Вадаспад (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 2 из 2 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЯ не прощу тебе пустоты одиночества 30.06.10 - 05:30 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
I як было не любiць яе, калi яна так уважна, так прыветна вiлася мiж карэннямi!
- Вось у каго трэба вучыцца вадаспаду, гэтаму балбатуну, млыну пустому, казала старая бярэзiна, выгнуўшыся над рачулкай. - Праўда, - падхоплiвалi хвоi, - дзецi як бы адных бацькоў: i там вада, i тут вада, а нораў не той. - А можа, не ўся вада аднакая, - уставiў сваё слова высачэзны вяз, - i не заўсёды ў яе роўны нораў? Цi не ўрода тут мае галоўную сiлу? Тады няма чаго раўняць вадаспад, ну, хоць бы з нашай рачулкай. Можа, каб налiў у яе вады з вадаспада, дык i яна зверам загула б. Дрэвы змоўклi i задумалiся: а можа, i праўда? Крыху паразважаўшы, зноў зашумелi яны, шукаючы пачатку i канцоў, i не маглi iх знайсцi. - Скажы ты нам, рачулка, разваж нашу спрэчку, - звярнулiся дрэвы да рачулкi, - чаму ты такая ўважная, такая спакойная, што сэрца цешыцца, пазiраючы на цябе, а чаму вадаспад такi ганарысты, такi надзiманы? Ёсць у цябе што-небудзь супольнага з вадаспадам? Адна ў вас натура цi не? Рачулка ледзь-ледзь здрыганулася. - Ведаеце, мае мiлыя: часта бывае так, што праўда часамi кладзе непраходную сцяну мiж найлепшымi сябрамi. - Затое ж праўда i раскiдае гэтыя сцены! - сказаў стары дуб. - Так... Ну, калi вы ўжо так хочаце, дык скажу вам, толькi ж не крыўдуйце: я - частка таго самага вадаспада! Справа ж уся ў тым, што калi сiла высока забiраецца ўгору i яе там набiраецца дужа многа, дык яна можа прычынiць вялiкую шкоду, калi даць ёй поўную волю i не паставiць у пэўныя межы. I нiхто няхай не забывае, што ён частка вялiкай прыроды. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|