Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Среда, 01 мая, 21:31

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

К ней можно только прблизиться,
её нельзя утверждать,
она лишь издали видиться,
её нельзя отогнать,
она где-то рядом кружиться...,
как сложно её поймать
- это, конечно, Истина,
но нам её не узнать.

23.08.10 - 16:36
Наталья Городецкая nata62

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Загадкавы святы   ::   Буль Пьер

Страница: 4 из 19
 
Ён таксама доўга змагаўся з праказай i процiстаўляў яе разбуральнай сiле дысцыплiну простага, пазбаўленага празмернасцей iснавання, строгае выкананне ўсiх рэлiгiйных абрадаў i няўхiльнае падпарадкаванне прадпiсанням Жана Маяра. Праказа, хоць i папсавала яму твар, усё ж пашкадавала яго, пазбавiўшы язваў, скулячак, гангрэны i iншых агiдных прыкрасцей. За гэта ён штодня дзякаваў небу i малiў бога, каб ён даў яму памерцi ад старасцi з ягоным цяперашнiм тварам. Ён належаў да львападобных i прывык да гэтага. Часам ён нават адчуваў гонар ад усведамлення таго, што ён быў выдатны леў, узорны прадстаўнiк гэтага тыпу, бо вакол яго танзуры захавалася густая карона валасоў. Жан Маяр, жартуючы, параўноўваў гэтую чупрыну з грывай цара звяроў.

Сам лекар з азызлым, але насмешлiвым носам, такiмi ж распухлымi губамi, у якiх, аднак, праглядвалася не пыха, а глыбокая пачуццёвасць, быў, бадай, пракажоны-сатыр. Ён са сцiплай усмешкай пагаджаўся з гэтым, часам сцвярджаючы, што тое, як праказа змяняе твар чалавека, пэўным чынам залежыць ад характару. Ён прыводзiў шмат прыкладаў у падтрымку гэтага тэзiса, у прыватнасцi, выпадак брата Роза, чые вернасць i адданасць не выклiкалi сумненняў i чыя галава, бясспрэчна, нагадвала галаву вялiкага сабакi.

Мэтр Жан Маяр у маладосцi шмат вандраваў, жыў бурлiвым жыццём шкаляра ў Францыi i Iталii, заўзята вывучаў медыцыну i фiласофiю i спазнаў нямала лёгкiх жыццёвых радасцей. Ён меў за абавязковае правiла не наракаць на лёс, i падобна было на тое, што ён зусiм не шкадаваў свайго блiскучага мiнулага. У той дзень, калi ён даведаўся, што падхапiў праказу (гэта было дзесяць гадоў таму, калi яму толькi мiнула сорак), ён не стаў пасылаць небу дарэмных праклёнаў. Ён пачаў наглядаць сабе лепразорый з добрым клiматам, бо шукаў месца спачынку. Гара Хворых спадабалася яму, i ён, на вялiкую радасць абату, якi ў яго асобе прыдбаў прыемнага таварыша i ўмелага лекара, прыехаў туды сам, не чакаючы, пакуль яго прымусяць. Яго дэвiзам было: "Праказа забiвае павольна". Ён па-фiласофску суцяшаўся гэтай думкай.

У той вечар Тама д'Арфёй быў не ў гуморы, што з нейкага часу не раз здаралася з iм. Паўздыхаўшы з-за манастыра, якi разбураўся без догляду, ён пасмуткаваў з прычыны жорсткасцi веку i заняпаду хрысцiянскiх дабрачыннасцей.

- Мiласэрнасцi больш няма ў каралеўстве. Нiкому няма клопату да няшчасных. А пракажоным не засталося нiчога, акрамя агiды. У мiнулым стагоддзi нiводзiн сеньёр не адважыўся б ставiцца да iх так, як сёння гэта робiць апошнi мужык. У тыя часы заўсёды хапала набожных душ, у якiх можна было знайсцi спагаду. I прыклад падаваўся зверху, я ведаю. Наш святы кароль Луi спачыў якраз незадоўга да майго нараджэння, але калi я быў падлеткам, яшчэ распавядалi, як ён абышоўся з надзвычай страшным пракажоным у Руамонцкiм абацтве. Калi пракажоны з'явiўся там, наш лiтасцiвы кароль сам узяў на сябе клопат пра небараку, якi быў падобны да д'ябла. Ён пацалаваў яго рукi i твар, прыслужваў яму за сталом, выбiраў i сам падносiў да ягонага азызлага рота лепшыя кавалкi. Ён абмыў яму ногi. Цяжка назваць такую агiдную паслугу, якую б ён яму не зрабiў.

- Так наш лiтасцiвы кароль зарабляў сабе вечнае жыццё, - сказаў лекар.

Абат пацiснуў плячыма i працягваў:

- I гэты прыклад меў свой плён. Тады людзi былi больш лiтасцiвыя да няшчасных. Прыклад караля натхняў штодня святыя душы, якiя не баялiся наблiжацца да пракажоных.

- Але, - ухвальна азваўся Жан Маяр, скрывiўшы сваю вялiзную сатыраву губу ў адмысловую грымасу. - Можна нават сказаць, што тады каралеўства кiшэла святымi, як мора рыбай. Не было рыцара, абата, манаха, набожнага буржуа, якi б не iмкнуўся знайсцi досыць страшнага пракажонага, каб, пацалаваўшы яго, адным махам здабыць вечнае збавенне i пры гэтым вызначыцца ў вачах караля.

1<<345>>19


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]