Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 04 мая, 18:47

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Любовь моя, замок бессмертных веков
Укрыт пеленой дождя.
Любовь моя, призраком древних снов
Ты снова тревожишь меня.
Любовь моя, мне до тебя не дойти.
Дорога забыта в твой дом.
Любовь моя, только в начале пути
Ты – сказка с прекрасным концом.... >>

05.07.10 - 09:43
Nina

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Буранны паыстанак (на белорусском языке)   ::   Айтматов Чингиз

Страница: 6 из 139
 
Колькi заносаў перакiдалi ўручную, вывалаклi валакушамi i нават мяшкамi павыносiлi, гэта на сёмым кiламетры, там дарога iдзе нiзам скрозь прарэзаны бугор, i кожны раз здавалася, што гэта апошняя сутычка з завiрушнай кругаверцю i што дзеля гэтага можна не задумваючыся аддаць самое жыццё, абы не чуць, як равуць у стэпе паравозы - iм дарогу давай!

Але снягi тыя расталi, цягнiкi тыя прамчалi, тыя гады прайшлi... Нiкому i справы няма цяпер да гэтага. Было - не было. Цяперашнiя пуцейцы прыбываюць сюды наездамi, шумлiвыя, бесклапотныя - кантрольна-рамонтныя брыгады, дык яны не тое што не вераць, не разумеюць, уцямiць не могуць, як гэта магло быць: саразекскiя заносы, а на перагоне некалькi чалавек з лапатамi. Дзiва! А каторыя i проста смяюцца: а навошта гэта трэба было, такiя пакуты браць на сябе, навошта было знясiльваць сябе - з якой нагоды? Нам бы такое - нiзавошта! Ды пайшлi вы, самi ведаеце куды, а мы ўзнялiся б - i на другое месца, ну хоць на будоўлю рушылi б цi яшчэ куды, дзе ўсё як мае быць. Колькi адрабiлi - за столькi плацi. А калi аўрал - збiрай народ, ганi звыштэрмiновыя... "На дурноце вашай выязджалi, стармоны, - дурнямi i памрэце!"

Калi страчалiся такiя "пераацэншчыкi", Казангап не звяртаў на iх увагi, быццам гэта яго не тычылася, усмiхаўся, быццам ён ведаў пра сябе нешта большае, iм не даступнае, а Едыгей - той не вытрымлiваў, узрываўся, бывала, спрачаўся, кроў сабе псаваў.

А здаралiся ж у iх з Казангапам размовы i пра тое, з чаго смяялiся цяпер гэтыя прыезджыя, i пра шмат што iншае яшчэ i раней, з сорак пятага года, i асаблiва пасля таго, як выйшаў Казангап на пенсiю, ды неяк няўдала: паехаў у горад да сына жыць i вярнуўся месяцы праз тры. Шмат пра што тады перагаварылi, як i што яно на свеце. Мудры быў чалавек Казангап. Ёсць пра што ўспомнiць... I раптам зразумеў Едыгей надзвычай выразна, з нейкай нечакана вострай горыччу, што цяпер давядзецца хiба што ўспамiнаць...

Едыгей паспяшаўся ў будку, пачуўшы, як шчоўкнуў, уключыўся мiкрафон перагаворнiка. Зашаргацела, зашумела, як у пургу, перш чым голас пачуўся.

- Едыке, ало, Едыке, - прасiпеў Шаймердзен, дзяжурны па раз'езду, - ты чуеш мяне? Адгукнiся!

- Я чую! Чую!

- Ты чуеш?

- Чую, чую!

- Як чуеш?

- Як з таго свету!

- Чаму як з таго свету?

- Ды так!

- А-а... Значыцца, стары Казангап гэта самае...

- Што гэта самае?

- Ну, памёр, значыць, - Шаймердзен сiлiўся адшукаць нейкiя другiя словы. Ну як сказаць? Значыцца, завяршыў, гэта во, ну гэта самае, свой слаўны шлях.

- Так, - коратка адказаў Едыгей.

"Вось хайван*, дурнагаловы, даўбеннiк, - падумаў ён, - пра смерць нават не можа сказаць па-чалавечы".

* Хайван - скацiна.

Шаймердзен змоўк на хвiлiну. У мiкрафоне яшчэ мацней зашоргала, зарыпела. Затым Шаймердзен прахрыпеў:

- Едыке, дарагi, толькi ты, гэта самае, галаву мне не дуры. Калi памёр, дык што ж цяпер... У мяне людзей няма. Навошта табе сядзець побач? Нябожчык, гэта самае, ад гэтага не ўстане, я так думаю...

- А я думаю, разумення ў цябе нiякага няма! - абурыўся Едыгей. - Як гэта галаву не дуры? Ты тут другi год, а мы з iм трыццаць год прарабiлi разам. Ты падумай. Сярод нас чалавек памёр, нельга, не дазволена пакiдаць нябожчыка аднаго ў пустым доме.

- А адкуль яму ведаць, гэта самае, адзiн ён цi не адзiн?

- Затое мы ведаем!

- Ну добра, не крычы, гэта самае, не крычы, стары!

- Я табе тлумачу.

- Ну што ты хочаш? У мяне людзей няма. Што там будзеш рабiць, усё роўна ноч.

- Буду малiцца. Нябожчыка буду рыхтаваць. Малiтвы буду ўзносiць.

- Малiцца? Ты, Буранны Едыгей?

- Я, а хто ж? Я ведаю малiтвы.

- Ну, скажаш, - шэсцьдзесят год, гэта самае, Савецкай улады.

- Ды пры чым тут Савецкая ўлада! Па нябожчыках моляцца спакон веку. Чалавек бо памёр, а не скацiна!

- Ну добра, малiся, гэта самае, толькi не крычы. Пашлю па Доўгага Эдыльбая, калi згодзiцца, то прыйдзе, гэта самае, заменiць цябе... А цяпер давай, сто семнаццаты падыходзiць, рыхтуй на другую запасную...

I на тым Шаймердзен адключыўся, шчоўкнуў выключацель перагаворнiка. Едыгей паспяшаўся да стрэлкi i, займаючыся сваёй справай, думаў, цi згодзiцца, цi прыйдзе Эдыльбай. I абнадзеiўся, сумленне ж ёсць усё-ткi ў людзей, калi ўбачыў, як зiхотна заззялi вокны ў каторых дамах.

1<<567>>139


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]