Што яны страцили (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 4 из 4 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕОн уходит по воде... 31.08.10 - 00:30 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
- Памажы ты нам, дубе, развязаць адно вельмi важнае пытанне. Некалькi гадзiн таму назад мы былi шчаслiвыя i вясёлыя, сыпалiся жарты, былi танцы, выказвалiся незвычайна мудрыя думкi, я нават шкадую, што мы iх не запiсалi. Але непрыметна для нас самiх зрабiлася з намi нешта такое, што мы страцiлi добры настрой i гумар, прасцей сказаўшы, згубiлi сваё шчасце. Але гэтага мала, страцiўшы шчасце, мы сталi сярдзiтымi, неўспагаднымi, ачарсцвела наша сэрца, адзервянела наша душа, мы гатовы накiдацца адзiн на другога, i такiя выпадкi, на жаль, мелi месца ў нашай сям'i. Скажы ж ты нам, дубе, якiя прычыны парадзiлi гэта? Чаго нам бракуе? - Дзецi мае! - важна сказаў дуб. - Калi вы меркавалi, у чым знаходзiцца шчасце, вы забылiся прыняць пад увагу адну вельмi важную акалiчнасць, а без яе поўнага шчасця i не можа быць. - Чаго не прынялi, чаго не прынялi пад увагу, дзядзька? - пачулася пытанне. А дуб, хоць ён у школу вучыцца не хадзiў i педагогiкi не праходзiў, але быў добры педагог. Ён сказаў: - Толькi тая веда робiцца нашым сталым здабыткам, калi мы даходзiм да яе, здабываем яе самi. Калi вы не дадумаецеся заўтра самi, тады збярыцеся зноў тут, i я скажу, што вы страцiлi i чаго бракуе, каб вярнуць ваша шчасце. I як вы думаеце, што сказаў назаўтра дуб? - Вы, сябры мае, - растлумачыў ён, - перасталi жыць у згодзе i дружбе памiж сабою, а таму i страцiлi сваю радасць. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|