Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 18 мая, 01:16

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Не жди, в моих глазах печали нет.
Дорога рассудила нас навеки.
Но где из тьмы рождается рассвет,
Но где из океана льются реки,

Я начинаю одинокий путь
Из устья мира – на закат осенний.
И время вспять уже не повернуть.
Не жди, мой друг, мы будем без сомнений

Брести в пустыне сумрачных веков,
Не видя солнца, радости и веры.... >>

30.06.10 - 05:35
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Трагедыя майго настаыника (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 2 из 3
 
На рэшце лiста гэтага прашу яшчэ раз паклапацiцца як аб сваiм былым настаўнiку i яшчэ раз папярэджваю вас, што калi будзе ў вас якая-небудзь заява супроць майго паганага становiшча, то адкiньце яе, бо ў iх адна мэта - разбiць маё жыццё з жонкаю, i ад гэтага для мяне здарыцца вельмi непрыемная гiсторыя. Каб мне папасцi на курсы, то тады мая жонка магла б пажыць у сваёй вёсцы, а пасля была б пасада, i ўсё было б добра i спакойна. Мой дарагi, пастарайся мне зрабiць кар'еру жыцця, у iншым выпадку я канчаткова прападу. Так я цяпер нуджуся i так у мяне цяпер горка на сэрцы, што я не магу перажыць i не ведаю, дзе мне дзецца. Ваця ж i Клаўдзя рады, што мне нядобра. Жонка жыве ў суседкi, а я дома нi госць, нi гаспадар. Забралi яны ўсё ў свае рукi. Прывядзiце мяне да спакойнага жыцця, i я буду лiчыць вас да дошкi труны свае маiм ласкавым другам. Добра было б атрымаць ад вас адказ дзён праз 8-10, бо калi пазней, то я не ведаю, што яны са мною зробяць. Пiшыце мне на iмя брата майго Ўладыслава, бо дома яны перахвацяць лiст. Яшчэ раз прашу вас, дарагi мой, не пакiньце без увагi мае просьбы".

"Прывесцi яго да спакою жыцця?!"

I я нiчога не напiсаў яму. Я сам меўся ехаць туды i думаў сам пастарацца як-небудзь пераканаць яго, што нiколi ў канцылярыях камiсарыятаў i iх аддзелаў я не буду такiм аўтарытэтным, каб дапамагаць каму-небудзь заняць пасаду.

Лiсты гэтага старога чалавека наводзiлi на мяне думкi аб усякiх трагедыях чалавечых, аднак адзiн з маiх знаёмых, якому я для практыкi вывучэння ўсяго, што толькi можна вывучаць, пачытаў гэтыя лiсты, сказаў мне, што чалавек гэты - вузкi эгаiст i па-дурному разумее жыццё. Перш за ўсё, для яго няважна шырыня настаўнiцкае працы, ён проста думае аб тым, каб як самому зачапiцца за што ў жыццi. Апроч гэтага, ён як iндывiдуум супярэчыць прыроднаму ўстанаўленню: ён жа пражыў сваё жыццё, даўно адкрасаваў, а тым часам усе звесткi гавораць, што ён iмкнецца парушыць устаноўлены ход падзей, задумаўшы нанава пачаць жыць. Тут толькi амалажэнне магло б утварыць парушаны парадак. Ён падобны да таго старога дупляватага дрэва дзе-небудзь у садзе, якое, высахшы ўсiм галлём сваiм, пачынае пускаць пасынкi з пня i карэнняў. Пасынкi растуць густа i не ў належную меру, глушаць адзiн аднаго, гусцяцца там, дзе самая густата шкодзiць iх жа росту, i рэдка растуць там, дзе можна б i гусцей расцi. Калi iх не абрэжуць або не зрэжуць зусiм дрэва, яны пачынаюць разрастацца не як пладовае дрэва, а як дзiкая прырэчная вярба, што расце зараз i голлямi, i карэннямi. I от само дрэва падобнае ўжо на куст, праўда, зялёны i купчасты, але бясплодны i некарысны ў садзе. А вакол растуць маладзенькiя шчэпы, што прышчэплены некалi былi ад гэтага самага дрэва, калi яно было яшчэ здаровым i давала плады. Блiжэйшыя шчэпы цяпер глушацца гэтым раскушчаным дупляватым дрэвам, расцi iм тут невыгодна, бо частку сонца засланяе сабою непатрэбны куст пасынкаў.

Дзецi гэтага старога хочуць таксама жыць. Можа, гэты сын яго, Ваця, нядаўна ажанiўся цi думае жанiцца, а стары бацька засланiў яму ў хаце свет.

Вось да чаго падобна гэта здарэнне.

Так гаварыў мой знаёмы. Падумаўшы трохi, ён яшчэ сказаў:

- Чалавек гэты навылет працяты хрысцiянскiмi разуменнямi. Ён адмаўляе ўсякую актыўнасць арганiзацыi. Для яго проста па-хрысцiянску камунiзм нейкая вышэйшая, невядома адкуль нараджоная iстота, якая вучыць iсцi i сама iдзе насустрач усiм бедным i бяздольным. Спадзявайся, значыцца, на гатовае. Сядзi рукi склаўшы i ўздыхай, пакуль нехта, навучаны камунiзмам, не прыйдзе i не прынясе збавення. Да гэтага ж трэба дадаць, што ён i хiтранькi, гэты чалавек; думаючы падкупiць вас, ён гаварыў тут пра нейкi для яго далёкi i незразумелы камунiзм.

- Аднак жа ён сам дзейнiчае; сам пачаў нанава жыць, супярэчачы дзецям, - пастараўся апраўдаць я свайго былога настаўнiка.

- Малая яго ў гэтым храбрасць - ён проста эгаiст ды, у дадатак, баязлiвы.

123


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]