Тамтэй (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница: 11 из 13 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕТайны доверяя лишь рассвету, 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Калi на маiм шляху будзе стаяць вялiкая шыбiна, я дамся аб яе, як птушка, што заляцела ў пакой i б'ецца галавой у шыбы. Дый колькi яшчэ ўсяго, што падманвае наш зрок, збiвае з тропу. Цi ж дзiва, што я не магу заўважыць нейкае новае цела, праз якое свабодна праходзiць святло.
Новая iстота! А чаму не? Яна абавязкова павiнна была прыйсцi! Не мы ж апошнiя на Зямлi! Мы не заўважаем гэтай iстоты, як не заўважалi яе i тыя, хто жыў да нас. Справа ў тым, што яе прырода больш дасканалая, яе цела больш складанае i далiкатнае, чым нашае, такое слабое, так нязграбна створанае, абцяжаранае органамi, якiя заўсёды стамляюцца, заўсёды хiбяць, заўсёды псуюцца, як старыя рысоры. Наша цела жыве, як раслiна, як жывёла, яно з цяжкасцю жывiцца паветрам, травой, мясам, яно - жывы механiзм, падуладны хваробам, нявечанням, гнiенню, дрэнна адладжаны, наiўны i дзiўны, ненатуральна няўдалы. Наш арганiзм - нязграбнае вытанчанае стварэнне, чарнавы эскiз нейкай разумнейшай i дасканалай iстоты. Нас так мала на гэтым свеце, пачынаючы ад вустрыцы i канчаючы чалавекам. Дык чаму не можа з'явiцца яшчэ адна iстота, калi прайшоў час, дастатковы для з'яўлення новага вiду? Чаму ж не можа з'явiцца яшчэ адна iстота? Чаму ж не могуць з'явiцца новыя, зусiм iншыя дрэвы з вялiзнымi кветкамi, якiя б ззялi i поўнiлi пахам цэлыя краiны? Чаму б не з'явiцца новым рэчывам апроч агню, паветра, зямлi i вады? Iх чатыры, усяго толькi чатыры, гэтых жыццядайных пачаткаў усяго iснага! Як шкада, што iх не сорак, не чатырыста, не чатыры тысячы! Якое ўсё навокал беднае, нiкчэмнае, убогае, скупа дадзенае, абыякава прыдуманае, з цяжкасцю зробленае! Во - слон, гiпапатам - якая грацыя! Вярблюд - якая элегантнасць! Вы спытаецеся: а матылёк? Жывая кветка, якая лётае. Але я ўяўляю матылька велiчынёй з сотню сусветаў, з крыламi, што я не магу нават выказаць iх формы, прыгажосцi, колеру, руху. Але я яго бачу... ён лётае мiж зорак, агортваючы iх свежасцю i духмянасцю. А людзi там, угары, глядзяць на яго з замiлаваннем i захапленнем!.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Што са мною робiцца? Гэта ён, ён, Тамтэй, ён гняце мяне, ён падказвае мне гэтыя вар'яцкiя думкi! Ён ува мне, ён робiцца маёй душой. Я заб'ю яго! 19 жнiўня. - Я заб'ю яго! Я яго бачыў! Учора я сеў за стол i прыкiнуўся, што нешта вельмi ўважлiва пiшу. Я ведаў, што ён будзе хадзiць вакол мяне, зусiм побач, так блiзка, што можна будзе памацаць, схапiць яго. I тады... тады ў безнадзейнай роспачы я збяру ўсю сваю моц i рукамi, каленямi, грудзямi, iлбом, зубамi я задушу яго, расцiсну, увап'юся ў яго, раздзяру на шматкi. Я пiльнаваў яго, напружыўшы да немагчымага ўсе пачуццi. Я запалiў быў дзве лямпы i восем свечак, быццам спадзеючыся хутчэй яго заўважыць у гэткай светласцi. Проста перада мной стаiць мой стары дубовы ложак, справа - камiн, злева дзверы, якiя я шчыльна замкнуў, патрымаўшы доўгi час адчыненыя, каб завабiць яго. Ззаду - высачэзная шафа з люстрам, перад якiм я кожнага дня галюся, адзяюся i ў якiм я разглядваю сябе з галавы да ног кожнага разу, калi я яго мiнаю. Так я i сядзеў, прыкiдваючыся, што пiшу, каб увесцi яго ў зман, бо ён таксама сачыў за мною. I раптам я адчуў, я быў упэўнены, што ён чытае з-за майго пляча, што ён там, побач з маiм вухам. Я ўскочыў, выставiўшы рукi, i павярнуўся так хутка, што ледзь не ўпаў. I што? Было светла, як удзень, але я не ўбачыў сябе ў люстры! Яно было пустое, яснае, глыбокае, поўнае святла! Мяне там не было, хоць я стаяў насупраць! Я глядзеў, вытрашчыўшы вочы, на чыстае шкло i баяўся падысцi блiжэй. Я баяўся паварушыцца, хоць i адчуваў, што ён недзе тут, што ён зноў уцячэ, той, чыё нябачнае цела паглынула маё адлюстраванне. Я так напалохаўся! Пасля раптам я ўбачыў сябе ў глыбiнi люстра, але няясна, нiбы ў тумане, нiбы праз слой вады, i мне здавалася, што гэтая вада павольна цячэ злева направа - з кожнай секундай адлюстраванне рабiлася выразнейшае. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|