Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 18 мая, 15:52

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Да, мы не боги, боги-мы, когда несбыточной мечты пытаемся опять добиться. Прекрасен тот, кого не надо убеждать как глупо было бы от счастия бежать и в тайниках души своей зарыться.

14.09.10 - 15:02
Наталья Городецкая nata62

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Вяртаньне ы Тутэйшыя (на белорусском языке)   ::   Аркуш Алесь

Страница: 7 из 9
 
Калi верыць зьвесткам з кнiгi "Пазацэнзурны пэрыядычны друк Беларусi (1971-1990)" (Менск, БГАКЦ, 1998), выдавалi пэрыёдык Сяргей Дубавец i Алесь Бяляцкi. Першы нумар "Кантроля" (выйшаў прыканцы 1988 г.) пачынаецца вялiкiм артыкулам "Дзяды былi за намi", у якiм падрабязна апавядаецца пра ўсе акалiчнасьцi, зьвязаныя са славутымi Дзядамi 30 кастрычнiка 1988 г., якiя былi жорстка разагнаныя менскай мiлiцыяй. Як сьведчыць бюлетэнь, Дзяды-88 ад пачатку рыхтавалiся "Тутэйшымi". Заяўку ў Цэнтральны райвыканкам Менску падавалi Алесь Бяляцкi i Анатоль Сыс. Дазволу апазыцыянэры на правядзеньне Дня памяцi продкаў не атрымалi. Вось як ананiмны аўтар артыкулу апiсвае тыя падзеi: "Яшчэ да пачатку Дзядоў пачаўся "хапун". Людзi ў цывiльным тыцкалi пальцам у мастакоў М.Купаву i А.Марачкiна. Была спроба затрымаць старшыню Мартыралёгу Беларусi З.Пазьняка. Ратуючы яго, "заляцелi" адразу аж трое "Тутэйшых": В.Мартыненка, А.Дэбiш, А.Бяляцкi. Iх забралi, затое Пазьняка народ адбiў. А.Бяляцкага "апрацавалi" сьлезацечным газам з 10 сантымэтраў аэразолем проста ў вочы. Ужо на Курапатах, куды дабралася некалькi групаў, правёў Дзяды тутэйшавец I.Бабкоў, пасьля чаго яго таксама пасадзiлi ў машыну. А.Сыс вырваўся з-пад кантролю i прыбег з працы, калi ўсе ўжо разыходзiлiся. Астатнiя "Тутэйшыя" хадзiлi, рассыпаныя мiж народу. Бачылi, як у прастору памiж мiлiцыянтамi i народам нехта кiнуў плястмасавую цацку-аўтамат: "Страляйце!" Бачылi, як курсанты, счапiўшыся i цiснучы людзей, бiлi дзяўчынак чаравiкамi па лытках, а тыя крычалi. Бачылi, як у ланцугу з плястыкавымi шчытамi i каскамi нехта пасклiзнуўся i чалавек пяць, як дамiно, павалiлiся адзiн на аднога. Скандавалi разам з народам: "Ван-дэ-я! Ста-лi-нi-сты!" (...)

Тых жа, каго затрымалi, павезьлi ў мiлiцыю, склалi пратаколы. Бяляцкаму напiсалi: "Выкрикивал антисоветские лозунги". Потым зразумелi, што перабралi, пратакол перапiсаўся, i зноў пад подпiсам сьведкаў пайшла стандартная фармулёўка: "Участие в митинге", за якую Бяляцкi атрымаў у судзе 200 рублёў кары. Пакаралi i I.Бабкова. Судзьдзя Менскага раёну Мышкавец павучаў яго, што ён ня мае права меркаваць пра Сталiна, а калi даведаўся, што I.Бабкоў антысталiнiст, уляпiў яму ўсе 200 р."

Ёсьць у "Кантроле No1" i пра лiтаратуру: "Таварыства маладых лiтаратараў "Тутэйшыя" зьвярнулiся да ЦК ЛКСМ Беларусi i Саюза Пiсьменьнiкаў Беларусi з заявай наступнага зьместу:

"15 мая 1988 года на гадавой нарадзе Таварыства маладых лiтаратараў пры СП БССР мы - "Тутэйшыя" - прыйшлi да высновы, што нам патрэбны яшчэ адзiн - свой - маладзёвы лiтаратурна-публiцыстычны часопiс. Чаму? Бо часопiс "Маладосьць", ворган ЦК ЛКСМБ i Саюза Пiсьменьнiкаў БССР разьлiчаны пераважна на 30-40-гадовых. Збольшага, там друкуюцца людзi сярэдняга веку з поглядамi i псыхалёгiяй свайго пакаленьня".

Пра гадавую нараду "Тутэйшых" гутарка будзе iсьцi нiжэй. Зараз працытуем яшчэ адно цiкавае паведамленьне з жыцьця тутэйшаўцаў: "Яшчэ ўвесну сябры "Тутэйшых" А.Сыс, А.Мiнкiн, А.Глобус былi рэкамэндаваныя ў Саюз Пiсьменьнiкаў Беларусi. Усе трое пасьпяхова прайшлi абмеркаваньне на сэкцыi паэзii СП. 17 лiстапада адбылося тайнае галасаваньне прыймовае камiсii. Пераадолеў гэты бар'ер толькi А.Сыс. "Тутэйшыя" зьвярнулiся ў Прэзыдыюм СП з прапановаю перагледзець вырак камiсii. Пра кампэтэнтнасьць цяперашняга яе складу гаворыць тое, што ў СП разам з Сысам трапiлi З.Марозаў, А.Камароўскi, К.Жук. Знаёмая пазыцыя апаратнага чыноўнiка - новы работнiк не павiнен быць больш здольным i разумным, чым я, бо iнакш ён можа адцiснуць мяне ад карыта. I вось, у асобе Марозава, Камароўскага i Жука прыходзiць у лiтаратуру ня заўтрашнi, а ўчорашнi яе дзень". Такiм чынам, у СП падалiся амаль усе лiдэры "Тутэйшых". Iм Таварыства маладых лiтаратараў ужо не было патрэбнае. СП заставаўся адзiным легiтымным шляхам у вялiкую лiтаратуру. Альтэрнатыўны шлях нават не разглядаўся.

1<<6789


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]