Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Четверг, 12 декабря, 10:49

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Любовь моя, замок бессмертных веков
Укрыт пеленой дождя.
Любовь моя, призраком древних снов
Ты снова тревожишь меня.
Любовь моя, мне до тебя не дойти.
Дорога забыта в твой дом.
Любовь моя, только в начале пути
Ты – сказка с прекрасным концом.... >>

05.07.10 - 09:43
Nina

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Жули Рамэн (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 2 из 4
 
Я напiсаў у вiзiтцы шляхетны камплiмент i выказаў гарачае жаданне пазнаёмiцца. Магчыма, акторка чула маё iмя i прыме мяне.

Слуга пайшоў i неўзабаве паклiкаў мяне за сабой; я апынуўся ў чыста прыбраным строгiм пакоi ў стылi Луi-Фiлiпа, абстаўленым цяжкай халоднай мэбляй, з якой маладая шаснаццацiгадовая пакаёўка здымала чахлы, выказваючы пашану да госця.

Я застаўся адзiн.

На сценах вiселi тры партрэты: акторкi ў нейкай ролi, паэта, адзетага ў даўгi прыталены сурдут i ў кашулi з жабо тагачаснае моды, а таксама музыкi за клавесiнам. З яе партрэта, выкананага ў стараннай, дакладнай, вытанчанай i сухой манеры, мне ўсмiхалiся блакiтныя вочы мiлай, капрызнай жанчыны.

Усе яны, здавалася, ведалi свой лёс.

Адусюль веяла мiнулым i даўнiной, усё нагадвала людзей, якiх больш няма.

Дзверы адчынiлiся, i ў пакой увайшла маленькая старэнькая жанчына. Валасы яе, зачасаныя на роўны радок, i нават бровы былi сiвыя, i яна нагадвала iмклiвую жвавенькую мышку.

Яна падала мне руку i сказала маладым, гучным i высокiм голасам:

- Дзякую, пане. Вельмi прыемна, што сённяшнiя мужчыны не забываюцца на колiшнiх жанчын. Сядайце.

Я расказаў, як мяне прывабiў яе дамок, як я даведаўся пра iмя гаспадынi i пасля ўсяго не змог адолець жадання пазванiць у дзверы.

Яна адказала:

- Мне больш за ўсё прыемна, пане, што вы - першы, хто вось так завiтаў сюды. Калi я ўбачыла вашу вiзiтку i прачытала дарагiя сэрцу словы, я задрыжала, нiбы да мяне завiтаў стары сябар, якi памёр гадоў дваццаць таму.

Я сама ўжо даўным-даўно мёртвая, пра мяне нiхто не думае i не згадае да таго дня, калi я пайду на скон; вось тады ўсе часопiсы цэлыя тры днi будуць гаварыць пра Жулi Рамэн. У iх будуць анекдоты, iнтымныя падрабязнасцi, згадкi i ўзнёслыя прамовы. А пасля - нi слова.

Яна змоўкла i, памаўчаўшы, сказала:

- Доўга чакаць не прыйдзецца. Некалькi месяцаў, колькi дзён, i ад гэтай, пакуль жывой старэнькай жанчыны застанецца адно маленькi шкiлет.

Яна паглядзела на свой партрэт, якi ўсмiхаўся сваёй старой жывой карыкатуры; паглядзела на мужчын - на пагардлiвага паэта i натхнёнага музыканта, якiя быццам казалi адзiн аднаму: "Чаго хоча ад нас гэта старая руiна?"

Невымоўная, пякучая, неадольная туга сцiснула мне сэрца, туга па колiшнiх людзях, чые ценi б'юцца часам ва ўспамiнах з тым самым адчаем, што i чалавек у глыбокiм вiры.

З свайго крэсла я бачыў дарогу, па якой з Нiцы ў Манака праносiлiся блiскучыя экiпажы. У iх сядзелi маладыя, прыгожыя, багатыя, шчаслiвыя жанчыны з вясёлымi задаволенымi мужчынамi. Яна перахапiла мой позiрк, здагадалася, пра што я думаю, i прашаптала з пакорлiвай усмешкай:

- Цяжка жыць i ведаць, што скончыўся твой час.

Я сказаў:

- Якое добрае жыццё было ў вас!

Яна цяжка ўздыхнула:

- Добрае i лёгкае. Вось чаму я так смуткую па iм.

Я зразумеў, што ёй хацелася расказаць пра сябе, i вельмi далiкатна, быццам дакранаўся да незагоеных ран, пачаў распытваць.

Яна расказала пра свае радасцi i нягоды, пра сяброў i пра ўсё сваё пераможнае жыццё.

- Самай вялiкай радасцю, сапраўдным шчасцем вы абавязаны тэатру?

Яна не задумваючыся адказала:

- О не!

Я ўсмiхнуўся, а яна сумна паглядзела на два партрэты i дадала:

- Iм.

Я не вытрымаў i зноў спытаўся:

- Якому?

- Абодвум. Мая старая памяць нават блытае iх, а што да аднаго, дык мяне i сёння мучыць сумленне.

- Тады, панi, шчасцем вы абавязаны не iм, а каханню. Яны былi толькi носьбiты яго.

- Можа. Але якiя!

- А не думаецца вам, што звычайны, а не вялiкi чалавек мог бы гэтаксама i нават мацней кахаць вас? Ён бы ахвяраваў вам усё сваё жыццё, сэрца, думкi, увесь свой час i сваю сутнасць, а гэтыя ахвяравалi вам дзвюх страшных сапернiц, Музыку i Паэзiю?

Яна закрычала iмпэтным, маладым голасам, ад якога мацней забiлася сэрца:

- Не, пане, нiколi. Можа, такi чалавек i кахаў бы мацней, але не так, як яны.

1234


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
ИнферноДэн Браун199 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]