Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 10 мая, 18:04

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Он уходит по воде...

Прячут звонкие кастеты
В гуще диких орхидей
Одинаковые дети
Одинаковых идей…

Воет ветер в медный рупор,
Возит Вечная Арба
Одинаковые трупы
В одинаковых гробах.... >>

31.08.10 - 00:30
(с) Светлана Осеева

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке)   ::   Мориак Франсуа

Страница: 7 из 51
 


Тэрэзе ўспомнiлiся спякотныя летнiя днi, калi яны сустракалiся з Аннай у цяньку пад векавымi дубамi Аржалузы. Як прыемна тады было адчуваць сябе роўнай з гэтым нявiнным дзяўчом, выхаваным манашкамi ў Сакрэ-Кёр. З поўным правам яна магла сказаць тады: "Паслухай, Анна! Каб быць такой жа чыстай, як ты, мне зусiм не патрэбны гэтыя вашы ладанкi i бясконцыя малiтвы". Тым болей што i сама чысцiня Анны дэ ля Траў iшла перш-наперш ад няведання, бо выхавальнiцы Сакрэ-Кёр стваралi дзесяткi перагародак памiж рэальным жыццём i сваiмi выхаванкамi. Тэрэза ставiлася з пагардай да гэтых дзяўчатак за тое, што яны не размяжоўвалi дабрачыннасцi з няведаннем. "Анна, дарагая, ты зусiм не ведаеш жыцця", - любiла яна паўтараць у той далёкi слаўны час...

Цягнiк нарэшце кранаецца з месца. "Што ж, - думае Тэрэза, - калi я хачу ва ўсiм разабрацца, то трэба i пачынаць з гэтых бесклапотных незабыўных дзён". Неверагодна, але, напраўду, гэта так - ясны золак нашага жыцця ўжо тоiць у сабе грозныя навальнiцы. Блакiтны свiтанак - чакай буры цi маланак. А пасля буры - разбураныя кветнiкi, паламаныя дрэвы, гразь...

За ўсё сваё жыццё Тэрэза нiколi нi аб чым не задумвалася, нiчога сабе наперад не загадвала; на яе шляху не было рэзкiх паваротаў: спачатку памалу, а потым усё хутчэй i хутчэй апускалася яна ўнiз... I сёння ў Аржалузу едзе зусiм не юная шчаслiвая iстота, каб пацешыцца летнiмi вакацыямi, а забiтая горам жанчына. Едзе крадком, пад сховам цемры...

Як жа яна стамiлася... Дый нашто разблытваць клубок прычын таго, што адбылося? Чорная цемра стаiць за вагонным акном, у якiм бачыцца Тэрэзе толькi цьмяны адбiтак яе мёртвага твару. Рытмiчнае пагойдванне нечакана спыняецца, чуваць працяжны гудок лакаматыва. Цягнiк асцярожна падыходзiць да чарговай станцыi. Хтосьцi памахвае лiхтаром, чуецца гаворка на мясцовым дыялекце, пранiзлiва вiшчаць парасяты, якiх, вiдаць, выгружаюць на платформу: гэта ўжо Узэст. Яшчэ адна станцыя - i Сэн-Клер. Там Тэрэза перасядзе на двухколку i даедзе да самага дому. Як мала застаецца часу, каб падрыхтавацца да абароны!

III

Аржалуза - гэта i праўда край свету. Далей ехаць ужо няма куды. Тутэйшыя людзi завуць гэтую мясцiну "акалодкам": тут няма нi царквы, нi мэрыi, нi могiлак - проста некалькi фермаў, раскiданых вакол жытняга поля. За 10 кiламетраў адгэтуль - невялiчкi гарадок Сэн-Клер, куды вядзе адзiная разбiтая дарога. За Аржалузай яна разгалiноўваецца на шматлiкiя пясчаныя сцяжынкi, i да самага акiяна, на 80 кiламетраў, перад вамi будуць толькi балоты, лагуны, чэзлыя хвоi, дзюны, дзе пасуцца авечкi, у якiх воўна напрадвеснi набывае характэрны попельны колер. З гэтага закiнутага акалодка паходзяць самыя заможныя сем'i Сэн-Клера. У сярэдзiне мiнулага стагоддзя, калi смала i драўнiна пачалi прыносiць прыбытак да тых мiзэрных заробкаў, якiя жыхары Аржалузы мелi ад авечкагадоўлi, дзяды сённяшнiх багатых людзей Сэн-Клера перасялiлiся ў гэты гарадок, а iх колiшнiя двары ў Аржалузе сталi фермамi. Выразаныя з дрэва фiгуркi, якiя ўпрыгожваюць вокны i ганкi, ды мармуровыя камiны, што яшчэ сям-там збераглiся, сведчаць пра колiшнюю годнасць i густ гаспадароў. Але з кожным годам сялiбы ўсё больш асядаюць, а некаторыя стрэхi дастаюць амаль што да зямлi.

Сярод гэтых старых будынкаў яшчэ заставалiся два панскiя дамы. Сем'i Лярок i Дэскейру захавалi iх у тым выглядзе, у якiм атрымалi ў спадчыну ад сваiх продкаў. Мэр горада Б., член генеральнага савета дэпартамента Жэром Лярок меў сваю галоўную рэзiдэнцыю пры ўездзе ў сталiцу супрэфектуры, i нiчога не хацеў мяняць у доме ў Аржалузе, якi яму пакiнула нябожчыца жонка (яна памерла пры родах, калi Тэрэза была яшчэ зусiм малая). Тое, што Тэрэза любiла летнiя канiкулы iменна ў Аржалузе, дзе яна ўпершыню ўбачыла свет, зусiм не дзiвiла месьё Лярока. Яна прыязджала сюды ў лiпенi i жыла пад наглядам цёткi Клары, старэйшай бацькавай сястры.

1<<678>>51


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]