Трагедыя майго настаыника (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница: 3 из 3 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕНе жди, в моих глазах печали нет. 30.06.10 - 05:35 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
- А што ты хочаш ад яго, старога? - Ад яго нiчога нiхто не хоча i не вымагае, толькi я падвожу яго пад агульны закон для такiх людзей - хто з iх больш правы: ён цi дзецi. Па-мойму, дзецi павiнны поўнаю жменяй чэрпаць жыццё, а ён - "пастолькi паколькi". Я выслухаў майго знаёмага, i нядобрае пачуццё засталося ў мяне да яго. З аднаго боку, трагедыя чалавека, з другога - формула. I нядобрае пачуццё гэтае надоўга не пакiнула мяне, бо бачыў я шмат пiсароў, якiя складалi незлiчоныя анкеты абсалютна для ўсiх, самi ж нiколi ў iх не ўпiсвалiся. За вельмi малы час цэлы калейдаскоп iх, гэтых асоб i характараў, сiлком, без майго нават клопату, паказала мне сябе навылет. Адна шаноўная асоба запрасiла была раз мяне на абед. I я пайшоў, радасна чакаючы пачуць паважнае слова. Аднак паважнага слова я так i не дачакаўся, бо слухаў увесь час усякую гаворку аб закулiсных справах адной вялiкае ўстановы. Пры гэтым лысiна паважнае асобы далiкатна блiшчала, i твар зрабiўся раптам мяккiм i добрым вiдаць было, што асоба папала ў сваю сферу! Другая, не менш паважная асоба, напоўнiлася раз вялiкiм жахам, калi я ў нейкай справе прапанаваў змянiць вельмi цяжкiя i надзвычайна невыгодныя метады адной работы на лепшыя. Асоба прызнала прапанову вельмi добрай, старыя метады вельмi дрэннымi i новыя вельмi добрымi, аднак, з выглядам чалавека, пад якiм рушыцца свет, заўважыла: - Вы забываеце, што тыя метады, якiмi цяпер карыстаемся, некалi былi праведзены ў жыццё. - Дык што? - Дык тое, што яны ў свой час былi ўхвалены, i, адкiнуўшы iх, мы кампраметуем сябе. Заўсёды памятайце, што пра iх было раздзьмута кадзiла, i няхай сабе яно цяпер непатрэбна, аднак мы павiнны хоць штучна падкладаць у яго вуголле i ладун. Разумееце?! Я не меў права не разумець. I я толькi быў рад аднаму: гаворачы аб змене метадаў, асоба мiжвольна пакрыла твар свой страхам, звычайным чалавечым страхам. Такiм чынам, першы раз у жыццi давялося мне ўбачыць у гэтае паважнае асобы чалавечы твар. Я ўспомнiў пра калейдаскоп асоб... I мне захацелася зараз жа ўбачыць майго былога старога настаўнiка i, пераканаўшы яго ў праўдзiвасцi палажэння, што нiчога дапамагчы яму я не магу, сказаць яму радаснае, ласкавае слова. Я ведаў, што ласкавае слова - гэта саматужнiцтва i што адзiнае ўстанаўленне жыцця - гэта iндустрыя, аднак нiчога з сабою зрабiць не мог. Такая ўжо ў мяне брыдкая натура. Я не паспеў яшчэ выехаць туды, як раптам зноў лiст прыйшоў да мяне. Лiст не ад яго, а пра яго. Мiж усякiмi iншымi навiнамi мне пiсалi, што пад вечар ён нечага зайшоў дадому. I мiж iм i сынам Вацем адбылася такая гаворка: - Чаго ты прыйшоў сюды? - сказаў сын. - Я трохi паляжу тут на лаве, - адказаў бацька. - Iдзi вон, тут табе не месца. - Тут жа мой дом, я паляжу трохi, дзе ж я дзенуся. - Дзе дзенешся? Унь студня. Iдзi i дзенься там. Тады ён пайшоў "дзецца" ў студню. Як атручаны, прайшоў па вулiцы, даючы "дзень добры" ўсiм сустрэчным. У студню ён палез паволi, па выступах. Вада заняла яму толькi да грудзей. I ён там стаяў у немай роспачы. Як збеглiся i хацелi яго выцягнуць, ён паволi падкурчыў ногi, каб схаваць у ваду галаву i захлынуцца. Дасталi яго нежывога. 1927 |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|