Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 07 декабря, 17:54

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Развратница! Как ты влечёшь к себе, как манишь, как изощрённо соблазняешь,
Какою мощною волной к тебе прибьет, - какой покой?
Как ты напыщенна, ревнива - тебя нельзя делить ни с кем,
До тошноты ты говорлива - побойся бога, ты не с тем!
Ты разрушаешь наши души - то знает каждый, но молчит,
И затыкаешь силой уши, когда наглец тебя бранит.... >>

19.08.10 - 14:53
Наталья Городецкая nata6

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

1984 (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 4 из 29
 
Дзiўна, але Ўiнстану здавалася, што ён не толькi страцiў здольнасць выказвацца, але забыўся нават на тое, пра што збiраўся сказаць. Тыднямi рыхтаваўся ён да гэтага, i нiколi яму не прыходзiла ў галаву, што ў гэты момант аднае толькi адвагi будзе недастаткова. Само пiсанне раней не здавалася цяжкiм. Яму заставалася толькi запiсаць на паперы бясконцы ўнутраны маналог, што гадамi гучаў у яго ў галаве. Але цяпер змоўк i той маналог. Да таго ж Ўiнстан адчуў нясцерпны сверб у назе, але не наважыўся дакрануцца, каб не засвярбела яшчэ болей. Мiналi секунды. Ён адчуваў адно некранутую бель аркуша, што ляжаў перад iм, сверб у назе, грымлiвую музыку i лёгкую млявасць ад выпiтага джыну.

Раптам ён спахапiўся i пачаў паспешлiва пiсаць, нават не ўсведамляючы дакладна, што ён пiша. Яго дробны дзiцячы почырк радок за радком пакрываў аркуш. Хутка ён перастаў зважаць на пачатковыя вялiкiя лiтары, а пасля i на знакi прыпынку:

4 красавiка 1984. Учора вечар у кiно. Адны ваенныя фiльмы. Адзiн вельмi добры пра карабель з уцекачамi, бамбаваны недзе ў Мiжземным моры. Усiм вельмi спадабалiся кадры пра тоўстага мужчыну, за якiм ляцiць верталёт, спачатку ён валтузiцца ў вадзе. як бегемот, пасля яго вiдаць праз аптычны прыцэл верталёта, тады ён раптам увесь у дзiрках, i мора робiцца ружовае, i ён тоне так хутка, быццам вада набралася праз дзiркi. Гледачы раўлi ад смеху, калi ён iшоў на дно. Пасля паказвалi ратавальны карабель поўны дзяцей i над iм верталёт, жанчына сярэдняга веку, напэўна жыдоўка, сядзiць з хлопчыкам гадоў трох на носе карабля. Хлопчык крычыць ад страху i хавае галаву на грудзях у жанчыны, а жанчына закрыла яго рукамi i суцяшае яго хоць яна i сама калоцiцца ад страху хавала як магла быццам верыла што яе рукi могуць закрыць ад куль. тады верталёт скiнуў бомбу 20 кг страшны выбух i ўвесь карабель разлятаецца як кучка запалак. тады былi яшчэ выдатныя кадры з дзiцячай рукой што ляцела ўгору ўгору ўгору ўсё вышэй i вышэй у паветра напэўна верталет з камерай у кабiне ляцеў за ёй i было шмат воплескаў з партыйных ложаў але адна жанчына ўнiзе дзе сядзяць пролы ўзняла гвалт i пачала крычаць што гэткае нельга паказваць дзецям гэткае дзецi не павiнны бачыць пакуль палiцыя не выкiнула яе вонкi я не думаю што з ёй нешта асаблiвае здарылася нiхто не зважае на тое што кажуць пролы тыповая пролаўская рэакцыя яны нiколi...

Ўiнстан спынiўся, бо ў яго здранцвелi пальцы. Ён не ведаў, што прымушала яго вылiваць з сябе гэты бязладны паток слоў. Але дзiўным было тое, што, пакуль ён гэта рабiў, у яго ў галаве прасвятлiўся зусiм iншы ўспамiн, ды так выразна, што ён амаль быў здольны яго запiсаць. Цяпер ён зразумеў, што якраз тое другое здарэнне было прычынай яго раптоўнага вяртання дадому i намеру пачаць пiсаць дзённiк сёння.

Гэта адбылося таго самага дня ранiцай у Мiнiстэрстве, калi ўвогуле можна сказаць "адбылося" пра нешта няяснае, няўлоўнае, неакрэсленае.

Было амаль адзiнаццаць нуль-нуль, i ў аддзел дакументацыi, дзе працаваў Ўiнстан, вынеслi крэслы з кабiнетаў i паставiлi iх пасярод залы насупраць вялiкага тэлегляда, бо павiнна была пачацца Двуххвiлiнка Нянавiсцi. Ўiнстан якраз сядаў на сваё месца ў адным з сярэднiх радоў, калi ў залу нечакана ўвайшлi дзве асобы. Ён ведаў iх з твару, але нiколi не абмяняўся з iмi анi словам. Адна з iх была дзяўчына, якую ён часта сустракаў у калiдорах. Ён не ведаў яе iмя, ведаў толькi, што працавала яна ў аддзеле мастацкай лiтаратуры. Ён бачыў некалькi разоў, як яна несла гаечныя ключы, рукi яе былi ў машыннай змазцы - напэўна, яна выконвала нейкiя тэхнiчныя функцыi пры адным з раманапiсальных варштатаў. Гэта была нахабная з выгляду дзяўчына гадоў дваццацi сямi, з густымi чорнымi валасамi, рабацiнiстым тварам i хуткiмi пругкiмi рухамi.

1<<345>>29


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
ИнферноДэн Браун199 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]