Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 18 мая, 05:45

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Ты не скажешь. А я не спрошу ни о чём.
В этот вечер мы так далеки,
Как луна, что танцует за тёмным окном,
Как звезда – от моей руки.

Наше счастье давно умирает в снегах.
Невозвратны весенние дни.
Ты меня не оставишь в своих стихах.
Только ложью прекрасны они.

Не узнает никто, что такое любовь...
Мы с тобой не нашли ответ.... >>

29.06.10 - 12:52
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

1984 (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 3 из 29
 
Сеўшы, дастаў з шуфляды асадку з пяром, чарнiла, чысты тоўсты том iн-кварта з мармуроваю вокладкай i чырвонаю спiнкай.

Тэлегляд у пакоi быў чамусьцi ўсталяваны ў нязвыклым месцы. Замест таго каб быць, як гэта здавалася б нармальным, у дальняй сцяне, адкуль ён ахапляў бы зрокам i слыхам увесь пакой, ён мясцiўся ў даўжэйшай сцяне, насупраць акна. Збоку, там, дзе цяпер сядзеў Ўiнстан, была неглыбокая нiша, якая, вiдаць, планавалася пад кнiжныя палiцы. Усунуўшыся як мага далей у гэтую нiшу, Ўiнстан мог заставацца па-за дасягальнасцю тэлегляда. Яго можна было пачуць, але пакуль ён так сядзеў, ён быў нябачны. Гэтыя асаблiвасцi пакоя таксама нейкiм чынам прычынiлiся да нараджэння iдэi, якую ён збiраўся зараз ажыццявiць.

Але iдэя гэтая была выклiкана яшчэ й iснаваннем альбома, якi ён дастаў з шуфляды. Гэта была надзвычай прыгожая кнiга. Гладкая, iльсняная папера, трохi пажоўклая ад часу, была незвычайнае якасцi, такое не выраблялi ўжо гадоў сорак. Ўiнстан, аднак, меркаваў, што кнiга гэтая значна старэйшая. Аднаго дня, праходзячы старым брудным кварталам (ён ужо не памятаў, дзе дакладна гэта было), ён убачыў гэтую кнiгу ў вiтрыне занядбанай антыкварнай крамы, i яго ахапiла неадольнае жаданне яе займець. Сябрам Партыi не дазвалялася заходзiць у простыя крамы (гэта называлася "купляць на вольным рынку"), але правiла гэтае строга не выконвалася, бо былi рэчы, як, напрыклад, матузкi да чаравiкаў, лёзы, якiя немагчыма было здабыць iнакш. Ўiнстан кiнуў паспешлiвы позiрк у адзiн i другi бок вулiцы, пасля хуценька ўвайшоў у краму i купiў гэты тоўсты альбом за два з паловай даляры. Тады ён яшчэ не ведаў, што будзе з iм рабiць. Нiбы некага саромеючыся, ён схаваў яго ў партфель i прынёс дадому. Альбом, нават чысты, быў ужо сам па сабе рэччу, небяспечнай для захавання.

Пачаць дзённiк - вось што ён збiраўся цяпер зрабiць. Гэта не было незаконна (нiчога не было незаконна, бо нiякiх законаў ужо не iснавала), але калi б пра гэта нехта даведаўся, Ўiнстана, без сумнення, чакала б смерць або, прынамсi, дваццаць пяць гадоў лагера прымусовай працы. Ён уставiў сталёвае пяро ў асадку i намачыў яго языком. Пяро было старасвецкаю прыладай, iм ужо рэдка карысталiся, нават каб паставiць подпiс. Патаемна, з вялiкiмi цяжкасцямi ён набыў адно пяро, бо адчуваў, што гэтая цудоўная гладкая папера заслугоўвае на тое, каб на ёй пiсала сапраўднае пяро, а не крэмзаў нейкi чарнакрэс. Праўда, ён ужо даўно адвык пiсаць рукой; за выключэннем зусiм кароткiх нататак, ён звычайна дыктаваў усё на мовапiс, але ж цяпер, вядома, пра гэта не магло быць i гаворкi. Ён абмакнуў пяро ў чарнiла i на хвiлiнку задумаўся. Па спiне прабеглi дрыжыкi. Першая рыска на паперы была адважным учынкам. Ён вывеў маленькiмi нязграбнымi лiтарамi:

4 красавiка 1984

Ён адхiлiўся на бiльца крэсла. Пачуццё поўнай бяздарнасцi агарнула яго. Па-першае, ён зусiм не быў пэўны, што цяпер сапраўды быў 1984 год. Але мусiла быць нешта блiзкае да гэтага, бо ён з пэўнасцю ведаў, што яму самому трыццаць дзевяць гадоў, а нарадзiўся ён у 1944 або 1945 годзе. I ўсё ж цяпер было немагчыма вызначыць дату з дакладнасцю да аднаго цi двух гадоў.

Дзеля каго ён пiша гэты дзённiк, раптам узнiкла ў галаве пытанне. Дзеля будучынi, дзеля нашчадкаў. Яго думкi круцiлiся яшчэ нейкую хвiлiну вакол гэтае няпэўнае даты на першай старонцы i раптам наткнулiся на навамоўнае слова двухдумства. I ён упершыню адчуў усю значнасць свайго намеру. Як можна зносiцца з будучыняй? Паводле яе сутнасцi, гэта немагчыма. Калi б будучыня была падобная да сучаснасцi, дык тады б яна не стала яго слухаць; калi ж будучыня - нешта зусiм iншае, дык тады яго цяперашняе замяшанне не мае нiякага сэнсу.

Нейкi час ён сядзеў, ачмурэла ўтаропiўшы вочы ў паперу. Тэлегляд трансляваў грымлiвую вайсковую музыку.

1234>>29


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]