Жабрак (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница: 3 из 3 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕТы не скажешь. А я не спрошу ни о чём. 29.06.10 - 12:52 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
На дапамогу гаспадару набеглi парабкi i таксама кiнулiся збiваць папрашайку. Нарэшце, стамiўшыся, яны паднялi яго, завалаклi на дрывотню i замкнулi там да прыходу жандараў, па якiх паслалi. Звон, амаль нежывы, скрываўлены, канаючы ад голаду, ляжаў на зямлi. Настаў вечар, потым ноч, за ёю ранак. Ён так нiчога яшчэ i не еў. Апоўднi з'явiлiся жандары i асцярожлiва адчынiлi дзверы: яны чакалi супрацiўлення, бо паводле расказу Шыкэ выходзiла, што бадзяга сам напаў на яго i фермеру з вялiкай цяжкасцю ўдалося адбiцца. Сяржант скамандаваў: - Ану, устаць! Але Звон ужо не мог скрануцца з месца. Ён, праўда, памкнуўся ўсчапiцца на свае апiрышчы, але не здолеў. Гэта было ўспрынята як хiтрасць, ашуканства, адвод вачэй закаранелага злачынца, i двое ўзброеных дзецюкоў груба ўхапiлi яго i сiлай паставiлi на мылiцы. Яго апанаваў страх, яго вечны, прыроджаны страх перад жоўтымi жандарскiмi паскамi, той страх, якi адчувае дзiчына перад паляўнiчым, мыш перад катом. I нечалавечым намаганнем ён утрымаўся, устаяў. - Марш! - загадаў сяржант. I ён пайшоў. Усе насельнiкi фермы збеглiся паглядзець, як яго забiраюць. Кабеты гразiлi яму кулакамi, мужыкi выскалялiся i лаялiся: "Нарэшце! Сцапалi-такi галубочка! Туды яму i дарога!" Ён iшоў, а па баках iшла варта. Адчай надаваў яму сiлы, i ён сяк-так плёўся па дарозе, ужо нават не цямячы, што з iм адбылося, атупелы дарэшты з перапалоху, няздатны хоць што-колечы зразумець. Сустрэчныя сяляне прыпынялiся, праводзiлi яго позiркам i мармыталi: - Пэўна, зладзюгу злавiлi! Да ночы дабралiся да мястэчка. Звон нiколi раней не быў тут. Ён папраўдзе ўжо не ўяўляў сабе, нi што адбываецца цяпер, нi што будзе з iм далей. Усё было нечаканае i страшнае, гэтыя новыя аблiччы i дамы проста жахалi яго. Ён не вымавiў нiводнага слова дый не меў чаго сказаць, бо анiчагусенькi не разумеў. Зрэшты, ён ужо столькi гадоў нi з кiм не размаўляў, што амаль развучыўся карыстацца моваю; дый думкi яго былi занадта цьмяныя, каб iх можна было выказаць словамi. Яго завялi ў местачковую турму. Жандарам i ў галаву не прыйшло, што яму трэба даць паесцi, i яго замкнулi да заўтра. Але калi на другi дзень ранкам прыйшлi па яго, каб весцi на допыт, ён ляжаў на падлозе мёртвы. Такая неспадзяванка! |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|