Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 04 мая, 07:26

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Года изменят нам походку,
Поднимут цены на наш смех,
Сменяют лимонад на водку,
Оденут нас в песцовый мех.

Добавят строгости и злости,
Научат нас заумных фраз,
Мол: "ОПОЗДАВШИМ ТОЛЬКО КОСТИ"...
Что "ЖИЗНЬ ДАНА НАМ ТОЛЬКО РАЗ...... >>

08.08.10 - 05:29
АЛЛЕКСАНДР ВИСУНЬКО

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Буранны паыстанак (на белорусском языке)   ::   Айтматов Чингиз

Страница: 5 из 139
 
I таму ападае ён духам адзiн на адзiн з няўмольным стэпам, нiшчымнее духам, разраджаецца, як той акумулятар з трохколавага матацыкла Шаймердзена. Гаспадар усё беражэ яго, сам не ездзiць i другiм не дае. Вось i стаiць машына без справы, а як трэба не заводзiцца, ачахла заводская сiла. Так i чалавек на саразекскiх раз'ездах: не ўкаранiцца ў стэпе, не прыжывецца - цяжка яму будзе. Каторыя, гледзячы з вагонаў няўзнак, за галаву хапаюцца - божа, як тут людзi могуць жыць?! Наўкол толькi стэп i вярблюды. А вось так i жывуць, у каго на колькi трывання хопiць. Тры гады, чатыры найбольш - i справе тамам*: разлiчваюцца i едуць куды далей.

* Тамам - канец.

На Баранлы-Буранным толькi двое ўкаранiлiся на ўсё жыццё - Казангап i ён, Буранны Едыгей. А колькi перабыло тут iншых, калi на тое! Пра сябе што меркаваць, жыў не здаваўся, а Казангап адпрацаваў тут сорак чатыры гады не таму, што дурнейшы за iншых быў. На дзесятак другiх не прамяняў бы Едыгей аднаго Казангапа... Няма цяпер яго.

Цягнiкi размiнулiся, адзiн пайшоў на ўсход, другi на захад. I адразу ўсё шырэйшым стала - зоры ў цёмным небе засвяцiлiся зырчэй, выразней, i вецер парстчэй загуляў па адхонах, па шпалах, па гравiйным насцiле памiж рэйкамi, што во нешта слаба пазвоньваюць, шчоўкаюць нешта.

Едыгей не iшоў у будку. Задумаўся, прыхiнуўся да слупа. Далёка наперадзе, за чыгункай, ледзь вiдны былi невыразныя сiлуэты вярблюдаў на пашы. Яны стаялi пад месяцам, застыўшы ў нерухомасцi, чакаючы ранку. I памiж iмi ўгледзеў Едыгей свайго двухгорбага, з буйной галавой нара - самага моцнага, бадай, у саразеках i быстраходнага, па мянушцы, як i гаспадар, Бураннага Каранара. Едыгей ганарыўся iм, рэдкай моцы працаўнiком, хоць i не лёгка спраўляцца з iм, таму што Каранар застаўся атанам - у маладосцi Едыгей не звалхаў яго, а потым ужо не стаў чапаць.

Разам з iншымi клопатамi на заўтра прыгадаў Едыгей, што трэба з ранiцы як раней прыгнаць Каранара дамоў, паставiць пад седлавiшча. Прыдасца для паездак на пахаваннi. I яму лез у галаву розны клопат...

А на раз'ездзе людзi пакуль яшчэ спакойна спалi. Лiчачы невялiкiя станцыйныя службы, дамкi пад аднолькавымi двухскатнымi шыфернымi стрэшкамi, iх было шэсць зборна-шчытавых пабудоў, пастаўленых чыгуначным ведамствам, ды яшчэ дом Едыгея, пабудаваны iм самiм, i мазанка нябожчыка Казангапа, ды розныя надворныя глiнабiткi, прыбудоўкi, загародкi для жывёлы i iншых патрэб, у цэнтры ветравая i яна ж электранасосная i пры выпадках ручная вадакачка, што паявiлася тут у апошнiя гады, - вось i ўвесь пасёлачак Баранлы-Буранны.

Пры вялiкай чыгунцы, пры вялiкiм Сары-Азекскiм стэпе - маленькае звяно ў лiку iншых раз'ездаў, станцый, вузлоў, гарадоў... Усё адкрытае ўсiм вятрам на свеце, асаблiва зiмовым, калi круцяць саразекскiя завеi, завальваючы дамы па вокны гурбамi, а чыгунку гарбякамi сухiх да бубацення сумётаў... Таму i зваўся гэты стэпавы раз'езд Баранлы-Буранны, i надпiс вiсiць дваiсты: баранлы па-казахску, буранны - па-расейску...

Успомнiлася Едыгею, як да таго, калi паявiлiся на перагонах снегаачышчальнiкi - i тыя, што б'юць тугiм струменем, i тыя, што зграбаюць яго, i ўсялякiя iншыя, - давялося iм з Казангапам пазмагацца з заносамi на пуцях, можна сказаць, не на жыццё, а на смерць. А нiбыта зусiм нядаўна гэта было. У пяцьдзесят першым, пяцьдзесят другiм гадах - лютыя зiмы стаялi. Хiба толькi на фронце даводзiлася так, калi жыццё клалася на адну нядоўгую патрэбу - на адну атаку, на адну гранату пад танк... Так i тут здаралася. Няхай нiхто цябе не забiваў. Але затое сам жыцця не шкадаваў.

1<<456>>139


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]