Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Понедельник, 20 мая, 18:37

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Боже! Как больно и как одиноко!
Сердце блуждает и ищет тепла.
Рвётся из плена и плачет так громко,
Что разрывается снова душа.

Снова печаль и горючие слёзы,
Снова тоска обнимает меня,
Снова я вижу разбитые грёзы,
Снова лишь мгла и не светит заря.... >>

11.08.10 - 07:33
Сара

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)   ::   Мориак Франсуа

Страница: 9 из 51
 
Прыплюшчвае вочы, i зусiм не Бернар, яе раўнадушны жанiх, паўстае перад ёю, а яго малодшая сястра Анна. Гэта яна, расчырванелая, iмчыцца на веласiпедзе па дарозе з Сэн-Клера ў Аржалузу. Яшчэ толькi каля 9 гадзiн ранiцы, яшчэ не наступала самая спёка, а цыкады, нiбы iскры, пералятаюць ад хвоi да хвоi i зямля пад летнiм небам дыхае жарам, быццам вялiзная распаленая печ. З верасовых зараснiкаў узнiмаюцца хмары машкары.

"Накiнь што на плечы, бо ў нас у гасцiнай холадна, як у лядоўнi", гаварыла Анне Тэрэза. А цётка Клара дадавала: "Дзiцятка маё, зараз я дам табе выпiць чаго-небудзь халодненькага. Пачакай, астынь трохi, ты ж уся аблiваешся потам..." Анна гучна вiталася з глухой цёткай. "Ты так ужо не старайся, сцiшвала яе Тэрэза, - яна добра разумее па губах". Дарэмна Анна старанна вымаўляла кожнае слова, крывячы свой маленькi роцiк: цётка адказвала неўпапад, i ўрэшце, не вытрымаўшы, сяброўкi выбягалi на двор, каб там уволю насмяяцца.

З гэтага цёмнага вагона глядзiць Тэрэза на лепшыя днi свайго жыцця - такiя чыстыя, напоўненыя трапяткой няпэўнай надзеяй шчасця. Не ведала яна тады, што тыя водблiскi радасцi - яе адзiнае шчасце ў гэтым свеце. Нiчога, нiчога не прадракала, што не будзе ў яе жыццi святлейшых часiн, чым у тое спякотлiвае лета...

Яна сядзела побач з Аннай на старой канапе, абабiтай чырвоным рыпсам... На каленях у Анны ляжаў альбом фатаграфiй... Адкуль жа прыходзiла тады шчасце? Хiба было што-небудзь агульнае ў густах Тэрэзы i Анны? Да кнiг Анна ахвоты не мела, любiла яна толькi шыць, шаптацца i смяяцца, Нi пра што сур'ёзна не думала. А Тэрэза з прагнасцю чытала i раманы Поля дэ Кока, i "Размовы ў панядзелак" Сэнт-Бёва, i "Гiсторыю консульства" Цьера - усё, што магло апынуцца на кнiжных палiцах маёнтка. У адным толькi супадалi iх густы: iм падабалася быць разам у гэтыя летнiя днi, калi адзiны прытулак ад спёкi можна было знайсцi ў зацемненым пакоi. Часам Анна ўставала паглядзець, цi не спала гарачыня. Аднак варта толькi было адчынiць аканiцы, як у пакой, нiбы струмень расплаўленага металу, урывалася сонечнае святло. Здавалася, вось-вось возьмецца гарэць цыноўка на падлозе... Таму трэба было хуценька ўсё зачыняць.

Нават надвячоркам, калi сонца ўжо толькi знiзу падфарбоўвала ў чырвонас ствалы дрэў i калi апошнi конiк нястрымна стракатаў ля самай зямлi - нават i тады яшчэ стаяла гарачыня пад дубамi. Сяброўкi зручна ўсаджвалiся на палявой мяжы, нiбы на беразе возера. Над iмi праплывалi навальнiчныя хмары. У iх зменлiвых абрысах дзявочая фантазiя ўгадвала казачныя фантастычныя вобразы. Вось Анна ўбачыла на небе крылатую жанчыну, але пакуль Тэрэза разгледзела яе, воблака выцягнулася i ператварылася ў нейкую дзiўную пачвару.

У вераснi ўжо можна было па паўднi выйсцi з дому i прайсцiся па бязводнай сасмаглай ваколiцы, - у Аржалузе не знойдзеш нiводнага ручайка, i трэба доўга iсцi па пяску, каб трапiць да вытокаў рачулкi з назвай Юр. Яна нараджаецца з мноства крынiчак, якiя б'юць у вузкiх травянiстых лагчынках сярод карэння алешнiку. Босыя ногi дзяўчатак дубянелi ў ледзяной вадзе, але варта было ступiць на зямлю, як яна зноў апякала iх. Адзiн з тых буданоў, дзе ў кастрычнiку спыняюцца паляўнiчыя на вехiроў, быў для сябровак не менш жаданай схованкай ад спёкi, чым i цёмная гасцiная ў маёнтку. Iм не было пра што гаварыць, ды i не хацелася. Хутка прабягалi шчаслiвыя хвiлiны гэтых доўгiх нявiнных прывалаў. Тэрэза i Анна замiралi ў нерухомасцi, нiбы баялiся паварушыцца. Так пры з'яўленнi вехiроў затойваецца паляўнiчы, робячы знак сваiм спадарожнiкам: "Цiшэй!" Сяброўкам таксама здавалася, што варта зрабiць толькi адзiн жэст, адзiн рух - i знiкне гэтае няпэўнае, трапяткое адчуванне шчасця. Першая ўставала Анна. Яна два-тры разы пацягвалася i спяшалася пастраляць жаваранкаў. Тэрэза не магла глядзець на гэтую забаўку i тым не менш iшла следам: не хацелася хоць на момант разлучацца.

1<<8910>>51


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]