Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 08 июня, 14:14

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

О, ты, чудесное созданье.
Ты так красива и чиста,
Ты так сложна как мирозданье,
И в тоже время так проста.
Твоя душа – загадочная тайна.
Твои глаза откроют мне её.
Увижу я простор её бескрайний,
Увижу я её полёт.
Увижу тайны я твоей Души…
И закричу беспомощно: «Спасите!»
О, я прошу, меня не загуби.... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

1984 (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 5 из 29
 
Часам вузкi чырвоны пас - адметны знак Антысексуальнага Саюза Моладзi - быў абвязаны вакол талii паверх камбiнезона дастаткова туга, каб падкрэслiць акругласць яе клубоў. Ўiнстан не мог яе цярпець з таго моманту, як першы раз яе ўбачыў. I ён ведаў чаму. З-за духу спортпляцоўкi, халодных купальняў, калектыўных вандровак i агульнай чысцiнi перакананняў, якiм ад яе падыхала. Жанчыны, асаблiва маладыя, - гэта заўсёды слепа адданыя прыхiльнiкi Партыi, бяздумныя паўтаральнiкi лозунгаў, добраахвотныя шпiёны, вывiжоўшчыкi нядобранадзейнасцi. Але гэтая дзяўчына здавалася яму яшчэ больш небяспечнай за iншых. Аднойчы яны размiнулiся ў калiдоры, i яна працяла яго позiркам, нiбы свердлам, i на iмгненне ён адчуў пякельны жах. Ён нават падумаў, што яна магла быць агентам Палiцыi Думак, што, аднак, было непраўдападобна. Аднак, калi яна была недзе паблiзу, ён адчуваў нейкую дзiўную трывогу, у якой адначасна мяшалiся страх i варожасць.

Другой асобай быў мужчына, якi зваўся О'Браэн, сябра Ўнутранай Партыi, якi займаў такую важную i таямнiчую пасаду, што Ўiнстан меў пра яе толькi самае прыблiзнае ўяўленне. Супрацоўнiкi, што стаялi каля крэслаў, суцiхлi, убачыўшы, як да iх наблiжаецца нехта ў чорным камбiнезоне сябры Ўнутранай Партыi. О'Браэн быў высокi, грубаваты з выгляду мужчына з тоўстай шыяй i простым, поўным гумару тварам. Нягледзячы на несамавiтую знешнасць, у яго паставе была нейкая далiкатнасць. Ён умеў неяк асаблiва падпраўляць акуляры на носе, i гэты ягоны рух неяк дзiўна абяззбройваў, выклiкаў прыхiльнасць. Гэты рух нагадваў калi ўвогуле нехта яшчэ мог думаць такiмi катэгорыямi - арыстакрата васемнаццатага стагоддзя, якi прапануе свайму размоўцу табакерку. За дванаццаць гадоў Ўiнстан бачыў О'Браэна разоў дванаццаць. Ён адчуваў да яго шчырую прыхiльнасць, i не толькi таму, што яго вабiла неадпаведнасць арыстакратычных манер О'Браэна ягонай знешнасцi баксёра-чэмпiёна. Прыхiльнасць гэтая грунтавалася на затоенай у глыбiнi душы веры - цi, можа, толькi спадзяваннi, - што палiтычная добранадзейнасць О'Браэна не была бязмежная. Нешта ў ягоным твары неадольна наводзiла на гэтую думку. I ўсё ж гэтае "нешта" было хутчэй адзнакай iнтэлiгентнасцi, а не недахопу добранадзейнасцi. Ва ўсялякiм разе, ён быў падобны да чалавека, з якiм можна было б загаварыць, калi б надарылася схавацца ад тэлегляда i застацца з iм сам-насам. Ўiнстан нiколi не спрабаваў спраўдзiць свае здагадкi на практыцы, дый гэта было немагчыма. У гэтую хвiлiну О'Браэн паглядзеў на ручны гадзiннiк, убачыў, што было ўжо амаль адзiнаццаць нуль-нуль, i, напэўна, вырашыў застацца ў аддзеле дакументацыi, пакуль не скончыцца Двуххвiлiнка Нянавiсцi. Ён сеў у тым самым радзе, што i Ўiнстан, за два крэслы ад яго. Памiж iмi сядзела маленькая жанчына з валасамi пясочнага колеру, што працавала ў суседнiм з Ўiнстанам кабiнеце. Дзяўчына з чорнымi валасамi села якраз за спiнай.

У наступную хвiлiну з тэлегляда, што стаяў у канцы залы, пачуўся гiдкi скрыгатлiвы голас, быццам пачаў працаваць вялiзны нязмазаны механiзм. Ад гэтых гукаў выварочвала нутро i валасы ўставалi дыбарам. Двуххвiлiнка Нянавiсцi пачалася.

На экране, як звычайна, з'явiўся твар Ворага Народа Эмануiла Гольдштэйна. Сям-там сярод гледачоў пачуўся свiст. Маленькая жанчына побач завiшчала ад страху i агiды. Гольдштэйн быў рэнегат i адступнiк, якi калiсьцi, вельмi даўно (як даўно - нiхто ўжо дакладна не памятаў), быў адным з кiраўнiкоў Партыi i стаяў ледзь не на адным узроўнi з Вялiкiм Братам, але пасля ўцягнуўся ў контррэвалюцыйную дзейнасць, быў засуджаны на смерць i знiк пры таямнiчых абставiнах. Змест Двуххвiлiнак Нянавiсцi мяняўся з дня на дзень, але не было нiводнай, дзе б Гольдштэйн не выступаў у галоўнай ролi. Ён быў галоўны здраднiк i галоўны спаганшчык чысцiнi Партыi. Усе наступныя антыпартыйныя злачынствы, усе здрады, акты сабатажу, iншадумствы, адхiленнi ад партыйнай лiнii мелi пачаткам яго фальшывае вучэнне.

1<<456>>29


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]