Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 16 июня, 15:31

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Писать стихи гораздо проще
когда голодный ты и тощий,
А если грузен ты и сыт,
то трепетная мысль спит.

06.09.10 - 13:01
Наталья Городецкая

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Плацинавы абруч (на белорусском языке)   ::   Бааль Вольдемар

Страница: 4 из 33
 
Далей я ўразумеў, што тэорыя iх мудраца была з часам адрынутая, аб'яўленая лжэнавуковай i аддадзеная забыццю, а новая гаварыла, што ноблы паходзяць ад ноблаў, i гэта цяпер лiчылася настолькi аксiёматычным, што, нават маючы на ўзбраеннi такiя разумныя машыны, як эвальвентар, амнiвiзар i iншыя, з дапамогай якiх можна было б за самы кароткi час аднавiць i прасачыць на экране iх эвалюцыю, яны адмаўлялiся ад такога доследу, бо падобнае расцэньвалася як учынак невуцкi, а то i амаральны, а таму правесцi такi дослед проста нiкому i ў галаву не прыходзiла. Ноблы паходзяць ад ноблаў - гэта зразумела i дзiцяцi, гэта быў абсалют.

Аднак на Зямлi, удалечынi ад сваiх, яны дазвалялi сабе паразважаць, як бачым, на тэмы, на якiя не маглi гутарыць дома, i нават спрачалiся. Першы нешта ўжо вельмi ўпарта паўтараў аб прымiтыўнасцi i лжэнавуковасцi старой тэорыi, а другi, трымаючыся, вядома ж, агульнапрынятага пункта погляду, пасмейваўся тым не менш, жартаваў з свайго прыяцеля, нiбы пацяшаючыся яго ўпартасцю i ўпэўненасцю. Настаўнiк зноў жа ветлiва i тонка наводзiў на думку, што ўсякi пункт гледжання правiльна было б, увогуле, паважаць, - вядома, без шкоды для дамiнуючага, - таму што калi ўжо ён, гэты пункт гледжання, запаланiў у свой час галовы, то, зразумела, невыпадкова: ён, трэба думаць, быў доказны i развязваў шмат якiя вузлы. Ён нагадаў маладым iншапланецянам, што мiсiя iх пакуль што выключна вучэбная i ў гэтых умовах усякае папаўненне ведаў заслугоўвае пахвалы, а значыць, каб прыступiць да асноўнага эксперыменту, яны могуць правесцi некалькi падрыхтоўчых, i чаму, напрыклад, не заняцца тымi ж дафнiямi: такi вось вопыт мог быць павучальны.

- Настаўнiк! - прамовiў Першы. - Мы нiколi не эксперыментавалi над лонамi. Гэта лiчыцца...

- Глупствам, - перапынiў весела Другi. - Але як хочацца адпачыць на гэтай утульнай Хi i пазаймацца глупствам.

- Гэта не мае сэнсу, - сказаў Першы.

- Хто сказаў, што лоны i дафнii - аднаго роду iстоты? - спытаўся Настаўнiк. - Хiба вас не вучылi, што падабенства формы не заўсёды мае на ўвазе падабенства зместу?

Так, ён пераканаў iх! Яны пачалi рыхтавацца да эксперыменту i правялi яго - эксперымент небывалы, якi нельга ўявiць, i я ўдзячны лёсу, што стаў сведкам гэтага.

Яны настроiлi сваю апаратуру. Каля пня былi ўстаноўлены эвальвентар, дэкуртар, амнiвiзар i iншыя апараты, якiм пакуль што i назвы няма на чалавечай мове. I калi ўсё было гатова, Настаўнiк сказаў:

- Не забудзьцеся пра стымулятар, разлiчыце час падключэння.

О, гэта ўжо не былi ранейшыя спрытныя, дураслiвыя юнакi, энергiя якiх рабiла iх такiмi падобнымi на нашых зямных; гэта былi суровыя, сталыя iстоты з засяроджанымi тварамi.

- Абскуратам кiрую я, - сказаў Настаўнiк.

I эксперымент пачаўся...

* * *

Як тут яе пазайздросцiць Пасвячонаму, якi ўбачыў такое? I шкада, што "Запiскам" не стае падрабязнасцяў. Цi ведаў гэты Настаўнiк аб прысутнасцi нашага Пасвячонага? Ды як не ведаць, цяжка нават i ўявiць, што не ведаў, калi ён здольны бачыць праз тоўшчу вякоў. А тут - усяго толькi метраў сто. Але ж хмызняк. Ды што такое хмызняк для праклятага нобла, што кiруе эвальвентарамi... Ведаў, як мы ўбачым, добра ведаў. Але глядзi вось, дапусцiў прысутнасць чужынца, дазволiў яму, праўда, з купюрамi - не ўсё. Значыць, лiчыў магчымым адкрыць, ды не ўсе свае сакрэты. Але ж часткова ўсё-такi адкрыў! Для чаго?.. Пасвячоны, вядома, тлумачыць...

А чортавы ноблы, вiдаць, i сапраўды далёка абагналi нас, калi на такую аперацыю юнакоў паслалi i называюць гэта вучэбнай практыкай. Што ж у iх тады "не практыка", што сур'ёзная справа? Нават страшна падумаць, немагчыма ўявiць!

Але дадзiм далейшы ход дзеянню i як можам перакажам "Запiскi" Пасвячонага, каб карацей было.

Значыцца, яны пачалi сваю справу.

4

Пасярод лесу ў маленькiм балотцы жыла Маленькая Дафнiя. Гэта было ўжо i не балотца, а ўсяго толькi маленькае акенца каля старога пня, лужына, невялiчкi вадаёмчык, адным словам, а балота даўно высахла i зарасло. Пад пнём вось i жыла тая Дафнiя.

1<<345>>33


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]