Лист Якуба Малькевича (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница: 3 из 6 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕПоэта жизнь - стакан опорожнить 03.09.10 - 00:26 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Шмат не можна, а трошкi - няхай паспытаюць.
Зося адразу выявiла клапатлiвасць новай мацi: - Але дзе ж гэта малыя? Агледзела трохi санлiвымi ад гарэлкi вачыма хату i, кiўнуўшы галавою Матыльдзе, вылезла з-за стала. Яна ўжо назвала Матыльду братаваю: - Хадзем, братавенькая, да малых. I ўзяла Матыльду пад руку. У маленькай бакоўцы стаялi два ложкi i памаляваны столiк. Скрозь на сцяне вiсела адзежа, i вельмi было тут цесна. На ложку сядзела заплаканая Анэта i трымала на каленях малога хлопчыка. Большы сядзеў на другiм ложку, як стары, успёршыся локцямi на каленi i падпёршы iмi твар. Ён наморшчыў лоб, падняў вочы i глянуў на Зосю i Матыльду. Зося пагладзiла яго па галаве. - Няхай бы ты, сынок, туды, да таты, падышоў. I Матыльда падышла да яго: - Можа, ты з'еў бы чаго? У Анэты зморшчыўся твар. Зося села поплеч з ёю. Матыльда, глянуўшы на яе, сцiснула губы. - Нешта, мусiць, нездарова, Анэта, што сядзiш тут адна? Зося прыхiнулася блiжэй да яе i пастаралася паказаць ласкавай усмешкай шчырае спачуванне. Анэта блiжэй прыгарнула да сябе малога. Тады ўскочыла вёрткая Аўгiння: - Дайце ж сюды сыночка, няхай жа ён да стала падыдзе. Хадзем жа да таткi. Яна папрабавала сцягнуць з ложка большага. - Не хачу! - Чаму? Чаму ж ты не хочаш? - Не чапайце яго! - жорстка сказала Анэта. - Чаму? - шчыра здзiвiлася Аўгiння. - Таму... Матыльда пастаралася ўлагодзiць усiх, каб спынiць гэтакiя непаразуменнi: - Няхай бы ты, Анэта, гасцям гарбату падала. - Добра. I Анэта выйшла ў кухню. Тады Аўгiння сiлком узяла пад пахi большага i падвяла пад гасцей. Варывон Вiлач паглядзеў на хлапчука: - Расце, васпане. Расцi, расцi, гаспадаром будзеш. Аўгiння налiла паўчаркi гарэлкi i дала малому. Той узяў i баязлiва паглядаў на ўсiх. - Пi, сынок, пi. Малы нясмела глянуў на айчыма Хведара, як бы баючыся, што той скажа. - Пi, - сказаў той, нагiнаючыся да Варывона, каб зноў загаварыць пра жаробку. Усё застолле ўпарта пацвердзiла: - Пi, сынку. Малы памачыў губы i скрывiўся. - Пi, пi. Малы пацягнуў, белымi худымi рукамi шпарка паставiў чарку назад i моцна закашляўся. - А-а, трэба было, васпане, разам! Малы кашляў, цёр кулакамi па твары слёзы. - Не, жаробкi я, васпане, не дам, - адразу схiлiўся да Хведара Варывон. - А Зося як сама захоча? - Мы з ёю, васпане, не дзялiлiся i не сварылiся... Анэта прынесла гарбату i ўбачыла: малы кашляў, за iм стаяла Зося i трымала на руках меншага. Аўгiння нешта тлумачыла суседу. - Хоць бы хто адвёў яго ад стала назад. Нашто яго тут трымаць, сказала з пагардаю Анэта. Хведар ускочыў: - Чаго ты ўсё бурчыш? Чаго ты дзьмешся, сястрыца, на мяне! Што ты перад людзьмi мне брыдка робiш? - Цiха, васпане. - Бо я калi добра, дык добра, а як захаджуся, дык... Зося занесла ў бакоўку малога i прыйшла назад, збянтэжаная. - Мне як добра, дык добра, а не - дык я не пагляджу. - На што ты не паглядзiш? - На ўсё. За шыю ды з хаты, як жабу. Перад людзьмi гавару. - Няможна, васпане. - Каб у мяне тут у хаце!.. Анэта не даслухала, моўчкi пайшла ў бакоўку. Матыльда глянула на Хведара. - Не крычы, Хведарка, што табе здалося... Яна, вiдаць, трымала яго руку. Гасцям зрабiлася не па сабе. - Пускайце, пане Варывоне, чарку. - Я, васпане, не адказен. Здароў будзь, Хведар. Але нiякавасць гэтак шпарка не прайшла. Зося пайшла следам за Анэтаю, а за Зосяю Хведар. - Не варт iсцi, васпане, - зазлаваў раптам, сам не ведаючы з якой прычыны, Варывон Вiлач. - Ты што гэта? - сказаў Хведар Анэце яшчэ здалёк. - Вам, можа, што трэба сказаць, братавенькае, цi што... - Ат, - з'явiлася раптам Матыльда, - што тутака лiшне браць у шух. Калi ўжо на тое пайшло, дык тут жа льга сказаць у адкрытую. - Але, васпане. Ён ужо стаяў у дзвярах, вялiкi, плячысты, як гара. - Панна Анэта, васпанна. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|