Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Понедельник, 27 мая, 15:35

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Я хочу рисовать звезды,
Чтоб соперничать с небесами.
Я потом нарисую солнце-
Это будем мы с вами,
А потом нарисую небо-
Голубое,такое большое,
И конечно же нужен ветер,
Облака гонять на просторе.
Я затем нарисую камень,
Что вы бросите мне в спину,
А потом нарисую зиму-
Такую грустную псевдокартину.... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Ферма (на белорусском языке)   ::   Оруэлл Джордж

Страница: 3 из 41
 
Вы, маладыя парасяты, што седзiце перада мною, усе вы са страшнымi крыкамi сустрэнеце смерць на калодзе праз нейкi год. I гэты жах чакае нас усiх кароў, свiнняў, курэй, авечак - усiх. Не лепшая доля ў коней i сабак. А цябе, Баксёр, у той самы дзень, калi твае магутныя цяглiцы страцяць сваю сiлу, Джоўнз прадасць скуралупу, якi перарэжа табе глотку i зварыць з цябе полiўку сваiм ганчакам. Што да сабакаў, дык калi яны зробяцца старыя i бяззубыя, Джоўнз прывяжа iм на шыю цаглiну i патопiць iх у найблiжэйшым ставе.

Цi ж вам, таварышы, цяпер не ясна, што ўсё лiхое ў нашым жыццi спароджана тыранiяй людскога роду? Трэба толькi пазбавiцца ад Чалавека, i плён нашай працы будзе належаць нам самiм. Амаль адразу мы станемся багатыя i вольныя. Дык што ж нам рабiць? А вось што: працаваць уночы i ўдзень, целам i душою, каб скiнуць уладу чалавечага роду! Вось мой заклiк да вас, таварышы: Паўстанне! Я не ведаю, калi пачнецца Паўстанне, гэта можа здарыцца праз тыдзень або праз сотнi гадоў, але я ведаю, гэтаксама пэўна, як бачу гэтую салому ў мяне пад нагамi, што раней цi пазней справядлiвасць пераможа. Няспынна памятайце пра гэта, таварышы, усю кароткую рэшту вашага жыцця! А галоўнае - перакажыце гэты мой заклiк тым, хто прыйдзе пасля вас, каб будучыя пакаленнi маглi працягнуць змаганне да пераможнага канца.

I памятайце, таварышы, ваша рашучасць павiнна быць непахiсная. Нiякiя доказы не павiнны збiць вас з тропу. Нiколi не слухайце, калi вам будуць казаць, што Чалавек i жывёлы маюць агульныя iнтарэсы, што дабрабыт Чалавека будзе азначаць i дабрабыт жывёлаў. Усё гэта мана. Чалавек не служыць iнтарэсам нiводнай жывой iстоты, апроч самога сябе. Дык хай жа сярод нас, жывёлаў, пануе поўная еднасць i братэрства ў змаганнi. Усе людзi - ворагi. Усе жывёлы таварышы.

У гэтую хвiлiну ўзняўся страшны гармiдар. Пакуль Маёр прамаўляў, чатыры вялiкiя пацукi выпаўзлi з сваiх нораў i цяпер сядзелi на заднiх лапах i слухалi яго. Раптам iх заўважылi сабакi, i толькi спрытна шмыгнуўшы ў свае норы, пацукi ўратавалi сабе жыццё. Маёр падняў нагу, заклiкаючы да цiшынi.

- Таварышы, - сказаў ён, - нам трэба вырашыць адну праблему. Дзiкiя звяры, такiя як пацукi або зайцы, - сябры яны нам або ворагi? Давайце паставiм гэта на галасаванне. Прапаную сходу пытанне: цi можна лiчыць пацукоў таварышамi?

Адразу прагаласавалi, i пераважнай большасцю было вырашана, што пацукi таварышы. Было толькi чацвёра нязгодных: усе тры сабакi i кот, якi, як высветлiлася пасля, галасаваў на два бакi. Маёр працягваў:

- Я яшчэ дадам наступнае. Паўтараю: заўсёды памятайце пра ваш абавязак варожасцi да Чалавека i ўсiх ягоных звычаяў. Той, хто ходзiць на дзвюх нагах, - вораг. Той, хто ходзiць на чатырох нагах або мае крылы, - сябар. Памятайце таксама, што, змагаючыся супраць Чалавека, мы не павiнны да яго прыпадабняцца. Нават калi вы пераможаце яго, не пераймайце ягоных заганаў. Нiводная жывёлiна нiколi не павiнна жыць у доме, спаць у ложку, насiць адзенне, пiць гарэлку, курыць тытунь, дакранацца да грошай або займацца гандлем. Усе звычкi Чалавека - лiха. I перад усiм, нiводная жывёлiна нiколi не павiнна панаваць над сваiмi блiзкiмi. Слабыя цi дужыя, разумныя цi дурныя, усе мы браты. Нiводная жывёлiна нiколi не павiнна забiваць iншай жывёлiны. Усе жывёлы роўныя.

А цяпер, таварышы, я раскажу вам пра сон, што я саснiў мiнулае ночы. Я не магу вам яго апiсаць. Гэта быў сон пра жыццё на зямлi, якое яно будзе, калi знiкне Чалавек. Але ён нагадаў мне штосьцi, пра што я даўно ўжо забыўся. Шмат гадоў таму, калi я быў маленькiм парасяткам, мая мацi i iншыя мацёры часта спявалi старую песню, з якой яны памяталi толькi мелодыю i тры першыя словы. Я памятаў гэтую мелодыю, калi быў малы, але даўно ўжо забыўся. Мiнулае ночы, аднак, яна вярнулася да мяне ў сне.

1234>>41


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]