Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Среда, 15 мая, 19:57

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Чи існує дружба на світі?
Питання цікаве й тонке.
Воно постає перед кожним
І кожному воно близьке.
Друг найближча людина
Яка завжди допоможе в біді.
Вона вірна, щира й правдива-
Такі риси друга прості.
У дружби немає загадок,
І підлості, заздрощів, зла.
Вона, як тиха вода,
У плині летить водоспадом.... >>

29.08.10 - 08:51
Внутрішній світ

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Адступник, або Затлумлёны дух (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 7 из 10
 
Жыло толькi тонкае i пляскатае цела, якое абрушылася да падножжа бога, як толькi шаман адчынiў маленькiя дзверы ў фетышаў катушок. Потым ён выйшаў, не гледзячы на мяне, спякота мацнела, я не кратаўся з месца, фетыш пазiраў на мяне па-над целам нерухомай жанчыны, адно яе цяглiцы неўпрыкмет варушылiся, i iдальскi твар амаль не змянiўся, калi я падышоў блiжэй. Толькi вочы выраслi раптам i ўтаропiлiся на мяне, а мае ногi дакранулiся да яе ног, i спёка разам завыла, i iдал-жанчына без адзiнага слова, па-ранейшаму гледзячы на мяне сваiмi вырачанымi вачыма, пачала хiлiцца назад, упала на спiну, падабрала пад сябе свае ногi, потым падняла i паволi, мякка рассунула каленi ўбок. Але адразу ж, хр-р, шаман пiльнаваў мяне, яны ўсе ўварвалiся, адкiнулi мяне ад жанчыны i пачалi бiць, жудасна бiць у месца граху, граху! Якi грэх, я смяюся, дзе ён, дзе дабрачыннасць, яны прыгваздалi мяне да сцяны, сталёвыя пальцы сцiснулi скiвiцы, другiя прымусiлi разявiцца рот i выцягнулi мне язык, пакуль ён не залiўся крывёю, i нехта выў - цi не я? - крычаў дзiкiм, жывёльным крыкам, i тады па маiм языку прайшлася вострая i ласкавая свежасць, сапраўды, то была, нарэшце ўжо, свежасць. Калi я апрытомнеў, я быў адзiн, уначы, прытулены да сцяны, залiты загуслай крывёй, а ў роце была напханая жменя сухой травы, у якой быў нязвыклы i дзiўны водар, кроў больш не цякла, але ў роце нiшто не жыло, i ў гэтай пустэчы торкаўся толькi пакутлiвы боль. Я хацеў быў падняцца i ўпаў, шчаслiвы, безнадзейна шчаслiвы памерцi нарэшце, смерць таксама прыносiць свежасць, i ў смяротным сутоннi няма ўжо нiякiх багоў.

Але я не памёр. Маладая нянавiсць аднойчы паднялася разам са мной, падышла да дзвярэй углыбiнi, адчынiла iх i зачынiла ў мяне за спiнай, я ненавiдзеў сваiх, у глыбiнi гэтай нары, дзе я апынуўся, перада мной стаяў фетыш, i цяпер я не толькi памалiўся яму, я паверыў у яго i адкiнуў усё, у што верыў дагэтуль. Збавiцель, ён быў моц i магутнасць, яго можна было зруйнаваць, але абярнуць у сваю веру - нiколi, ён глядзеў паўз мяне, над маёй галавой, пустымi, праржаўленымi вачыма. Збавiцель, ён быў уладар, настаўнiк, адзiны ўсявышнi пан, неаспрэчным адметным знакам якога заўсёды была злосць, а добрых настаўнiкаў, добрых уладароў - наогул няма. Першы раз, пасля столькiх зняваг, калi ўсё маё цела крычала ў адзiнай пакуце, я аддаў сябе цалкам яму i ўхвалiў яго люты парадак, у ягонай выяве я ўславiў злосць, на якой непахiсна грунтуецца светабудова. Палонны ў ягоным царстве, у гэтым бясплодным горадзе, выразаным у салёнай гары, аддзеленым ад прыроды, пазбаўленым мiмалётных i рэдкiх цвiценняў пустынi, адлучаным ад усякiх выпадкаў i ласкi, неспадзяванага воблака, кароткага i раз'юшанага дажджу, якi ведаюць нават пяскi, нават сонца, у гэтым салёным горадзе, спарадкаваным уладарным загадам, з прамымi кутамi, квадратнымi пакоямi i нязломнымi жыхарамi, я сам па сваёй волi зрабiўся яго поўным нянавiсцi i пакутнiцкiм грамадзянiнам, i закрэслiў стагоддзi гiсторыi, якой мяне навучалi. Мяне заўсёды ашуквалi, адно панаванне злосцi не мае заган, мяне ашуквалi, праўда заўсёды калючая, важкая, цвёрдая, яна не трывае нюансаў, а дабро, дабро - гэта летуценне, памысная мара, спраўдзiць якую заўжды адкладаюць, да якой увесь час iмкнуцца да зняможання сiлы, гэта ўяўная рыса, якой нiколi не дасягнуць, дабро панаваць не здольна. Толькi лiха можа дайсцi да сваёй мяжы i запанаваць непадзельна, адно лiху трэба служыць дзеля ўсталявання яго бачнага царства, далоў Эўропу, рацыю i гонар, i крыж. Але, я мусiў прыняць рэлiгiю сваiх уладароў, але, але, я быў раб, аднак калi я таксама бязлiтасны - я ўжо не раб, нягледзячы на звязаныя ногi, на нямы без'языкi рот.

1<<678>>10


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]