Крумкачоы гай (на белорусском языке) :: Олешко Антон
Страница: 6 из 6 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕУважаемые господа! Недавно открылся сайт www.yuri-kuzovkov.ru, на котором содержатся тексты и иллюстрации к моим книгам: «Глобализация и спираль истории», «Мировая история коррупции», «История коррупции в России». Предлагаю разместить тексты этих книг в Вашей интернет-библиотеке. Вы можете скачать интернет-версии всех трех книг с сайта www.yuri-kuzovkov.... >> 16.08.10 - 10:00 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Раптам каля яго на вяршалiне, цiўкнуўшы, села птушка. Пачула чалавека, залапатала крыламi i з трывожным пiскам знiкла. Ворка доўга сядзеў, не памятаў, колькi. Пачыналi млець ногi, рукi. Нечакана да яго дайшоў роўны гул. Ворка глянуў у неба. Яму было здалося, што гэта ляцяць самалёты. Пасля ён зразумеў, што гул iдзе з шашы, i ўбачыў, як у цемнаце ўспыхнулi агнi фар. "Сюды едуць!" - Ворка прытулiўся да ствала дрэва, захiляючыся яловай лапай. Невыразная трывога падмывала яго. Аднак ён цешыўся, што недарма прыйшоў сюды. Ён адзiн з сяла дазнаецца, дзе будуць хаваць дабро. Тры машыны, равучы, выйшлi на край прагалiны i сталi ў рад. Ад яркага святла фараў было вiдна, хоць iголкi збiрай. Тады пачулiся нямецкiя галасы: - Шнэль! Шнэлер! На сярэдзiну прагалiны выйшаў немец. - Капаць! Немец крычаў па-расейску. Пяць чалавек з рыдлёўкамi выбеглi за iм i, стаўшы ў шэраг, пачалi капаць. Ворка пачуў, як па спiне прабеглi мурашкi. Аднекуль з'явiўся страх. Ворка ўжо ўвесь калацiўся, зуб на зуб не цаляў. "Куды ж я трапiў? А божачка!" Ён шчыльней прытулiўся да елкi i не дыхаў. На край ямы вывелi чалавека. Твар у яго, як здалося Ворку, быў чорны, як вугаль. Ворка прыгледзеўся i раптам у гэтым чалавеку пазнаў Данiка Мiколу. Так, гэта быў Мiкола. Ён нават трымаў левую руку перад сабою, як заўсёды... - Халуi нямецкiя! - крыкнуў Данiк на людзей з рыдлёўкамi. - Думаеце, мне выкапалi яму? Сабе выкапалi! Ворку здалося, што Мiкола ўбачыў яго, што ён i яму гразiўся. Ворка захiнуўся яловай лапкай. - Смерць нямецкiм захопнiкам! - пачуўся крык на паляне. Грымнуў залп. З вяршалiны елкi за шыю Ворку сыпалiся сухiя iголкi. "Хай бы згарэў той агарод, хай бы ўсё згарэла. Што ж я нарабiў?" На край ямы паставiлi яшчэ трох чалавек. "Што ж гэта робiцца?.." - нiяк не мог апомнiцца Ворка Дзiкун. Калi сярэднi з трох мужчын павярнуўся i крыкнуў: "Смерць фашызму!" - Ворка зжахнуўся: знаёмы голас. А немец ужо чытаў, што да расстрэлу прыгавораны Коршак, Чарняўскi i Чапурка. - Няхай жыве Чырвоная Армiя! - зноў пачуўся той самы голас. - Сымон! - крыкнуў Ворка, але голас яго заглушыў залп... Ворку адразу зрабiлася холадна, звiнела ў вушах. Закружылася галава. Пад iм трэснуў яловы сук... Ворка паляцеў унiз... Пякучы боль ударыў яму ў грудзi... Больш Ворка ўжо нiчога не чуў. 1965 г. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|