Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 08 июня, 19:18

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Золото моих опавших вёсен
Собираю в тихие стихи.
Ветер покружил и снова бросил
Детских грёз сухие лепестки.

Ничего от жизни не осталось
Той, в которой молодость цвела.
То, что куролесила - не жалость,
Жаль, что быстрокрылою была...

10.08.10 - 15:06
Владимир Ванке

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Цемра зямлю ахинае (на белорусском языке)   ::   Анжиевски Ежи

Страница: 3 из 59
 
Веру ў гэта. Маю таксама надзею, што хвароба ў шляхетнага капiтана не такая цяжкая, каб заўтра магла перашкодзiць яму наведаць нас у сядзiбе Святога афiцыума.

Чырвань залiла смуглы твар дон Мануэля.

- Цi маеш яшчэ што сказаць, мой сыне? - спытаўся Тарквемада.

Кроў усё гусцей залiвала твар i лоб, нават шыю дон Мануэля. На скронях набрынялi жылы.

Нейкi момант здавалася, што малады рыцар не авалодае гневам i выбухне.

- Прадстаўнiк карэгiдора прагне, вялебны ойча, скласцi табе словы прывiтання, - цiха сказаў брат Мантыха.

- Цi шляхетны карэгiдор таксама хворы? - спытаўся Тарквемада.

У судовага пiсара Франсiска Доза, шчуплага, згорбленага чалавека з тонкай, як у птушкi, шыяй перад вялебным айцом адняло мову. Ён стаяў збялелы, вусны ў яго дрыжалi, а ў лупатых бясколерных вачах застыў страх.

- Слухаю цябе, мой сыне, - сказаў падрэ Тарквемада.

Пiсар разявiў рот, нiбы хацеў глынуць паветра.

- Пан Бласка дэ Сiлас не мог прыйсцi, найгоднейшы ойча, - прамармытаў, - у сама астатнюю хвiлiну цяжка занядужаў.

I змоўк пад пранiзлiвым позiркам Тарквемады. Той павярнуўся да айцоў iнквiзiтараў.

- Што ж, вялебныя браты, пара нам увайсцi ў сабор. Падзякуемце Богу за шчаслiва завершанае падарожжа i памолiмся таксама за душы ератыкоў i грэшнiкаў, каб усявышнi ў сваёй невычэрпнай даброцi дапамог iм у шчырым прызнаннi i адрачэннi ад памылак.

- Аман, - сказаў брат Гаспар Мантыха.

- У Вiла-Рэал, вялебны ойча, асаблiва многа душ, як мне здаецца, заражаных цяжкiмi хваробамi, - азваўся падрэ дэ ла Куэста.

- Гойце iх! - сказаў Тарквемада, узыходзячы на сходы калегiяты. - Чаго ж вы чакаеце? Цi ж вы не лекары душ?

Ён быў ужо каля партала, а браты дамiнiканцы, завёўшы тонкiмi галасамi Маgnifiсаl, пачалi заходзiць у калегiяту, калi на плошчы ўтварылася затлока. Падрэ Тарквемада спынiўся, спевы ацiхлi.

Унiзе голасна крычаў i размахваў рукамi рыцар на запененым канi, пракладаючы сабе дарогу праз натоўп. Акружаны служкамi Святога трыбунала, ён сказаў iм нешта, пасля чаго адзiн рыцар у панцыры саскочыў з каня i, бразгаючы зброяй, узбег на сходы.

- Ойча вялебны, прыбыў наш ганец з Сарагосы з важным паведамленнем.

Падрэ Тарквемада махнуў рукой. Падняў руку i рыцар. На гэты знак служкi, лучнiкi i рыцары пачалi расступацца, даючы ганцу дарогу. А той - рослы i дужы мужчына - саскочыў з каня, хiстануўся, але адразу выпрастаўся, скiнуў з плячэй дарожны плашч, глыбока ўздыхнуў, павольным рухам далонi ацёр спацелы лоб i цяжка, як смяротна стомлены чалавек, пачаў падымацца па сходах.

Апынуўшыся перад Вялiкiм iнквiзiтарам, ён укленчыў i схiлiў чорны ад пылу твар.

- З Сарагосы? - спытаўся Тарквемада.

- Так, вялебны ойча. Тры днi i тры ночы ў дарозе.

- Хто цябе паслаў?

- Святы трыбунал.

- Кажы.

- Ойча вялебны, здарылася страшнае, яно благае ў неба помсты! - На момант замоўк, каб сабрацца з духам. - Вялебны айцец Пэдра Арбуэз забiты.

Трывожны шэпт папоўз сярод прысутных. Усе ведалi, што кафедральны канонiк доктар Пэдра Арбуэз д'Эпiла ўсяго толькi год таму назад пры ўстанаўленнi ў каралеўстве Арагон Святой iнквiзiцыi быў абвешчаны адным з двух iнквiзiтараў Сарагосы.

- Божа, злiтуйся з нас, - сказаў падрэ дэ ла Куэста.

- Дзе ўчынена злачынства? - спытаўся Тарквемада.

- У саборы, ойча вялебны, пад час вячэрняга набажэнства.

- Забойцы?

- Схапiлi абодвух.

- Iх iмёны?

- Фiдэль д'Уранса i Хуан д'Эсперайндэа.

Тарквемада нахмурыў бровы.

- Не ведаю такiх.

- Гэта нiзкiя людзi, вялебны ойча. Абодва, аднак, са службы вяльможнага пана дон Хуана дэ ла Абадыя.

- Аж так высока сягае злачынства?

- Ойча вялебны, найгоднейшы iнквiзiтар, айцец Гаспар Хуглар загадаў паведамiць табе, што гэта ганебнае забойства, вiдаць, вынiк вялiкай i шырокай змовы i да падазроных належаць асобы, якiя ў каралеўстве Арагон лiчацца людзьмi вельмi высокай годнасцi.

1234>>59


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]