Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Вторник, 30 апреля, 23:47

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Не пишите стихов обо мне, умных строк не слагайте,
Рифма с сутью в стихе спор извечный затеют опять.
Голос ветра услышьте, дыхание боли узнайте:
Из осколков воскресший сосуд вы хотите сломать.
Не касайтесь его, он и так с каждой каплей пустеет,
Жизнь, как дым, покидает его, растворяясь фальшивой строкой.... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Буланы (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 5 из 11
 
Нек трохi блыталася недзе ў iм, у глыбiнi галавы, цi то гэта так недзе ў iстоце, а дзе, хто яго ведае, - што гэта, як хвацiў быў ён нядаўна на двары ў Сымона Шрота аўса, да якога Раман Драгун па дарозе заехаў на iм (што Сымон Шрот зваўся Сымонам Шротам, таксама Буланы не ведаў), дык вельмi ж пасля гэтай жменi аўса пагнала яго слiну, i хацелася тады больш хвацiць аўса, але Сымон Шрот, узяўшы ражку з аўсом i аблаяўшы курэй, якiя зазiралi яму ў вочы, недзе знiк. Слiну гнала некалькi хвiлiн, а пасля i гэтая работа зацiхла, але жаданне жаваць авёс i цяпер засталося.

Пасля Сымон Шрот пагладзiў Буланага па шыi, паглядзеў яму ў зубы, пасля нечага пацерабiўся трохi каля хваста i сказаў Раману Драгуну:

- Я сягоння закалоў два япрукi. Адзiн япрук Юрасёў, а другi Ўладзеў, дык вечарам пайду на свежыну, а цяпер мне час ёсць. Дык я, што робячы, ражку аўса думаў у жорнах змалоць на вобмешку. А тут бачу - ты едзеш... Дык я, паглядзеўшы на твайго Буланага, проста кажу, што з гэтага каня нiчога не будзе - стары i дыхавiчны; я табе кажу, калi ты хочаш ведаць.

Раман Драгун у гэты час выдзьмухваў з вусоў пыл, якi яшчэ з самага ранку пазалазiў туды, але, пачуўшы словы Сымона Шрота, забыўся пра гэтую работу i заявiў:

- То я гэта табе набiваюся з канём гэтым, цi што? За каго ты мяне лiчыш?

- Я не кажу, што ты мне набiваешся з гэтым канём. Я не кажу, што ты не можаш набiвацца. Набiвацца ты можаш, але нашто гэта табе - каня гэтага я ўсё роўна не куплю. Што ты, розуму ў галаве не маеш, цi што; я табе кажу, калi ты хочаш ведаць...

Раман Драгун паволi сеў на Буланага i накiраваў яго на вулiцу. А на вулiцы пачуў голас Сымона Шрота:

- А дзе ты Каштана дзеў?

- Прадаў, - адказаў Раман Драгун i паехаў.

На гэтым гаворка i скончылася, i Буланы цяперка iшоў сабе i ледзь прыметна адчуваў, як яму хочацца аўса, ды яшчэ тое, што так жа не будзе, некуды дайшоўшы, нешта будзе есцi...

Раман жа Драгун аб ядзе не думаў. Перш, як толькi ад'ехаў ён ад Шротавае хаты, дык адчуў думку аб тым, што шыракаверхая старая салдацкая шапка ўсё наязджае на лоб. А пасля прыпомнiў свае справы, што вось трэба будзе гэтага самага каня прадаваць ды купляць другога; а гэта - чорт яго ведае, вельмi ж клопату многа. Няхай бы ён быў сабе i быў, гэты Буланы, i не старэў, i не трэба было яго са свету зводзiць. I як бы нешта падобнае да злосцi шавяльнулася ў iм на Буланага. Праўда, яно то за жыццё прывыклася да гэтага клопату, але нек цяпер вельмi ж многа яго - усякiя гэтыя дробязi збiраюцца ў адно, дык вельмi ж мучаць яны. А тут яшчэ ўсякiя думкi апаноўваюць.

А пасля i гэтая думка сплыла. I тады прыпомнiлася самае важнае, што ўсё рупiла неяк несвядома, знаходзiлася недзе ў глыбiнi iстоты i не афармлялася ў думках, а цяпер неяк раптам выплыла, з'явiлася i выявiлася ўжо як моцнае настойнае разуменне: "Гэта ж Буланага, калi нiхто не купiць, трэба будзе пусцiць пад нож на шкуру, яно то ўсё роўна яму ўжо канчацца, але..."

I тут раптам ужо была новая думка: "А можа яго i купiць хто..." I тут жа выявiлася яшчэ новая думка: "То ўсё роўна ж яго на шкуру купяць..."

I тады ўжо гэта пачало пераходзiць з думак у пачуццi.

- Яно то лепш не думаць аб гэтым, - сказаў пацiху Раман Драгун, мала ўжо разбiраючыся аб тым, аб чым гэта не думаць.

А пачуццё было. Было гэтае яно цьмянае i некае новае. Тады, як ранiцаю калоў ён трухлявы пянчук у саду, тады аб Буланым думаў таксама, як i аб гэтым пенчуку: "От пянчук раскалю, а Буланага прадам", а цяпер Буланы раптам як бы вырас сваёй iстотаю для думак. I на адзiн, на адзiн толькi момант стаў ён як бы мяжою мiж двума адчуваннямi свету.

Утварылася вострае раздзяленне мiж пенчуком i Буланым: матэрыял i iстота; матэрыял для жыцця i жыццё; i матэрыял для жыцця ад жыцця. Глядзi ты на матэрыял - што скажа жыццё? Глядзi ты на жыццё, каб цвiло - Буланы робiцца матэрыялам...

А тут якраз пачалi пералятаць цераз дарогу вароны, пачалi шукаць нечага на ёй i адцягнулi ўбок Раманавы думкi; уявiлася, што вароны пахнуць ветрам, а вецер пахне мокрымi кустамi. А ў кустах, пэўна, яшчэ вiдна з-пад мокрага снегу мокрая i зжаўцеўшая трохi за восень трава.

1<<456>>11


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]