Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 03 мая, 01:47

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Это, верно, обман?
Город призрачных масок.
В алом бархате прорезей -
Вечная мгла.
Он играет со мной,
Дарит сны своей властью.
Он торопит закат,
Он - исчадие зла.

Но прекрасны его
Золочёные цепи.
Он печальным видением
Кажется мне.... >>

01.07.10 - 06:15
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Вендэта (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 2 из 3
 
Сабака драмаў каля яе ног i часам, узняўшы галаву, выў удалечыню. З таго часу, як гаспадар пакiнуў яе, Сэмiланта часта выла, быццам клiкала яго, быццам няўцешная звярыная душа яе таксама захавала ўспамiны, якiя нiшто не магло сцерцi.

I вось неяк уночы, калi Сэмiланта пачала выць, у мацi з'явiлася думка, помслiвая i жорсткая да дзiкасцi. Яна абдумвала яе да ранiцы, а на золку пайшла ў касцёл. Лежачы нiцма на каменнай падлозе, распасцёршыся перад Богам, яна малiлася, просячы памагчы ёй, падтрымаць яе, даць яе беднаму старэчаму целу сiлу адпомсцiць за сына.

Потым яна вярнулася дадому. На надворку стаяла старая бочка, у якую збягала вада з вадасцёку на страсе; яна перакулiла яе, вылiла ваду, прыладзiла на зямлi, падаткнуўшы камянямi i паленцамi, потым пасадзiла Сэмiланту на ланцуг каля гэтае будкi i пайшла ў хату.

Без адпачынку хадзiла яна па пакоi, не адводзячы вачэй ад берага Сардынii. Забойца быў там.

Увесь дзень i ўсю ноч сабака выў. Ранiцай старая прынесла яму вады ў мiсцы, але нiчога болей: нi мешанкi, нi хлеба.

Мiнуў яшчэ дзень. Змогшыся, Сэмiланта спала. Назаўтра вочы ў яе блiшчалi, поўсць ускудлацiлася, яна неўтаймавана нацягвала ланцуг.

Старая зноў нiчога ёй не дала. Шалеючы, жывёлiна хрыпла брахала. Мiнула яшчэ ноч.

На досвiтку цётка Саверынi пайшла да суседа i папрасiла два бярэмкi саломы. Яна напхала ёю старыя лахманы, што некалi насiў яе муж, так, каб яны нагадвалi чалавека. Пасля са старое бялiзны зрабiла яму галаву.

Сабака здзiўлена глядзеў на гэтага саламянага чалавека i маўчаў, хоць голад тачыў яго.

Тады старая пайшла да кiлбаснiка i купiла доўгi кавал чорнае крывянкi. Вярнуўшыся, яна запалiла агонь на надворку блiзка будкi i пачала пячы кiлбасу.

Сэмiланта шалела, падскоквала, хрыпела, не адводзiла вачэй ад печыва, пах якога пранiкаў ёй у нутро.

Пасля мацi зрабiла з гэтага пахучага кавалка нашыйнiк пудзiлу. Яна старанна абкручвала яго вакол шыi, нiбы хацела ўвапхнуць яго ўсярэдзiну. Скончыўшы, яна спусцiла сабаку.

Дзiвосным скачком жывёлiна рванулася да шыi пудзiла i, паклаўшы лапы яму на плечы, пачала рваць горла. Яна адвалiлася з кавалкам здабычы ў пашчы, пасля скочыла зноў, учапiлася iкламi ў вяроўкi, вырвала яшчэ кавалак, адскочыла i зноў кiнулася, раз'юшаная. Сваiмi вялiзнымi зубамi яна разарвала твар, пусцiла лахманамi шыю.

Маўклiвая i нерухомая, з агнём у вачах, старая глядзела на гэтую расправу. Пасля ўзяла на ланцуг сабаку, трымала яго галоднага яшчэ два днi i зноў паўтарыла дзiўнае практыкаванне.

За тры месяцы яна прывучыла сабаку заваёўваць ежу iкламi. Цяпер яна не трымала яго на ланцугу, але адзiным жэстам прымушала кiдацца на пудзiла.

Яна прывучыла сабаку драць, iрваць пудзiла, калi нават на горле яго нiчога не было схавана.

Пасля яна давала яму як узнагароду печаную крывянку.

Толькi заўважыўшы саламянага чалавека, Сэмiланта пачынала калацiцца, пераводзiла погляд на гаспадыню, якая, падняўшы ўгару палец, хрыпла крычала ёй: "Кусi!"

* * *

Вырашыўшы, што час надышоў, неяк ранiцай у нядзелю цётка Саверынi пайшла да споведзi i з нейкай празмернай дбайнасцю прыняла прычасце; пасля, адзеўшыся ў мужчынскае i стаўшы падобнаю да старога жабрака, яна рушыла з адным сардскiм рыбаком, якi перавёз яе разам з сабакам на другi бок пралiва.

У палатнянай торбе яна несла вялiкi кавалак крывянкi. Сэмiланта не ела ўжо два днi. Пры кожным выпадку старая давала ёй панюхаць пахучую ежу, нервавала яе.

Яны ўвайшлi ў Лангасарда. Карсiканка трохi накульгвала. Яна распытала ў мясцовага хлебнiка i пайшла да жылля Нiкаля Равалацi. Хлебнiк казаў, што той заняўся сталярскаю справай, якую ён ведаў даўней.

Ён працаваў адзiн, у глыбiнi сваёй майстэрнi.

123


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]