Кветки самотнай князёыны (на белорусском языке) :: Адамович Лидия
Страница: 4 из 103 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕТы не скажешь. А я не спрошу ни о чём. 29.06.10 - 12:52 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Поделись ссылкой Кветки самотнай князёыны (на белорусском языке) :: Адамович Лидия
Цалаваў яе рукi. Цалаваў усё яе цела. Кружыў па пакоi на руках сваiх. "Маленькi мой зайчык, маё сонейка, кветачка мая... - шаптаў ёй на вуха. Русалачка мая..." Разам з iм яна ўзлятала на неба, танула ў вiры асалоды... А цяпер яго няма...
Iрэна ўздыхнула i адкiнула фен. Апранула чырвоную сукенку, вузенькую, класiчнага пакрою, з чорным банцiкам пад каўняром, i выйшла з кватэры. - Iрэначка! - заўсмiхалася Аленчына мацi. - Заходзь, даражэнькая! - Добрай ранiцы, цётка Соф'я! Адпачываеце? - Якое там адпачыванне, Iрэначка! - уздыхнула цётка Соф'я, маладжавая жанчына, пухлая, з вузкiмi вуснамi i зачасанымi ўгору валасамi, якiя агалялi i так вялiкi лоб, паправiла пояс на дарагiм халаце i дадала, запрашаючы Iрэну прысесцi: - Нiкога ў хаце няма. Кiнулi ўсе мяне, а я з ранiцы заўсёды такая хворая! Трэба выйсцi ў горад развеяцца... Можа, пойдзеш са мною? - Ды я ж у бiблiятэку... - Вось якiя вы, маладыя, - паскардзiлася Соф'я i выйшла на кухню, вярнулася з падносам, на якiм стаялi два кубкi кавы i пiражкi. - Частуйся, Iрэначка, сама пякла... Ты такога нiколi не зробiш, як Аленка! Ты нiколi мацi не кiнеш, а Аленка мая ўладкавалася ў iнтэрнат студэнцкi i нават з кватэры выпiсалася, знацца з мацi не хоча! Свякруха жыла са мною, усё малiлася, а хiба ж я яе чапала? Сама запсiхавала i паехала ад мяне ў сваю вёску, у Жыровiчы, там манастыр, ведаеш? Вось няхай там i молiцца! Адзiн муж кахае мяне, Iрэначка, вось ён мяне не кiне нiколi! Iрэна адвярнулася, каб схаваць усмешку: "кахае". - Кожную ранiцу я хварэю, Iрэначка! - скардзiлася Соф'я. - Быццам не цела ў мяне, а вата, рукi як вяроўкi вiсяць, ногi не маюць моцы... Быццам хто кроў высмактаў з мяне. Мне трэба з ранiцы пагаварыць з кiм, энергii набрацца, тады ўсё праходзiць, так мне экстрасенс параiў. Я - знак агню. I муж мой - знак агню. Гэта не падыходзiць. Мне каб вось знак зямлi, як Аленка, знак вады, як свякруха, а яны мяне пакiнулi... - Соф'я змахнула з вачэй слязу. - А ты хто, Iрэначка? Ты ж з маёй Аленкай у адзiн месяц нарадзiлiся... - Я - Панна, - адказала Iрэна. - Знак зямлi... - Ой, зайчык ты мой! - узрадавалася Соф'я i абняла дзяўчыну. - Ты мне падыходзiш! Давай размаўляць, можа, палягчэе мне... - А пра што размаўляць? - даверлiва запытала Iрэна. - Ай, золатка маё! - заўсмiхалася Соф'я. - Памятаеш, як мы з табою пасябравалi? Стаiш ты ля ваенторга, а Янка падбягае, на рукi цябе бярэ, кружыць. Усе пазiраюць на вас, зайздросцяць... А потым вы ў аўтобус селi, ты яму галаву на плячо схiлiла дый за шыю абняла, а бабы шэпчуць: "Як у койцы!" А вы цалавацца, а бабы ад злосцi: "Кiнь ты яе ў пельку! Цалуюцца, а тады кусацца будуць!" Злыя людзi, Iрэначка, вось i сурочылi вас... - Не трэба пра гэта! - адсунулася ад яе Iрэна. - Ну як жа ж не трэба, калi ён, гад, учора гэтак жа з Рэняй ля ваенторга цалаваўся! - Цётка Соф'я! - Iрэна роспачна ўскочыла з месца i схапiлася за цыгарэту, чыркнула запалкай i зацягнулася на поўны ўдых. - Ён жа ж, Iрэначка, ёй кожны дзень кветкi купляе, як i табе раней купляў! - Хопiць! - Iрэна выпусцiла ў твар Соф'i сiвы клубок дыму, зацягнулася зноў, але, папярхнуўшыся, закашлялася i закрычала на яе: - Ведзьма! Што ты мне нервы псуеш зранку? - Iрэначка! - лагодным голасам прамовiла Соф'я, паклала ёй руку на плячо i пагладзiла. - Ты лепш закадры старога... Вось адна лярва маладая твайго бацьку закадрыла, дык ён ёй падаркi кожны дзень носiць... Каб i ты старога мела, то i табе б тое ж было... Соф'я прытулiла да сябе Iрэну i паспрабавала пацалаваць, але тая вырвалася i пабегла да дзвярэй. - Прыходзь, Iрэначка, золатка маё, яшчэ! - ласкава ўсмiхнулася Соф'я, твар яе пасвятлеў, з вачэй спала мроя. Яна жвавенька паднялася з месца i, па-маладзецку крэкнуўшы, пацягнулася. - Кроў у жылы вяртаецца... Iрэна паспрабавала адчынiць дзверы, але не змагла. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|