Буланы (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница: 6 из 11 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕВосточная сказка 31.08.10 - 00:28 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Дык тады i ўявiлася яшчэ, што гэта i хаты там скрозь стаяць, i людзi там вакол ходзяць, i дарогi пад мокрым снегам ляжаць, i ўсё гэта ж прывычнае i блiзкае. Гэтае ўяўленне прывычна i натхнёна заўладала раптам пачуццямi зусiм i цераз глыбiню iстоты разагнала папярэднiя думкi, i тады ўжо ясна адчулася: дык Буланы гэта стары, яму ўжо канец падыходзiць. "Гэты канец прыйдзе, зробiцца неяк, адыдзе, а я пра яго забуду, а сам буду жыць, бачыць усё. I не мной гэта ўсё зроблена, i не мной будзе перароблена".
I раптам, як бунт некi, выбухнула вастрата думкi: "А цi не павiнен я ў гэтым рабiць што? Чаго ж гэта еду я спакойна, калi вакол так?" Але гэта думка засталася няскончанай i нават зусiм не сфармаванай, бо раптам прыпомнiў неяк, што заўтра нядзеля, i пры гэтым уявiлася, што ўсё будзе такiм, якiм будзе. А пасля зноў з'яўляцца стаў нейкi непакой як бы ад таго, што Буланаму падыходзiць канец. - Чорт яго ведае, от разбярыся тут, - сярдзiта плюнуў Раман Драгун i ткнуў Буланаму заднiкi ботаў пад чэрава. Гэта работа навяла яго на звычайнае, i з'явiлiся новыя думкi аб тым, як гэта ён на Буланым i на Каштане вазiў гной, а вецер свiстаў у вушах. Была восень, разбiвалi гной, птушкi ляцелi. I раптам зноў засвiстаў Раман Драгун: - Фюй-фiць. А пасля захацелася яму заспяваць, ды не мог прыдумаць ён песнi. I ўжо неяк як бы дзiвiўся - як гэта ён мог думаць аб усiм тым, аб чым нядаўна думаў. Што гэта ж Буланы стары, дык таквеле бяды: папрацаваў на iм некалькi год, даў ён карысць, а гэта будзе добрая шкура - матэрыял добры, значыцца... А Буланы iшоў сабе паволi i не думаў i не ведаў, што над яго галавою ў чужой галаве некалькi раз змянялiся настроi. Буланы раздуваў свае старыя ноздры, трохi нават, як бы гэта прыпамiнаючы лета, памахваў аблезлым хвастом ды ўсё iшоў. Усё iшоў ды iшоў... IV Маўклiваю дарогаю паволi прыйшоў дзень. Перш думаў ён нешта над соннаю вадою рэчкi i слухаў. Пасля азiрнуўся i ўбачыў: у шэрым холадзе маўчала зямля. Застыў яе смутак белаю мерзлатою i падышоў ужо да мяжы з радасцю: як развiднела, пачаў насiць вецер над зямлёю зыкi, цi то гэта сам моцна расказваў, цi то гэта нейкае выяўленне жыцця развяваў у прасторах... Тады пабялеў i прамёрз у саду скошаны аер, i весялiлiся ўжо вочы не iм, а сухiмi паленнямi сiняватай хвоi каля сцяны пад страхою. Нагадваў гэты сiняваты колер роўнасць шуму зялёных калюшак, а зыкi таго дня змагалiся з гэтым уяўленнем... I ад гэтага трудна было ўстанавiцца ў парадах пачуццям, загэтым i дзень той быў, як нейкая мяжа мiж абсалютным спакоем душы i роспаччу, як рознiца мiж радаснай цiшынёю i беспрытульным холадам... Iшоў сабе дзень паволi, у бязмернай далячынi ад таго, як ён уяўляецца ўсяму, што можа ўяўляць. От iшоў сабе, як хадзiў каля платоў Буланы. Было ў iм тады роўнае адчуванне жованага кагадзе сена, ветру, што коўзаўся па яго рэбрах... Панюхаў Буланы сырыя дубцы, якiмi ўвiты быў плот, пацерабiў трохi губамi iх сухое лiсце, уцягнуў быў у рот некалькi нават гэтых лiстоў, паклычыў трохi дзяснамi ды выкiнуў назад. Пасля стаў пад грушай, ды так i стаяў, шавелячы адным вухам i апусцiўшы ўнiз галаву. Не было яму холадна i было нек усё абы-якiм. Не веяла, значыцца, палявою воляй, а мiнуўшчыны для адчуванняў не было, была моцная мяжа ў iх мiж тым, што ёсць, i тым, што было. На адзiн бок мяжы ўсё было запоўнена тым, што ёсць, па другi бок, там, дзе павiнна было быць тое, што было, - было пуста. Гэтая пустая заўсёды палавiна часам прапускала праз сябе для раптоўнага ўяўлення нешта вельмi тонкае i надзвычайна вострае, што заўсёды рабiла раптоўны ўздым таго, што застаўляла Буланага паднiмаць угору, наколькi хопiць старых сiл, галаву, падкiнуць задам ды страсянуць шыяю. Апошнi раз гэта было ўчора вечарам, як Раман Драгун палажыў у жолаб сена. У цеменi раптам запахла сенам, i ў першы момант улавiў быў Буланы ў гэтым паху нешта ад роснае травы ў летнi вечар. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|