Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 19 мая, 06:13

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Туманом бесконечности сокрыта,
Тоскует,плачет,бьётся Аэлита...
Несётся зов оранжевой планеты:
Любовь моя,Сын Неба,где ты,где ты?...
Но подожди,ещё одно усилье
И ты не будешь больше птицей пленной,
Сын Неба возвратится из вселенной
И ты получишь,Аэлита, крылья!
Тогда в твои слабеющие жилы
Земли вольются жизненные силы...... >>

12.09.10 - 20:15
Света П.

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 2 из 41
 
Сама апошнi прыйшоў кот, агледзеўся, шукаючы, як звычайна, цяплейшага месца, i нарэшце ўцiснуўся памiж Баксёрам i Канюшынкай; там ён задаволена муркаў пад час усёй Маёравай прамовы, не чуючы нi слова з таго, што той казаў.

Цяпер ужо сабралiся ўсе жывёлы, апроч свойскага крумкача Масея, якi спаў на жэрдцы за тыльнымi дзвярмi. Пабачыўшы, што ўсе ўтульна размясцiлiся i ўважлiва чакаюць, Маёр пракашляўся i пачаў:

- Таварышы, вы ўжо чулi пра дзiўны сон, што я саснiў мiнулае ночы. Але пра сон я раскажу пазней. Спачатку я хацеў бы пагаварыць пра iншае. Я не думаю, таварышы, што буду яшчэ доўгiя месяцы заставацца з вамi, але пакуль я не памёр, я лiчу сваiм абавязкам перадаць вам усю мудрасць, якую я набыў за маё жыццё. А жыццё я пражыў доўгае i меў багата часу на роздум, пакуль ляжаў адзiн у сваiм хляве, а таму, думаю, я магу сказаць, што зразумеў сутнасць жыцця на гэтай зямлi, як нiякая iншая жывёлiна. Вось пра гэта я i хацеў бы з вамi пагаварыць.

Дык вось, таварышы, у чым жа сутнасць нашага жыцця? Давайце паглядзiм на яго: жыццё нашае ўбогае, цяжкае i кароткае. Мы нараджаемся, нам даюць есцi столькi, каб мы хоць крыху дыхалi, а тых з нас, хто на тое здольны, прымушаюць працаваць, выцiскаючы з нас усё да апошняе кроплi; а як толькi мы робiмся больш непатрэбныя, нас забiваюць з агiднай жорсткасцю. Нiводная жывёлiна ў Англii пасля таго, як ёй споўнiцца год, не ведае, што такое шчасце або вольны час. Нiводная жывёлiна ў Англii не з'яўляецца свабоднай. Жыццё жывёлы убогасць i рабства, гэта чыстая праўда.

Але, можа, гэткi ўжо прыродны парадак? Можа, таму, што зямля наша гэткая бедная, яна не можа даць магчымасцi жыць прыстойным жыццём тым, хто яе насяляе? Не, таварышы, тысячу разоў не! Глебы ў Англii ўрадлiвыя, клiмат добры, яна можа накармiць дасыта незраўнана большую колькасць жывёлаў, чым цяпер яе насяляе. Адна толькi гэтая наша ферма магла б забяспечыць тузiн коней, два дзесяткi кароў, сотнi авечак - i ўсе яны маглi б жыць з такiмi выгодамi i годнасцю, якiя сёння мы i ўявiць сабе не можам. Дык чаму ж мы i надалей гiбеем у гэткiх убогiх умовах? Таму што амаль увесь плён нашае працы крадуць у нас чалавечыя iстоты. I ў гэтым, таварышы, адказ на ўсе нашыя пытаннi. Яго можна абагульнiць у адным слове - Чалавек. Чалавек - наш адзiны сапраўдны вораг. Злiквiдаваць Чалавека - i карэнная прычына голаду i рабскае працы будзе знiшчана назаўсёды.

Чалавек - адзiная iстота, якая спажывае, нiчога не вырабляючы. Ён не дае малака, ён не нясе яек, ён занадта слабы, каб цягаць плуг, ён не ўмее бегаць так хутка, каб лавiць зайцоў, i, аднак, ён - гаспадар над усiмi жывёламi. Ён прымушае iх працаваць, а ўзамен дае iм убогi мiнiмум, каб толькi не даць iм памерцi з голаду, астатняе ж забiрае сабе. Нашай працаю ўрабляецца зямля, нашым гноем яна ўгнойваецца, i, аднак, нiводзiн з нас не валодае нiчым, апрача свае няшчаснае шкуры. Вось вы, каровы, што стаiце цяпер перада мною, колькi тысяч галонаў малака далi вы за апошнi год? А што сталася з гэтым малаком, якiм можна было выкармiць столькi здаровых цялят? Усё да апошняе кроплi знiкла ў глотках нашых ворагаў. А вы, куры, колькi яек знеслi вы за апошнi год i колькi з гэтых яек выседзелi куранят? Астатняе звезлi на рынак, каб зарабiць грошы для Джоўнза i яго людзей. Цi вось ты, Канюшынка, дзе тыя чацвёра жарабятаў, што ты нарадзiла, якiя маглi стацца табе радасцю i падмогай у старасцi? Усiх папрадавалi, як толькi iм спаўняўся год - нiводнага з iх ты болей нiколi не ўбачыш. За пакуты пад час родаў i за ўсю тваю працу ў полi што ты атрымала, апроч убогiх харчоў i бруднага стойла?

I нават такому нашаму няшчаснаму жыццю не даюць развiвацца натуральным чынам. Што да мяне, я не скарджуся, бо я адзiн з тых, каму пашанцавала. Мне дванаццаць гадоў, i я меў больш за чатырыста дзяцей. Гэта нармальнае жыццё для свiннi. Але нiводная жывёлiна ўрэшце не пазбягае бязлiтаснага нажа.

123>>41


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]