Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 27 апреля, 14:29

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Словно бабочки путаны, на обочине стоят
Ожидают, обнажившись озабоченных ребят...
Тушь с помадой на бордюр...
Задремал водитель фуры.

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)   ::   Мориак Франсуа

Страница: 5 из 51
 
"Паспрабуйце ўспомнiць, мадам, хiба вы нiчога не схавалi ў кiшэнi той старой палярыны, якую вы носiце цяпер толькi ў кастрычнiку, калi iдзяце на паляванне, пастраляць вехiроў?" Адмаўляцца немагчыма. Тэрэза задыхаецца. Не зводзячы вачэй са сваёй ахвяры, следчы кладзе на стол пакецiк, запячатаны чырвоным сургучом. Тэрэза магла б на памяць расказаць, што там напiсана, а з вуснаў следчага ляцяць словыстрэлы:

Хлараформ - 10 грамаў.

Аканiцiн - 2 грамы.

Дыгiталiн - 0,2 грама.

Следчы пачынае рагатаць... Заскрыгатаў тормаз. Тэрэза прачынаецца. На поўныя грудзi ўдыхае ў сябе туман (мусiць, пачаўся спуск да Белага ручая). Вось так i ў юнацтве ёй не раз снiлася, што яе памылкова прымушаюць другi раз здаваць выпускныя экзамены. I цяпер да яе прыйшло тое радаснае адчуванне палёгкi, як i тады, калi яна прачыналася ад страшнага сну. Непакоiла трохi толькi тое, што няма афiцыйнага дакумента пра спыненне справы. "Але ты ж ведаеш, што спачатку давядуць да ведама адваката..."

Вольная! Чаго ж яшчэ жадаць? Цяпер можна будзе проста наладзiць жыццё з Бернарам. Адкрыць яму ўсю душу, нiчога не ўтойваючы, - вось дзе выратаванне. Неадкладна, сёння ж вечарам, трэба расказаць яму пра ўсё. Ад гэтага рашэння Тэрэзе становiцца лёгка i радасна. Па дарозе да Аржалузы ў яе яшчэ хопiць часу, каб "падрыхтавацца да споведзi", як любiла гаварыць яе верная сяброўка Анна дэ ля Траў кожную суботу ў бесклапотную пару iх летнiх канiкулаў. Мiлая малодшая сястра Анна, нявiннае стварэнне, ты так многа месца займаеш ва ўсёй гэтай гiсторыi! Нават людзi крыштальнай чысцiнi не ведаюць, у якiя путы яны ўблытваюцца кожны дзень, кожную ноч i якiя атрутныя зярняты прарастаюць там, дзе ступалi iх дзiцячыя ножкi...

Што казаць, гэтая маленькая дзяўчынка мела рацыю, калi паўтарала лiцэiстцы Тэрэзе, гэтай разважлiвай насмешнiцы: "Ты i ўявiць сабе не можаш, якую палёгку адчуваеш, калi на споведзi прызнаешся ва ўсiм i атрымлiваеш адпушчэнне грахоў. Усё нядобрае знiкае, сцiраецца, i можна пачынаць жыццё нанава". I праўда, варта было Тэрэзе наважыцца пра ўсё расказаць мужу, як з яе спаў цяжкi груз: "Бернар будзе ведаць усё. Я сама яму раскажу..."

Але што яна скажа? З чаго пачаць прызнанне? Хiба можна перадаць словамi гэтае заблытанае спляценне жаданняў, рашэнняў, непрадбачаных учынкаў? А як спавядаюцца тыя, хто свядома iшоў на злачынства?... "Але ж я... я не разумею свайго злачынства. Я не хацела зрабiць таго, у чым мяне абвiнавачваюць. Я сама не ведала, чаго хацела. Я не ведала, куды прывядзе мяне гэтая неўтаймоўная сiла. Колькi ж яна разбурыла на сваiм шляху? Нават самой страшна..."

Пад'ехалi да чыгуначнай станцыi Нiзан. Закураны лiхтар асвятляў пабеленую сцяну вакзала. Каля ўвахода стаяла брычка. (О, якая цемра пануе над лiхтаром!) Недзе зусiм побач пыхкаў паравоз. Гардэр узяў Тэрэзiн сакваяж, зноў акiнуўшы яе сваiм цiкаўным позiркам. Яму, вiдаць, жонка загадала: "Ты ж хоць паглядзi на яе добранька, якая яна цяпер, мо i з твару змянiлася..." Тэрэза падаравала бацькаваму фурману тую сваю колiшнюю ўсмешку, якая вымушала людзей гаварыць: "Яе не зразумееш, прыгожая яна цi не, проста адчуваеш яе абаяльнасць..." Тэрэза папрасiла Гардэра купiць бiлет - самой страшна было iсцi ў касу праз пачакальню, дзе сядзелi над сваiм вязаннем нейкiя дзве жанчыны.

Фурман прынёс бiлет. Тэрэза сказала яму пакiнуць рэшту сабе. Ён дакрануўся рукой да шапкi, сеў на козлы, паправiў лейцы i апошнi раз глянуў на дачку свайго гаспадара.

Цягнiка яшчэ не сфармiравалi. Калiсьцi, прыязджаючы на летнiя канiкулы цi вяртаючыся ў горад на пачатку навучальнага года, Тэрэза Лярок i Анна дэ ля Траў радавалiся доўгай затрымцы на станцыi Нiзан. Яны заходзiлi ў харчэўню, елi яечню з вяндлiнай, а потым, абняўшыся, шпацыравалi па дарозе. Якая ж яна сёння цёмная i непрытульная! А тады, - успамiнаецца Тэрэзе, - усё навокал было залiта пяшчотным месячным святлом...

1<<456>>51


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]