Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Среда, 01 мая, 22:59

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Разорвал молчание колокольный звон,
Мне в который раз уже снится тот же сон,
Как икона бледная в небесах луна,
Маленькая девочка среди звёзд одна.

Шепчут губы детские, глядя в небеса,
И примолкли жуткие тёмные леса.
Ангелы, как голуби кружатся над ней,
А на крыльях ангелов тысячи огней.... >>

28.08.10 - 11:27
Commod

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Загадкавы святы   ::   Буль Пьер

Страница: 6 из 19
 
Брат Роз быў такi збянтэжаны, што ён баяўся, цi манах не трызнiць.

- Дзе ён?

Манах павярнуўся i паказаў рукой. Са свайго акна абат угледзеў, як высокая постаць у рудой хламiдзе мiнула браму i накiравалася да кляштара. У гэтым нечаканым з'яўленнi было нешта таямнiчае, i гэта ап'янiла манаха i пераканала, што неба пачула яго малiтвы.

Незнаёмы напачатку, пакуль быў адзiн, крочыў даволi шпарка. Потым, зразумеўшы, што за iм сочаць цiкаўныя, якiя тоўпiлiся ў вузкiх завулках, што выходзiлi на галоўную вулiцу, пайшоў павальней, азiраючыся па баках.

Незвычайная ўзрушанасць брата Роза была з энтузiязмам сустрэта пракажонымi. Пры вонкавай абыякавасцi i бяздушнай пакоры яны, аднак, падзялялi тугу абата, бо ўсе хавалi ў сэрцах надзею, што ў iхнiм свеце зноў з'явяцца любоў, лiтасць i мiласэрнасць. Колiсь Тама д'Арфёй часта распавядаў iм з вышынi сваёй казальнiцы пра лiтасцiвага караля Луi i iншых святых, якiя iшлi ўслед за манархам. Цяпер ён больш не закранаў гэтай тэмы, бо баяўся, што гэта будзе жывiць у iх марную надзею. Аднак старэйшыя не забылiся тых гiсторый i пераказвалi iх малодшым.

Усе ўжо ўбачылi, што прыйшоў адзiн з тых легендарных персанажаў, пра сустрэчу з якiм яны ўпотай марылi. Крык "Святы" раптоўна раздзьмуў агонь, i ў iх адразу ўзнiкла прадчуванне цуду; незнаёмы быў Месiя, якога Ўсявышнi паслаў да iх, каб ператварыць iх пекла ў царства любовi. Аднак яны не наважвалiся наблiзiцца да яго. Здавалася, што незнаёмы выклiкаў у iх страх цi, можа, боязь расчаравання. Калi ён запаволiў хаду, нейкая старая з адвiслымi шчокамi, смялейшая за iншых, падышла крыху блiжай да дарогi i апынулася зусiм блiзка ад яго. Чужынец спынiўся, падышоў да яе i, пакуль астатнiя стаiўшы дыханне сачылi за iм, абняў i пацалаваў яе. Пасля гэтага ён пайшоў далей, а навокал пачуўся збянтэжаны гоман, у якiм адчувалася ўзрушанасць, што ахапiла лепразорый.

- Бачылi? - усклiкнуў надзвычай здзiўлены абат.

- Бачу. Здаецца, умельства здабываць месца ў царстве нябесным яшчэ не згiнула.

Пракажоныя рабiлiся ўсё смялейшыя, i незнаёмы iшоў па жывым калiдоры, а энтузiязм няшчасных гатовы быў абярнуцца фанатычным захапленнем. Калi ён падышоў да акна, сотнi знявечаных вуснаў паўтаралi крык брата Роза: "Святы, святы!" - i з усiх бакоў да яго цягнулiся рукi.

- Мiр табе, чужынец, - сказаў абат. - Мы ўсе, ты бачыш гэта, вельмi ўзрушаныя тымi знакамi тваёй прыязнасцi да нас, што ты выказваў, але цi добра ты разумееш, якой жахлiвай небяспецы сябе аддаеш?

- Я не баюся праказы.

Прыцiхлы натоўп быў, як i брат Роз, уражаны гэтым нiзкiм глухiм голасам, якi гучаў так дзiўна, бясспрэчна, таму, што чужынец гаварыў сцяўшы зубы. Збянтэжаны гэтым голасам i ўзрушаны высакароднасцю адказу, абат збег па драўляных сходах, рэзка адчынiў дзверы i апынуўся перад незнаёмым. Той упаў перад iм нiц, потым схапiў ягоныя рукi i асыпаў iх пацалункамi.

- Устань, брат мой, - вымавiў абат, спрабуючы вызвалiцца. - Я бласлаўляю пачуццё, якое цябе натхняе. Мне проста вельмi хацелася наблiзiцца да цябе, але гэта мая слабасць. Паглядзi на мяне лепей. Паглядзi на няшчасных, якiя стаяць вакол цябе, i падумай, якую цану ты рызыкуеш заплацiць за праяўленне тваiх высокiх пачуццяў.

Незнаёмы з хвiлiну ўглядаўся ў iльвiныя рысы абата, яго расплылы на ўвесь твар нос, потым павольна агледзеў пракажоных, якiя паўколам абступiлi яго. За выключэннем малых дзяцей тут цяжка было знайсцi сапраўды чалавечы твар. Узрушанасць, як часта казаў лекар, робiць гэтых гратэскных iстот пачварнымi. Але словы, прадыктаваныя абату абавязкам, насуперак яго ўласным памкненням, выклiкалi ў пракажоных трывогу i гнеў. Натоўп iнстынктыўна паўстаў супраць перашкод, якiя ставiлiся перад святым у выкананнi яго мiсii.

1<<567>>19


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]