, якi быў вельмi выхаваны, прамовiў: - Хiба ты не адчуваеш удзячнасцi да Жоўтага Сабакi Дынга? Чаму ты не дзякуеш яму за ўсё, што ён для цябе зрабiў? I тады сказаў Кенгуру - Стары Стомлены Кенгуру: - Ён прагнаў мяне з родных мясцiнаў; ён не даў мне своечасова паесцi; ён так змянiў маё аблiчча, што такiм, як я быў, я ўжо не буду; ён урэшце знявечыў мае лапы. I тады сказаў Нконг: - Калi не памыляюся, ты прасiў мяне зрабiць цябе непадобным на ўсiх астатнiх жывёлiн, а яшчэ, каб за табою ўвесь час ганялiся. I цяпер якраз пяць гадзiн. - Праўда, - сказаў Кенгуру. - Лепей бы я гэтага не прасiў! Я думаў, ты здзейснiш гэта чарамi i заклiнаннямi, а так - гэта сапраўдны здзек. - Здзек, кажаш?! - выгукнуў Нконг са сваёй ванны ў зараснiку сiнiх эўкалiптаў. - Паўтары адно, я свiсну Сабаку Дынга - тады ты застанешся i без заднiх лапаў! - Не трэба! - сказаў Кенгуру. - Давядзецца мне папрасiць прабачэння. Што ж, лапы - як лапы, па-мойму, можна жыць i з такiмi. Я проста хацеў напомнiць Васпану, што ад самай ранiцы нiчога не еў i галодны як сабака. - Во-во, - сказаў Дынга - Жоўты Сабака Дынга. - Гэта якраз пра мяне. Я зрабiў яго непадобным на ўсiх астатнiх жывёлiн, а што мне дадуць да гарбаты? I тады Нконг прамовiў са сваёй ванны ў саляным азярцы: - Прыходзьце заўтра - заўтра пагамонiм! А цяпер мне трэба памыцца. Так яны i засталiся ў самай сярэдзiне Аўстралii, Стары Кенгуру i Жоўты Сабака Дынга, i кожны казаў адзiн аднаму: - Гэта ўсё ты! Пераклад: М.Багун, С.Мiхальчук |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|