Мсцивец (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница: 2 из 3 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕСловно бабочки путаны, на обочине стоят 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Той спытаўся:
- Ён, мусiць, быў вельмi няспрытны i... як бы сказаць... нязграбны? Яна пакруцiла галавой, што азначала: "Не... зусiм нязграбны". Муж спытаўся: - Ён, мусiць, назаляў вельмi ўночы, праўда? Гэтым разам яна не вельмi таiлася i шчыра адказала: - Яшчэ як! За такiя словы ён зноў яе пацалаваў i шапнуў: - Якi ж ён быў кiжлай! Ты не была з iм шчаслiвая? Яна адказала: - Не. З iм было не надта прыемна. Лёе абрадаваўся, правёўшы ў думках параўнанне - на сваю карысць - памiж колiшнiм i цяперашнiм жончыным становiшчам. Некалькi хвiлiн ён маўчаў, пасля зноў развесялiўся i спытаўся: - Скажы мне? - Што? - Будзь шчырая, зусiм шчырая са мною! - Добра, дарагi. - Так, папраўдзе, скажы мне, ты нiколi не адчувала спакусы здра... здра... здрадзiць гэтаму дурню Суры? Панi Лёе цнатлiва войкнула i мацней прытулiлася да мужавых грудзей. Але той заўважыў, што яна смяецца. Ён настойваў: - Ну, прызнайся. Гэтай скацiне так бы пасавалi прыгожыя рогi! Гэта было б так пацешна, так пацешна! Дабрадзею Суры! Ну, ну, шаноўная, мне, мне, асаблiва мне ты можаш у гэтым прызнацца. Ён нацiскаў на гэтае "мне", бо лiчыў, што калi б ёй калiсьцi зажадалася здрадзiць Суры, яна б зрабiла гэта з iм, з Лёе, i ён дрыжаў ад асалоды ў прадчуваннi такога прызнання, упэўнены, што, калi б цнота гэтае жанчыны не была настолькi непарушная, ён бы ўжо раней авалодаў ёй. Але яна не адказвала, а ўсё хiхiкала, быццам згадаўшы штосьцi вельмi пацешнае. А i самога Лёе пачало трэсцi ад думкi, што ён мог бы зрабiць Суры рагатым! Якi жарт! Вось дык штука! Папраўдзе, якая добрая штука! Ён лапатаў памiж прыступамi смеху: - Небарака Суры, небарака Суры, ах, яго галава акурат прыдатная для такой аздобы, прыдатная, прыдатная! А панi Лёе, насмяяўшыся да слёз i траха не закрычаўшы, курчылася пад коўдрай. Лёе паўтараў: - Хутчэй прызнавайся, прызнавайся. Скажы праўду. Ты ж разумееш, што мне, мне гэта не можа быць непрыемна. Яна ледзь дыхаючы прамармытала: "Ага". Муж настойваў: - Што, што, ага. Прашу цябе, кажы. Яна трохi сцiшыла смех, пацягнулася вуснамi да вуха Лёе, якi падрыхтаваўся да прыемнага прызнання, i шапнула: - Праўда... я здрадзiла яму. Ён адчуў, як ледзяныя дрыжыкi пранялi яго да касцей, i збянтэжана заенчыў: - Ты... ты... яму... здрадзiла... да канца? Яна яшчэ думала, што мужу было вельмi прыемна, i адказала: - Ага... да канца... дарэшты. Ён мусiў сесцi ў ложку, так ён здзiвiўся, так яму раптам заняло дых, так яго скаланула, нiбы толькi-толькi даведаўся, што рагаты ён сам. Спачатку ён нiчога не сказаў, пасля, праз некалькi хвiлiн, адно выцiснуў: "Ах!" Яна перастала смяяцца, занадта позна зразумеўшы памылку. Лёе ўрэшце спытаўся: - З кiм? I яна адказала: - З хлопцам. Ён раптам павярнуўся да яе i суха сказаў: - Я разумею, што не з кухаркай. Я пытаюся, з якiм хлопцам, ты чуеш? Яна маўчала. Ён схапiў коўдру, у якой яна была схавала галаву, i адкiнуў на сярэдзiну ложка, паўтарыўшы: - Я хачу ведаць, з якiм хлопцам. Тады яна тужлiва вымавiла: - Я хацела пасмяяцца. Але яго трэсла ад гневу: - Што? Як? Хацела пасмяяцца? Дык, значыць, ты насмiхалася з мяне? Але з мяне кпiны не строяць, чуеш? Як завуць хлопца? Яна нерухома ляжала на спiне i маўчала. Ён узяў яе за руку i моцна сцiснуў: - Ты мяне чуеш цi не? Я патрабую, каб ты адказвала, калi я з табой размаўляю. Тады яна нервова вымавiла: - Мне здаецца, што ты звар'яцеў, не чапай мяне! Ён калацiўся ад лютасцi i з роспачы не ведаў, што казаць. Ён штомоцы затрос яе i паўтарыў: - Ты чуеш? Ты чуеш мяне? Яна нечакана рванулася, каб вызвалiцца, i кончыкамi пальцаў зачапiла мужаў нос. Той палiчыў, што яму стукнулi, раз'юшыўся i ўмiг абрынуўся на жонку. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|