У балоце (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 2 из 2 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЗавален снегом мой балкон, 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
О, так! А цяпер ты, Гiлёрык i Хлёрка, пад зад падтрымайце. Ну, рразам!
Мужчыны дружна падхапiлi каляску i адвярнулi, але, адварочваючы, выкiнулi панскае сядзенне, адкуль пасыпалiся бутэлькi з выпiўкамi i вяндлiна, заверчаная ў паперу. - Мядзведзi вы! - крыкнуў пан. - Толькi шкоды наробiце. - Эх, пане, дзе чубы трашчаць, там i пэйсы ляцяць, - сказаў Грыгор. - Пусцi свiнню пад стол, то яна захоча i на стол, - не вытрымаў фурман. - Ну, годзе! - работа не скончана, - камандаваў Грыгор. - Адцягнем покi што брычку, а перадок няхай тут пабудзе. Жыва, хлопцы, жыва, - будзе водка i пiва. - Нашто цягнуць, - зыкнуў пан, - прышварнуйце толькi да перадка. - Не, не так: наўперад адцягнем брычку на груд, каб спраўней было каля коней завiнуцца. Выпрагаць трэба. - А нашто? - Ну, гэта мы ўжо лепей ведаем. - А нi чорта вы не ведаеце! - Слухай толькi нас - усё добра будзе, - казаў Грыгор, - мы жыва адцягнем брычку на груд, выпражам конi, бо з брычкаю не ўстануць. - Пся крэў! - вылаяўся пан. - Рабiце, як я вам кажу! Брычку прышварнавалi да перадка. Пан узяў пугу i закамандаваў: - Пхайце, пхайце, хлопцы! - а сам хвошча па конях ды крычыць: - Но! но! Iрванулiся конi, забiлi нагамi ды глыбей у гразь аселi. - Ды слухай ты разумных людзей, вар'ят! - ускiпеў стары Пятрусь. - Пхайце, пхайце, пся маць! - Куды пхаць? Гэта табе не гладкая дарога! - Iдзьце да д'ябла, хамове! - узлаваўся пан. - Лепш ты сам з д'яблам застанься. - Пойдзем, хлопцы, дадому! I пайшлi. На балоце стала цёмна. А брычка i паны ўсё глыбей у гразь лезуць. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|