Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница: 1 из 78 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЗолото моих опавших вёсен 10.08.10 - 15:06 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Киплинг Редьярд Маўглi (на белорусском языке) Джозэф Рэдзьярд Кiплiнг Маўглi З "Кнiгi Джунгляў" Пераклаў С.Мiхальчук БРАТЫ МАЎГЛI Было сем гадзiн спякотнага вечара ў Сiянiйскiх гарах, калi Бацька Воўк прачнуўся пасля дзённага адпачынку, пачухаўся, пазяхнуў i выпрастаў адну за другой здранцвелыя лапы, праганяючы сон. Мацi Ваўчыха драмала, паклаўшы сваю вялiзную шэрую мысу на чацвярых ваўчанят, а тыя варочалiся i павiсквалi, i месяц асвятляў уваход у пячору, дзе жыла ўся сям'я. - Уф! - сказаў Бацька Воўк. - Пара зноў на паляванне. Ён ужо збiраўся спусцiцца скачкамi з гары, як раптам нiзенькi цень з калматым хвастом лёг на парог i занудзiў: - Жадаю табе ўдачы, о Правадыр Ваўкоў! Удачы i моцных белых зубоў тваiм высакародным дзецям. Няхай яны нiколi не забываюць, што на свеце ёсць галодныя! Гэта быў шакал, Падлiза Табакi, - а ваўкi Iндыi ставяцца з пагардай да Табакi за тое, што ён гойсае ўсюды, сее разлад, разносiць плёткi i не грэбуе анучамi i акраўкамi скуры, калi грабецца на вясковых сметнiках. I ўсё-такi ваўкi баяцца Табакi, бо ён часцей за ўсiх iншых звяроў у джунглях хварэе на шаленства i тады бегае па лесе i кусае ўсiх, хто толькi трапiцца яму насустрач. Нават тыгр уцякае i хаваецца, калi ашалее маленькi Табакi, бо нiчога горшага, чым шаленства, не можа здарыцца з дзiкiм зверам. У нас яно называецца вадабоязь, а звяры завуць яго "дзiванi" - шаленства - i ратуюцца ад яго ўцёкамi. - Што ж, зайдзi i паглядзi сам, - суха сказаў Бацька Воўк. - Але ежы тут няма. - Для ваўка няма, - сказаў Табакi, - але для такой нiкчэмнасцi, як я, i голая костка - сапраўдны баль. Нам, шакалам, няма чаго надта перабiраць. Ён пракраўся ў глыбiню пячоры, знайшоў аленевую костку з рэшткамi мяса i, вельмi задаволены, сеў i пачаў з трэскам грызцi гэтую костку. - Дзякуй за пачастунак, - сказаў ён i аблiзнуўся. - Якiя прыгожыя высакародныя дзецi! Якiя ў iх вялiкiя вочы! А яны ж яшчэ такiя маленькiя! Праўда, праўда, мне варта было б памятаць, што царскiя дзецi ад самых першых дзён ужо дарослыя. А Табакi ж ведаў не горш за любога кожнага, што няма нiчога больш небяспечнага, як хвалiць дзяцей у вочы, i з прыемнасцю назiраў, як збянтэжылiся Мацi i Бацька Ваўкi. Табакi сядзеў моўчкi, радуючыся таму, што наклiкаў на другiх бяду, потым злосна сказаў: - Шэр-Хан, Вялiкi Тыгр, змянiў месца палявання. Ён будзе ўвесь гэты месяц паляваць тут, у гарах. Гэтак ён сам сказаў. Шэр-Хан быў тыгр, якi жыў за дваццаць мiляў ад пячоры, каля ракi Вайнгангi. - Не мае права! - сярдзiта пачаў Бацька Воўк. - Паводле Закону Джунгляў, ён не можа мяняць месца палявання, нiкога не папярэдзiўшы. Ён распудзiць усю дзiчыну на дзесяць мiляў навокал, а мне... мне цяпер трэба паляваць за дваiх. - Мацi нездарма празвала яго Лангры (Кульгавы), - спакойна сказала Мацi Ваўчыха. - Ён ад самага нараджэння кульгае на адну нагу. Вось чаму ён палюе толькi на свойскую жывёлу. Жыхары паселiшчаў на берагах Вайнгангi злосныя на яго, а цяпер ён з'явiўся сюды, i ў нас пачнецца тое самае: людзi будуць ганяцца за iм па лесе, злавiць яго не здолеюць, а нам i нашым дзецям давядзецца ўцякаць куды вочы глядзяць, калi падпаляць траву. I праўда, нам ёсць за што дзякаваць Шэр-Хану! - Цi не перадаць яму вашу падзяку? - спытаў Табакi. - Вон адсюль! - агрызнуўся Бацька Воўк. - Вон! Iдзi паляваць са сваiм панам! Досыць ты набаламуцiў сёння. - Я пайду, - спакойна адказаў Табакi. - Вы i самi хутка пачуеце голас Шэр-Хана ўнiзе, у зараснiку. Дарэмна я турбаваўся перадаваць вам гэтую навiну. Бацька Воўк натапырыў вушы: унiзе, у далiне, што збягала да маленькай рэчкi, пачуўся сухi, злосны, адрывiсты, тужлiвы рык тыгра, якi нiчога не злавiў i анi не саромеўся таго, што ўсе джунглi пра гэта ведаюць. - Дурань, - сказаў Бацька Воўк. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|